Вужыная каралева

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вужыная каралева

Вужыная каралева
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Цi далёка цi блiзка, цi нядаўна цi даўно, на той самай зямлi, на якой мы жывема, дагэтуль жылi нашы дзяды — было ўсё гэта.

Стаяла на беразе хата старога Яся, стаяла з краю пачынка. А Ясь жыў тут даўно, пасiвелi яго валасы, як грушавы квет, i жонка яго ўжо ў зямлю расцi пачынала. Вырасцiлi яны двух сыноў i дужа дачку хацелi мець, а яе не было. Тужылi яны, тужылi, ды тугою справе не паможаш.

Толькi раз неяк пайшла старая Ясiха да блакiтнага возера, сядзела на яго беразе ды ненарокам i заснула. Снiць яна, быццам звесiўся з галiн дрэва вуж з залатою каронаю на галаве, трымае ў роце блакiтную кветку i кажа:

— Бяры, мацi, кветку. Толькi глядзi: спарадзiш дачку — аддай яе мне ў жонкi.

I быццам бы кажа яна яму:

— Дзякую за падарунак-кветку, вуж-залатая галава. Толькi як жа ж без дачкi рашаць. Хай сама рашае…

Прачнулася — у руцэ сiняя кветка зацiснута. Мусiць, са сну адарвала. Цi праўду казаў вуж, цi няпраўду, а не паспеў Ясь збiць i пары поршняў з самай тонкай скуры, як нарадзiлася ў iх дачка i празвалi яны яе Ялiнаю.

Ляцелi гады над лесавою хаткаю, як белыя лебедзi, праходзiлi сiвыя днi зiмы i чырвоныя летнiя днi. Расла дзяўчынка: крынiцы ёй ваду давалi, завiрухi румянiлi, сонейка сагравала.

Расла i выраўнялася ў красуню, якой нат у нашых лясах не знайсцi, не адшукаць. Статная, як ялiна, вочы, як бездань блакiтная, валасы залатыя, вусны чырвоныя. Бiлiся за яе ўжо хлопцы, не шкадуючы сябе. Красуняю была Ялiна.

Дзень летнi пячэ, смуга над зямлёю калыхаецца. Пайшла Ялiна з сяброўкамi да Сiняга возера купацца. А i там усё спiць, нават стракозы селi на чарацiнах i скрыдлышкi склалi. Гарачыня!

Скупалiся сяброўкi, клiчуць яе за сабою, а яна замарудзiлася. Тыя ўжо i на адхiл узышлi, калi выбралася яна з вады i кiнулася да вопраткi. Аж бачыць: ляжыць у яе андараку вуж i галаву адтуль выставiў:

— Аддай мне, вуж, мой андарак.

— Не, не аддам. Прымi ў нядзелю маiх сватоў — тады аддам.

Няма чаго рабiць, давялося паабяцаць.

— Паклянiся, Ялiнка.

— Ну добра-добра. Клянуся.

— Добра ж.

I правалiўся вуж некуды, быццам i не было, а дзяўчына засмяялася i пабегла дадому. А да хаты падыходзiла ўжо невясёлай. Трасца яго ведае, магчыма, i сапраўды сватоў зашле.

Нядзеля надыходзiць — прыбягае з двара брат у страшэннай трывозе. Глянулi — шляху пад вужамi не бачна. Наперадзе вужынага войска паўзе вуж з сiнiм вянком на галаве ды яшчэ й папярок тулава нечым белым перацягнуты, быццам сват ручнiком. Падняўся ён на хвасце i сказаў, б'ючы чалом:

— Дзень добры, бацькi. У вас тавар, у нас гандляр…

Паплакалi бацькi, ды рабiць нечага. Тое, што мацi кветку ад яго, вужа, узяла — гэта яшчэ б паўбяды, ды дрэнна тое, што сама дачка вужынаму каралю абяцала i клятву давала. А клятвы трымацца трэба, хоць лопнi, а зрабi.

Сабралi яны дзяўчыну плачучы, быццам у труну клалi зажыва. I толькi спыталася мацi ў вужа-свата, калi ж яна ў госцейкi прыйдзе, ды той толькi чорнай галоўкаю кiўнуў. Два браты ўзялiся было за сякеры, калi вужы iхнюю сястру вялi, ды як пабачылi, што тых шмат — паступiлiся. Плача Ялiна.

Вось ужо i хата яе за бугром схавалася, вось апошнi раз буслава гняздо на грушы вiдаць. Бывай, родная хата!

Плача Ялiна-красуня, гарачымi слязамi залiваецца: "Аддалi мяне, прапiлi мяне, збылi ў край далёкi. А там i сонца не ззяе, там i людзi злыя, усё сякерамi б'юцца. I па буднях там дождж, дождж, дождж, i па святах там дождж, дождж, дождж".

