Пан міністар

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пан міністар

Пан міністар
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Асобы

Філімон Пупкін.

Люба.

Марта.

Мікола Сьвятляк.

Арцімон Кукіш.

Скакун.

Сцэна — пакой у мяшчанскім доме. Адначасна кабінэт гаспадара і сталовы пакой.

Пасярэдзіне балькон са шклянымі дзьвярыма, праз якія відаць гарадзкі пэйзаж; па бакох балькону ў гэтай самай сьцяне вокны.

Налева, на першым пляне дзьверы ў пакой Любы, далей галоўныя дзьверы ўхадныя.

Направа, на першым пляне дзьверы ў спальню Філімона, далей дзьверы ў кухню.

На сцэне пісьменны стол, абедзенны стол, канапа, шафа з прадуктамі і агняўпорная шафа (грашавая), крэслы і т. п.

Акт I

Зьява I

Пупкін (адзін).

Пупкін (сядзіць ля пісьменнага стала). «Еще одно послднее сказанье і лтопись окончена моя». І я магу аб сабе сказаць таксама: Яшчэ ўсяго вось колькі радкоў і праца скончана мая… (піша) «І праз усё сваё жыцьцё я быў беларусам і добрым праваслаўным хрысьціянінам»… (гавора) Ну, цяпер толькі расьпісацца… (піша) «Філімон Пупкін…» (расчырківаецца, пасьля прыглядаецца і гавора) А, чорт! хвосьцік пад прозьвішчам ня ўдаўся — ну, ўсё роўна, — гэта прыдзецца яшчэ перапісаць, пералажыць на беларускую мову… Гэта ўсё зробіць вельмі добра мой прыяцель Арцімон Кукіш; ён зараз ужо павінен прыйсьці, бо я яго да сябе клікаў. (Глядзіць на свой рукапіс і любуецца). «І праз усё сваё жыцьцё я быў беларусам і добрым праваслаўным»… (чуваць званок за ўхаднымі дзьвярыма). А! гэта мусіць Кукіш! (кліча) Марта! Марта! адчыні!.. Куды-ж гэтая баба падзелася?.. Марта!.. Э, пайду сам адчыню. (Ідзе адчыніць дзьверы).

Зьява 2

Пупкін і Люба (ўваходзіць).

Пупкін (убачыўшы Любачку, пляснуў рукамі). Ах, Любачка! што ты нарабіла?!

Люба (зьдзіўленая). Што, дзядзенька?

Пупкін. Як ты важылася адна выйсьці на вуліцу! Ты-ж магла заблудзіцца, або які благі чалавек мог цябе скрыўдзіць!

Люба. Я-ж, дзядзенька, ўжо не маленькая, каб мяне мог нехта скрыўдзіць, а заблудзіцца я не баюся: хаця я горад яшчэ мала ведаю, але язык, як кажуць, да Кіева давядзе.

Пупкін. Ах, дзетанька! Як ты мяне напалохала, пайшла адна! без мяне! Ты ня ведаеш, якая гэта страшная рэч — горад! якія тут злыя людзі!!

Люба Не, няпраўда, дзядзенька! Злых я не спаткала ніводнага, а вось добрага чалавека дык спаткала: падыйшоў да мяне адзін якійсь на вуліцы, праводзіў мяне ажно да самага дому і праз усю дарогу мы так міла гутарылі!

Пупкін (пляснуўшы рукамі). Ах, што ты кажаш, Любачка! О, Божа мой! незнаёмы мужчына праводзіў цябе дамоў?!

Люба. Ен вельмі сымпатычны, дзядзенька, і наш сусед; жыве тут у гэтым самым доме.

Пупкін. О, не, не, не кажы!.. Ты ня ведаеш, што ты зрабіла, Любачка! ў якой ты была небясьпецы! О, Божа мой! Але каб больш ніколі гэтага ня было! Ня сьмей ніколі адна йсьці на вуліцу, але толькі разам са мной.

Люба. Калі вы, дзядзенька, заўсёды гэтакі заняты, ўсё нешта пішаце ды пішаце, а мне сумна сядзець увесь час у хаце, вось я, каб вам не перашкаджаць, узяла ды пайшла адна.

Пупкін. А, Любачка, я рабіў вельмі важную работу, але ўжо, дзякуй Богу, кончыў. Я пісаў сваю біяграфію, яна будзе друкавацца ў газэтах, гэта патрэбна дзеля папулярнасьці, бо я, дзетанька, выставіў сваю кандыдатуру…

Люба. Што, дзядзенька, выставіў?

Пупкін. Кандыдатуру. Гэта так называецца… І я ў скорым часе буду міністрам.

Люба (зьдзіўленая). Міністрам?!

Пупкін. Ну, чаго-ж дзівуешся, цыпачка? Але! беларускім міністрам. Гэта лёгка… А я маю галаву, я маю мінітраву галаву!

Люба. А я ніколі ня думала, што вы, дзядзенька, гэтакі… важны. Як вы першы раз прыехалі да нас на вёску і зайшлі да мае цёткі, дык я падумала, выбачайце, што гэта прыехаў сьвінабой, бо ў нас казалі, што прыедзе падрадчык сьвіньні купляць.

Пупкін. Ну, я магу і гэта… Але цяпер я буду міністар, міністар фінансаў.

Люба. Ах, Божа мой! Гэта мусіць страшэнна трудна?

Пупкін. Не, нічога… я патраплю. Твой дзядзенька, Любачка, не такія штукі ўжо рабіў!

Любачка. Дзядзенька! А вось я вас яшчэ адно хацела спытацца: як я зьбіралася з вамі ехаць, цёця казала мне, што вы наш сваяк. Ці вы блізкая наша радня? бо я гэтага ня ведаю.

Пупкін. Ня так то яна блізкая, але ня надта далёкая… Бо, бачыш, твой дзед майго дзеда… Не, ня так! Мая бабка тваёй бабцы… ды не! ня тое!.. Ага вось! — твой дзед і твая бабка былі з сабой муж і жонка — вось!

Люба (ня сьцяміўшы). Ага! мой дзед і мая бабка…

Пупкін. Ну, вось бачыш: і не далёкая, і ня блізкая… Ну, пацалуй, цыпанька, дзядзеньку на «добры вечар». Ты мяне сягоньня яшчэ не пацалавала.

Люба (цалуе яго ў лоб). Добры вечар, дзядзенька! Пупкін. Не, не! Пацалуй дзядзеньку ня ў лобік, а ў губкі… Вось так… (настаўляе свае губы).

Люба. Калі дзядзеньку гэтак цалаваць… нязручна. Пупкін. Зручна, ціпачка! Такога блізкага дзядзеньку зручна! (хоча яе пацалаваць).

Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6