Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Усё жыццё ён жыў з гэтым страхам — захварзць. На вачах у яго, малога, памерлі ў іх шматдзетнай сям’і дзве яго сястрычкі. Ён радаваўся, што тут, у атрадзе, можа, упершыню за жыццё, страх захварэць пакінуў яго. Якая дробязь — захварэць у той час, калі жывеш пад пагрозай смерці без хваробы. Праўда, да сённяшняга дня смерць ні разу не пралятала так блізка, і ён не думаў пра яе. Але так паводзілі сябе амаль усе партызаны — не баяліся смерці і баяліся радыкуліту. Баяўся Брагінскі, але яму ёсць чаго баяцца, яго хвароба смяртэльная. А чаму да яго вярнуўся гэты даўні брыдкі страх? Чамусьці здавалася, што, як толькі ён зляжа, тут жа яго перайграюць, абскачуць. У чым — ён не здолеў бы адказаць. Хто — ведаў пэўна: во гэты рэзчык лыжак, сённяшні яго выратавальнік і заўтрашні…

Золатаў уздрыгнуў, калі дзверы зямлянкі раптоўна адчыніліся і там угары, на паверхні зямлі, нехта кашлянуў зусім інакш, чым кашляў Брагінскі і кашляў ён, — там здаровы кашаль, тытунёвы.

— Можна, Аляксей Іванавіч?

— Давай, давай, Андрэевіч. Толькі не вельмі гудзі, тут некаторыя ўжо спяць.

У зямлянку ўпоўз, шорхаючы брызентавым плашчом, камандзір падрыўнікоў Каралёў. Чалавек гэты як бы ўвасабляў вобраз партызана — такога, якім уяўляў іх Золатаў у Маскве, — дзед згорблены, зарослы. А тут такіх убачыў нямнога, лічы, двух: вось гэтага Каралёва ды Дзядзюлю. Не, Дзядзюля, што загрымаваны артыст: занадта дагледжаная барада, спецыяльна адрошчаная. Сапраўдная партызанская барада ў Каралёва. Вунь на ёй нават кроплі вады блішчаць. Адкуль? Не чуваць жа дажджу. Напіўся вады?

— Я на агеньчык, Іванавіч. Вярнулася маё войска.

— Без страт?

— Без страт.

— З удачай?

— Без удачы, — уздыхнуў Каралёў. — Дрэнныя нашы справы, Іванавіч. З мінамі. Зноў дала асечку.

— Не ўзарвалася?

— А добры эшалон прагрукаў з танкамі.

— Шкада?

— Табе — шкада. Ты не знаеш, колькі я пашкроб патыліцу. А хлопцы мала не плакалі. А можа, лічы, што і з удачай. Са злосці пеканулі па будцы, дзе іх варта. Колькі ссеклі — не змаю, але аднаго разяваку прыхапілі з сабой.

— Паліцая?

— Немца.

Золатава што выбухам падкінула на канапе. Уміг падхапіўся, адкінуўшы кажух, якім накрываўся, хоць у зямлянцы было душна.

— Вы прывялі немца? Палоннага? Давайце яго сюды!

Золатаў забыўся на ўсе свае болі. Хутка нацягнуў на голыя ногі пакарабачаныя ад сушкі боты.

— Навум? Спіш? Пад’ём! Работа табе! Баявая. А камісару нашаму — хоць з пушкі палі.

— Не бойцеся. Ваш голас мяне заўсёды будзіць, — пазяхаючы, адгукнуўся Ігар. — Ён у вас — як у старшыны майго. Той шэптам казаў: «Пад’ём!» — і ўся казарма прачыналася. Так і вы.

«Сапляк! — абурыўся Золатаў, — Голас ты мой чуеш, бо шпіёніш за мной. Толькі тонкая ў цябе кішка».

— А з якой прычыны пад’ём? — хрыплага ціхага голасу Каралёва Ігар не чуў.

— Андрэевіч палоннага прывёў.

— Ух ты! — Ігар падскочыў з болыпым спрытам, чым Золатаў. Цяжка паднімаўся Брагінскі: спірт сцішыў яго болі, і ён баяўся патрывожыць іх.

— Вядзі свой трафей, Андрэевіч.

