Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Што будзе — тое будзе! Бог не выдасць — свіння не з’есць. Вязі, Мар’яна. Вязі. Бог залічыць нам за гэта. Ды і людзі… Пашчасціла табе, хлопец. А мог трапіць да яго… праз два двары…

— У яго ёсць конь?

— Каня няма.

— Не трапіў бы. Я спачатку каня знайшоў.

Стары засмяяўся.

— А ты з галавой.

— Пакуль што.

— Ды не, такую галаву трэба берагчы.

Шабовіча здзівіла, што дзед Іван запрагаў не тоячыся. Свяціў ліхтаром. Нокаў на каня. Сказаў яму пра гэта, калі выехалі за сяло, сёдзячы ўсе трое на мяккім і духмяным сене, стары не пашкадаваў сена, каб раненай было мякчэй.

— А я вядомы на ўсё наваколле парубшчык. Сам некалі лесніком быў. А з цяперашнім у жмуркі гуляем — хто каго зловіць. Ён мяне ні разу не злавіў. Следам ходзіць, а злавіць не можа. Пакуль пачухаецца, я ўжо бервяно распіліў і… замачыў… Во так… Праўда, прыходзіцца і яму падносіць. Ты таксама рызыкоўны хлопец — уваліўся ў хату, як з неба. Ад Бібліі адарваў, грэшнік.

— У мяне не было іншага выйсця.

Аксана, калі Стась апусціўся перад ёй на калені, абшчапіла рукамі яго шыю і расплакалася што дзіця.

— Стасічак, даражэнькі!.. Не любі мяне, не любі. Я баязліўка. Ты не знаеш, якая я. Як я дрыжэла тут… Якія жахі мне ўяўляліся. Чаму гэта? Чаму? Там я нічога не баялася, ты знаеш.

— Аксана, Аксаначка, не плач. Са мной людзі. Нам пашанцавала. Я знайшоў добрых людзей. У нас ёсць конь, ёсць харч. Зараз ты павячэраеш, і мы паедзем.

— У атрад?

— Не ў атрад, але бліжэй да атрада, — падаў голас дзед Іван, схіліўся і цамацаў Аксанін лоб, загадаў, бадай, строга: — Набярыся сілы, дачка. Не вылівай яе слязамі, сілу сваю.

I Аксане стала сорамна. Яна сціхла. Больш таго — сама паднялася, намерылася ісці да воза. Але яе падтрымалі — Стась і Мар’яна. Палажылі на сена. Паілі малаком з сапраўдным жытнёвым хлебам грубага памолу — на ручным млыне, неразмолатыя зерні хрумсцелі на зубах. Але як пах гэты хлеб! Вярнуў усе радасці, усе пачуцці цяпер ужо далёкага маленства. Вярнуў Аксане. Вярнуў Стасю. Нічога няма смачнейшага за хлеб з малаком. I нішто не дае так хутка галоднаму сілу. Як бальзам жыцця.

Павячэраўшы, Шабовіч прынёс з-пад елкі мяшок і вінтоўку, хацеў сунуць пад сена. Але дзед і ў цемры ўгледзеў, запярэчыў:

— О не, гэтую бярданку пакінь мне. Я надзейна схаваю. Няхай паляжыць. Пугач вазьмі, але схавай далей. А ў мяшку што ў вас?

Запаліў «лятучую мыш»; ліхтаром гэтым свяціў толькі ў хляве, Стась нават не ўбачыў, што дзед прыхапіў яго з сабой. Зрабіў строгую рэвізію мяшка. Загадаў Мар’яне схаваць ёд, бінты ў сваіх і Аксаніных тайніках — пад кофтачкамі, пад спадніцамі.

— Адзення многа для бальніцы. Надзеньце на сябе што можна. Усе. I ты, — загадаў Шабовічу, і той мусіў нацягваць жаночую кофтачку. Што-нішто дзед засунуў у сена. Рукзак забраў з сабой — не вясковая рэч, гарадская.

Нарэшце апошнія павучанні:

— Значыцца, так, Мар’яна, начуеце на хутары. Далей — пры свеце дня божага, праз усе пасты, вязеш пляменніцу з бальніцы, вазіла, знаюць. Але ты, брат Стась, тут ужо збоку. Далёка збоку, за вярсту абыдзеш усе пасты, усе вёскі. I так, што, калі хто і ўгледзіць цябе, каб не падумаў, што вы адна кампанія — ты, Мар’яна, хворая і конь. Во так і сапіце ў насы, кожны ў свой. I да Ганны ты прыйдзеш, калі сцямнее. Пакажаш хату з горкі, Мар’яна. Чакаю цябе паслязаўтра. З богам, дзеці.

— Дзякуй, дзед. Не забуду.

— Не забызай, сынок, не забывай. Нічога не забывай.

Стары перахрысціў іх — напісаў пальцамі крыж на фоне зорнага неба.

Трэці дзень сядзеў Шабовіч на гарышчы. Спусціўся толькі пазаўчора і ўчора позна ўвечары па сігнале юнага гаспадара Міколкі, старэйшага Ганнінага сына. Слых у Шабовіча ад адзіноцтва і ўслухоўвання ва ўсе гукі ў хаце і вакол — ва ўсёй вёсцьцстаў што ў кажана. Але хлопец з’явіўся нечакана. Увечары. Удзень, калі прыносіў абед, лесвіца пад яго нагамі скрыпела і грымела. А тут — ніводнага гуку, трэба ўмець. I па гарышчы прабіраўся гэтак жа нячутна. Толькі калі дабраўся да сена, на якім Стась спаў, тады ўзняў шум — зашамацеў. Прашаптаў з захапленнем і як бы з зайздрасцю:

«Кліча цябе Аксанка».

Здзівіла, што транаццацігадовы сельскі хлопец, які ў іншым паводзіў сябе ажно занадта па-даросламу і які ў першы вечар, калі ўладзіла яго сюды Мар’яна, сказаў: «Цётка кліча вас». — «Якая цётка?» «Ваша», — раптам сказаў пра цётку як пра сваю равесніцу. Ажно спалохаў гэтым памяншальным імем — Аксанка: падумалася, што ёй блага, а таму і ласкавасць такая.

Становішча Шабовіча было незразумелае, часам здавалася абразлівым. Баявы здаровы падпольшчык, які выконваў надзвычайныя заданні, сядзіць на гарышчы, што загнаны кот. Гаспадыняй загнаны. У першы ж вечар, з ухваленнем маўклівай Мар’яны.

Прывязвае Аксана, а інакш толькі бачылі б яго.

Дзіўна паводзіць сябе Ганна. Загадкава, супярэчліва. Сустрэла яна іх, у тым ліку і сястру сваю, амаль варожа. Пачуў Стась, як дакарала:

«Ён што там, з глузду з’ехаў, стары багахульнік? Барада сівая, а з агнём гуляе», — гэта пра бацьку свайго.

А калі ён, Шабовіч, сказаў, што ім трэба ў атрад Дзядзюлі, ці не ведае яна, дзе гэты атрад, Ганна адказала ўзлавана:

— Не знаю я ні дзядзюлі, ні татулі. I знаць не хачу. Са сваімі бандытамі рады не магу даць.

Выходзіць, партызаны для яе бандыты.

Пакутлівай была першая ноч — пасля такой сустрэчы. Праўда, начлег Мікола змасціў добры — сена, падушка, стары кажух з блохамі, якія не давалі заснуць. Супакойвала хіба адна акалічнасць. Ніякай пляменніцы ў Мар’яны не было — дачкі ў Ганны. Аднак жа, як сказаў бацька іх, вазіла яна «пляменніцу», і, па словах яго выходзіла, неаднойчы. Суцэльныя загадкі.

З Ганнай не дамовішся. Пакуль што. Тут ілюзій не павінна быць. Дзякуй, што прытуліла Аксану, палажыла ў бакоўцы на мяккіх падушках, яшчэ вясельных сваіх. Урэшце галоўнае — падняць на ногі Аксану, а там яна сама дарогу ў атрад знойдзе.

Поделиться:
Популярные книги

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.25
рейтинг книги
Целеполагание

78

Фрай Макс
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
78

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Играть... в тебя