Чорны павой

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Чорны павой

Чорны павой
6.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Алесь Жук

Чорны павой

Чорны павой

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

пра тое, як журналіст выязджае на расследаванне.

Туманоўскі не любіў уставаць рана. Засынаў ён запаўнач, а то і пазней — чытаў дэтэктывы. Сёння ноччу яму сніўся шкілет вялізнага ката з зялёнымі, як фары, вачыма. Кот ганяўся за Туманоўскім, не цяперашнім, а малым яшчэ хлопчыкам Янкам, па ўсёй кватэры, пакуль не загнаў на антрэсоль у калідоры. Ён так ушчаміўся з перапуду на тую антрэсоль, што нават паварухнуцца не мог, не тое што выбрацца назад. А каціны шкілет тым часам прысеў на заднія лапы, смачна ашчэрыўся і скочыў…

Туманоўскі прахапіўся і спрасонку няўцямна глядзеў на будзільнік, які на поўную катушку трашчаў на століку ля ложка. Спачатку будзільнік здаўся зялёным вокам кацінага шкілета.

Туманоўскі ляпнуў рукою зверху па будзільніку, скінуў з ложка ногі, працёр вочы, узяў са століка акуляры і толькі тады ўстаў — высокі, худы. З пакоя ён адразу ж пакіраваў у кухню, паставіў на пліту чайнік, каб закіпела вада, — зварыць каву. Потым выйшаў у калідорчык, паглядзеў на антрэсоль, куды загнаў яго зялёны каціны шкілет, гмыкнуў сам сабе.

Тонка блюмкнуў званок над дзвярыма. Туманоўскі разгублена азірнуўся, крыкнуў: «Адну хвілінку», вярнуўся ў пакой, знайшоў халат, сунуў ногі ў шлёпанцы. Халат быў кароткі яму, вышэй каленяў.

На пляцоўцы стаяла паштальёнка, нафарбаваная і напудраная, як з вокладкі часопіса мод.

— Вам заказное.

Яна смела глядзела на Туманоўскага сінімі вачыма.

Туманоўскі працягнуў руку па канверт, халат расхінуўся, каб паказаць паштальёнцы-манекену ўсю зграбную кастлявую постаць у шырокіх сямейных трусах.

— Выбачайце…

— Распішыцеся, — паштальёнка ўсміхнулася і падала пакамечаную кнігу ўліку і перавязаную сіняй ізалентай шарыкавую ручку. Потым з гонарам завярнулася і няспешна пайшла па прыступках уніз.

Туманоўскі вярнуўся ў пакой, разрэзаў канверт. У ім быў звычайны аркушык пісьма.

«Дарагі дзядзька Янка!

Я не магу супакоіцца і паверыць, што няма больш жывога бацькі. Мінулы год быў у адпачынку, і бацька так лёгка і весела ўпраўляўся з гаспадаркаю. Маці піша, што павёў прыпінаць цялё, упаў і памёр у алешнічку. А я не веру, што ён проста так упаў і памёр. Якраз жа дождж быў, навальніца. Чаму ў гэты час? Маці піша, што і заключэнні там ёсць, усё, а я не магу паверыць. Напішыце вы мне самі…»

На пахаванні сябра Туманоўскі не быў таксама. Ведаў, што памёр, бо тэлеграму атрымаў толькі пасля вяртання з камандзіроўкі, на пятыя суткі. Збіраўся заехаць у Рудню, але ўсё не даводзілася быць у тым баку. Пісьмо прыйшло з Далёкага Усходу, ад Міхаілавага сына, капітана рыбалоўнага траўлера. Туманоўскі ўсміхнуўся: капітан успамінаўся яму амаль заўсёды ў шорціках і бруднай маечцы. Ен стаяў перад сваім дарослым сябрам і, не зважаючы на тое, што ў хаце былі жанчыны і тая, да каго Туманоўскі тады заляцаўся і меў сур'ёзныя намеры, сур'ёзна дапытваўся:

— Янка, а ты пілаз калошку пісаць умееш? Туманоўскі расшпіліў свой стары партфель з рамантаванаю ручкаю, укінуў туды пісьмо. У першым аддзяленні ягонага халасцяцкага спадарожніка ляжалі паперы, а з другога павявала прыемным водарам хлеба — партфель служыў Туманоўскаму і гаспадарчай сумкай. Потым схадзіў, адчыніў краны, каб нацякло вады ў ванну, выпіў на кухні кавы, забраў з паштовай скрынкі газеты.

Але не чыталася. Успамінаўся Міхаіл у апошнюю іхнюю сустрэчу. Сівы, нізкарослы, шустры, як хлапчук, ён смяяўся на ўсе новыя ўстаўленыя зубы, расказваў, як яны, ветэраны, ездзілі на прафілактычны агляд у раён.

— Ну, сабіраюць нас, вецеранаў, у бальніцу нашу ўчастковую. А адтуль ужо ў раён разам з медсястрой, ага. А сама вясна, пусціла ўжо. Туман, макрэча. Ждом мы. А таго аўтобуса ўсё няма. Пайшлі мы ў сталоўку. Ну, мы і селі, ці ўжо абедаць, ці і снедаць. Я з Куляшом разам, помніш яго? Ён франтавік. Малады быў, здаровы, возьме качалку ў рукі і зломіць. Пытае ў мяне: як ты яшчэ, Міхаіл? Кажу, нічога. А ясі як, пытаецца. Ну, добра, кажу. А скавараду печанага сала з'ясі з блінцамі? Гледзячы якая скаварада, гавару. З'ем. І я, брат, кажа, вялікую скавараду сала напяку, з'ем усё, кубкам халоднае вады зап'ю — і хоць бы што. Ну, а калі так, то нашто нам правярацца, пажывем яшчэ. А тут ужэ з бальніцы прыбягае Абрамаўна, вецеранаў шукае. Калгасны аўтобусік, што дзяцей у школу возіць, на раён ідзе. Мы з Куляшом так і асталіся. А Васіль, сусед, тры дні яшчэ ў сына ў раёне сядзеў, ледзьве дабраўся дадому, так дарогу пусціла…

Праз паўгадзіны рослы сівавалосы чалавек у шэрым пінжачку і карычневых штанах, з пацёртым партфелем бадзёра тупаў да трамвайнага прыпынку. Ад яго свежа пахла цыгарэтай, кавай і адэкалонам.

Неўзабаве пасля прыходу на работу Туманоўскага ў кабінеце рэдактара ішла наступная гаворка.

— Ну і што гаворыць гэтае пісьмо? Нічога не гаворыць. Пушчу на дзень, з'ездзі на магілу сябра.

Рэдактар сядзеў за сталом круглатвары і лысы, як і належыць быць рэдактару. Равеснік Туманоўскага, ён выглядаў намнога старэйшым.

— Мне там трэба пабыць дзён колькі, прыгледзецца.

— Знаеш, Янка, ты нядаўна прыгледзеўся, а шыю мылілі мне.

Рэдактар меў на ўвазе нядаўнюю паездку Туманоўскага па пісьму маляршы з будоўлі. У выніку быў напісаны артыкул пра махляроў. Сярод іх быў і сёй-той з абласнога начальства, таму на першым часе шыю мылілі рэдактару за тое, што пусціў матэрыял у друк. Праўда, потым усё ж махляры за сваё атрымалі.

— Не бойся, Павел Нічыпаравіч, я ў нашу газету пісаць не буду. Дабудзеш ты да пенсіі.

— Як ты мне надаеў!

— Нічога, ты цярплівы, пацерпіш.

— Я пацярплю, а ты нікуды не паедзеш.

— Гэта ўсё?

— Усё, гаворка кончана. Рэдактар пачырванеў ад злосці.

Туманоўскі моўчкі паглядзеў на яго з-пад акуляраў І выйшаў з кабінета. Калі ішоў у кабінет да шэфа, ён яшчэ не меў цвёрдага намеру ехаць. Цяпер жа быў перакананы, што не паехаць нельга.

Пасля абеду Туманоўскі моўчкі пакінуў рэдактаравай сакратарцы заяву с просьбай даць яму дадатковы адпачынак як ветэрану вайны.

Комментарии:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Обрыв

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Третий Генерал: Тома I-II

Зот Бакалавр
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II

Лев Толстой

Шкловский Виктор Борисович
363. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Лев Толстой

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия
Спасибо за голос.