Падплыў да берага дубовы човен, аплецены белаю лiлеяю, i павезлi яе цераз раку, цераз межытокi дрыгвяныя, дзе толькi аднаму вузкаму палескаму чоўну плысцi. К заходу сонца прыплыў човен на далёкую выспу. Уся яна пушчаю дрымучай абрасла, хмелем перавiлася, павуцiннем пераблыталася. I пасяродку гэтага царства мёртвага, бязлюддзя суворага стаiць палац закiнуты з дзевяццю вежамi, а вакол яго па ставу нячутна плаваюць чорныя лебедзi. I ўсё як быццам сон здушыў: цiха, як на могiлках.

Ходзiць Ялiна па багатых пакоях — закiнуты палац. Нават вужы знадворку засталiся.

А ўжо i ноч блiжэй, пачалi ў вежах кажаны лятаць, калышучы павуцiнне. Цiха-цiха, ноч на балоты сядае, зоры запальвае, увесь свет ад верху да нiзу зорамi гарыць.

У замку святла няма i вакол хоць бы дзе людскi, цёплы, пяшчотны аранжавы агеньчык блiснуў, толькi бегаюць па куп'i сiнiя балотныя агнi.

I раптам ззаду чалавечы голас загучэў, ды такi мяккi, малады, прыгожы.

— Чакай, не павяртайся, Ялiна гожая, спудзiшся ты нават выгляду майго, мая любая. Што ж казаць табе, чым прывецiць цябе, дрэўца маё маёвае? Звыкла ты жыцi на цёплай зямлi, дзе сонца свецiць, дзе кветкi квiтнеюць мiласныя — не прыйдзецца табе даспадобы мой замак балотны. Цемра ў iм, багна на яго дыхае, сонца сюды не зазiрае. Ах як цяжка жыцi сярод камянёў балотных. Пашкадуй жа ты мяне, караля вужынага, пашкадуй маё прапашчае жыццё, пакахай мяне, гада падкалоднага.

Адказала Ялiна:

— Чую цябе, кароль вужоў, халоднае тваё жыццё ў шэрых камянях, шкадую я цябе. Аддалi мяне табе бацькi мае, таму буду я вернаю жонкай: не здраджу, не прадам ворагу, вернай буду да сканчэння дзён, але не прасi ты кахання майго, бо не маю яго я…

Вось i гады прайшлi, шмат разоў адляталi i зноў прыляталi на замкавыя ставы чорныя дзiкiя лебедзi. Жыве Ялiна — вужыная каралева ў палацы ўжо не адна. Разам з ёю сустракаюць зiмы з завiрухамi белымi, вёсны з квiтненнем балотных траў i восенi, якiя забiваюць на багнiшчах балесную вольху, дзецi: сыны — Дуб ды Ясень i дочкi — Бяроза ды Асiнка. Старэйшы, Дуб, моцны быў, каржакаваты, моц сваю пытаць любiў. Бярозка была пяшчотная, i з вачэй быццам святлом ззяла. У яе ж i Ясенька пайшоў, прыгожы, страмкi, светлы. Ды й Асiнка была прыгожая: ломкая гэткая, пужлiвая, тоненькая.

Але ўсё ж такi сумна Ялiне. Мужа яна так i не бачыць удзень, бо ён не жадае, каб яна выгляду яго вужынага баялася. Ды й роднай хаты не вiдаць столькi год — таксама не жартачкi. Пачала яна мужа прасiць, каб той адпусцiў яе з бацькамi пабачыцца. Паслухаў ён яе i кажа цiха:

— Што ж, з'ездзi, калi жадаеш. Сумна мне будзе. Адпускаю я цябе на тры днi i тры ночы, а потым, калi спознiшся — будзе мне кепска. Буду я жыць гэты час у рацэ, калi вернешся — адламi ад крывой вольхi галiнку i кiнь яе ў струмень — я выпаўзу. Толькi дзеткам пра гэта накажы не казаць нiкому. Яны ў палацы застануцца. I вось яшчэ што: кожны ранак прыходзь да межытокi i кажы такое:

Калi жывы ты, калi чуеш ты, Як заву цябе, змарнелая, — Пырснi, пырснi з вадзяных глыбiнь, Закруцiся, пена белая. Калi ж вочы твае мiлыя Не глядзяць на свет, яскравыя, Пырснi, пырснi з вадзяных глыбiнь, Пена алая, крывавая.

Паехала Ялiна дадому ў дубовым чоўне, абвiтым белаю лiлеяю. Вось хутка-хутка родная хата, вось выглянула ўжо яна з-за бугра, вось i бацька з маткаю стаяць на парозе i глядзяць на яе.

123
Комментарии:
Популярные книги

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия

Лев Толстой

Шкловский Виктор Борисович
363. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Лев Толстой

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

Ожерелье Странника

Хаггард Генри Райдер
Приключения:
исторические приключения
7.50
рейтинг книги
Ожерелье Странника

Эволюционер из трущоб. Том 11

Панарин Антон
11. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 11