Ман згроб нарыхтоўкі, лыжкі, разцы ў кош, схаваў пад канапу. Нават замёў венікам стружкі ў кут, дзе ляжалі дровы — далей ад буржуйкі. Падперазаў папругу з партупеяй, з пісталетам на баку. Сам пасля пасміхаўся: навошта такі парад? Але першы прывёў сябе ў вайсковую форму Золатаў, яму, мабыць, падражалі ўсе іншыя. Менш — самы вайсковы сярод іх Брагінскі: не абуўся нават, накрыў ногі шынялём і гімнасцёрку не падперазаў.

Палонны быў варты жалю: нізкарослы худы юнак, толькі рыжыя вусікі адрасціў, але яны брыдка вымаклі ад саплей; шморгаў носам, выціраў рукавом і размазваў соплі па ўсім твары. Глядзеў сабачымі вачыма, просячы літасці, шукаў позіркам старэйшага і, безумоўна, спыніўся на Золатаве, той быў у вайсковай форме і меў паважны выгляд. Ман і Брагінскі адразу па форме вызначылі, што салдат не нямецкі. А якога войска? Ёсць, кажуць, у Полацку фіны, у Мінску — венгры, а недзе на поўдні нават «браты славакі». Назбіраў Гітлер васалаў!

— Ду іст дойч? — у Брагінскага ёсць некаторы запас нямецкіх слоў, але сінтаксіс кульгаў і ў школе, і ў ваенным вучылішчы.

Салдат зразумеў і пакруціў галавой.

— Хто ж ты? Фін? Што ты круціш галавой, як удод? — без злосці, са смяшком спытаў Ігар.

— Мадзяр! — не спытаў, катэгарычна сцвердзіў Золатаў.

Салдат заківаў галавой.

— Мадзьяр, мадзьяр.

— Шпрэхен зі дойч? — спытаў Брагінскі.

Венгр нават гэтага пытання не разумеў, толькі пераключыў увагу з Золатава на Брагінскага.

— Ды ён жа па-нямецку — ні бэ, ні мэ, ні кукарэку, — засмяяўся Ігар, і салдат як узрадаваўся гэтаму смеху, пачаў лісліва ўсміхацца яму, паказваючы маладыя, па-дзявочаму прыгожыя зубы; гэтая чалавечая ўсмешка неяк пераўтварыла яго. Цяпер ён не здаваўся брыдкім: замёрзлы перапалоханы хлапчук. Але ў Золатава была свая ацэнка.

— Гаўно, — заключыў ён. — Нічога вы ад яго не вывудзіце, — і, страціўшы цікавасць, пачаў падкідваць у печку дровы.

Салдат пацягнуўся да цяпла, выставіў сінія адубелыя рукі насустрач полымю.

— Няцёпла ж іх надзяюць.

Мабыць, адчуўшы іх цяжкасць, палонны вырашыў памагчы:

— Славен.

— Славак? Ты — славак?

— Не, не ён, язык яго, — па-дзіцячаму смешна высалапіў свой ярка-чырвоны язык.

— Ах, ты гаворыш па-славацку?

Такому адкрыццю ўзрадаваліся. Гэта ўжо нешта. Кіпень гаворыць па-польску, Брагінскі — па-ўкраінску. Плюс руская і беларуская мовы — ледзьве не поўны славянскі набор.

Але і славацкі ведаў ён, відаць, на ўзроўні дыялекту суседняй задунайскай вёскі.

Камандзіры ўзмакрэлі, будуючы неверагодныя словазлучэнні з пяці моў, якімі калектыўна валодалі ў той ці іншай меры. Аднак выпыталі нямнога. Прозвішча, нумар часці, званні, прозвішчы камандзіраў; род войска так і не ўстанавілі, маглі толькі здагадацца, што нейкая ахоўная часць. Звесткі пра ўмацаванні на чыгунцы, пра колькасць кулямётаў, пра мінныя палі — кожны зразумеў па-свойму, між сабой да згоды не прыйшлі.

Салдат адагрэўся і павесялеў. Адказваў ахвотна, мнагаслоўна, але, жадаючы памагчы, таксама ўжываў такую моўную мешаніну, такую тарабаршчыну, што ніводзін венгерскі ці славацкі прафесар мовы не дайшоў бы да сэнсу. Ігар разумеў гэта і смяяўся. Смех зняў у палоннага страх, і ён хапаў камісара за рукі і рысаваў штосьці на яго далонях.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Среда обитания (сборник)

Высоцкий Сергей Александрович
Советский детектив
Детективы:
криминальные детективы
5.00
рейтинг книги
Среда обитания (сборник)

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны