Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цвайг Штэфан

Шрифт:

Яна робіць свайму бою знак застацца і першая падымаецца па лесвіцы.

– Як у вас хораша, - кажа яна, аглядваючы мой пакой.
– О, якія цудоўныя кнігі! Я хацела б іх усе прачытаць!
– Яна падыходзіць да паліцы і разглядвае назвы кніг. Упершыню з таго часу, як я выйшаў да яе, яна на хвіліну змаўкае.

– Дазвольце прапанаваць вам гарбату?
– пытаюся я. Яна, не паварочваючыся, працягвае разглядаць каранцы кніг.

– Не, дзякуй, доктар... нам трэба зараз жа ехаць далей... у мяне мала часу... гэта ж была проста прагулка... Ах, у вас ёсць і Флабер, ён мне так падабаецца... цудоўная, выдатная рэч яго «Education sentimentale»*... Я бачу, вы чытаеце і па-французску. Чаго толькі вы не ведаеце!.. Так, немцы... іх усяму вучаць у школе... Сапраўды, цудоўна - ведаць столькі моў!.. Віцэ-рэзідэнт марыць аб вас і ўвесь час паўтарае, што вы адзіны хірург, якому ён лёг бы пад нож... Наш стары доктар прыдатны толькі для гульні ў брыдж... Дарэчы, ведаеце (яна ўсё яшчэ гаворыць не паварочваючыся), сёння мне самой прыйшло ў галаву, што добра было б параіцца з вамі... а мы якраз праязджалі міма,. і я падумала... Ну, вы сёння, мусіць, заняты... я лепей прыеду другім разам.

* «Выхаванне пачуццяў» (фр.)

«Нарэшце ты раскрыла свае карты!» - адразу ж падумаў я. Але я і выгляду не падаў і запэўніў яе, што буду лічыць за гонар быць карысным ёй цяпер ці калі ёй захочацца.

– У мяне нічога сур'ёзнага, - сказала яна, напалову павярнуўшыся да мяне і ў той жа час перагортваючы кнігу, якую яна ўзяла з паліцы, - нічога сур'ёзнага, драбяза... жаноцкія справы... галавакружэнне, мленне. Сёння раніцаю, калі мы ехалі, на павароце мне раптам зрабілася дрэнна, я самлела, raide morte... бой вымушаны быў дапамагчы мне і прынесці вады... Ну, можа, шафёр занадта хутка ехаў... як вы думаеце, доктар?

– Вось так адразу цяжка вызначыць. Вы часта так млееце?

– Не... хоць, зрэшты, часта... апошнім часам, якраз самым апошнім часам... так... непрытомнасць і млосць.

Яна ўжо зноў павярнулася да кніжнай шафы, ставіць кніжку на месца, вымае другую і пачынае яе гартаць. Дзіўна, чаму гэта яна ўсё гартае... так нервова, чаму не падымае вачэй з-пад вуаля? Я наўмысна нічога не кажу. Мне хочацца прымусіць яе чакаць. Нарэшце яна зноў пачынае тонам бесклапотнай балбатні:

– Праўда, доктар, у гэтым няма нічога сур'ёзнага? Гэта ж не якая-небудзь небяспечная... трапічная хвароба?

– Я павінен спачатку пабачыць, ці няма ў вас гарачкі. Дазвольце ваш пульс...

Я накіроўваюся да яе, але яна лёгенька адхіляецца ўбок.

– Не, не, у мяне няма гарачкі... безумоўна, безумоўна няма... я мераю тэмпературу кожны дзень, з таго часу... з таго часу, як я пачала траціць прытомнасць. Гарачкі няма, заўсёды трыццаць шэсць і чатыры. І страўнік у парадку.

Я маруджу. У мяне паступова расце падазрэнне: я адчуваю, што гэтая жанчына чагосьці ад мяне хоча, сюды не прыязджаюць пагаварыць пра Флабэра. Я застаўляю яе чакаць хвіліну, другую.

– Прабачце, - гавару я потым проста, - дазвольце мне задаць вам некалькі пытанняў?

– Канечне, доктар! Вы ж урач, - адказвае яна, але тут жа зноў паварочваецца да мяне спінаю і пачынае перабіраць кнігі.

– У вас ёсць дзеці?

– Так, сын.

– А ці было ў вас... ці было ў вас раней... я хачу сказаць... тады... ці былі ў вас падобныя адчуванні?

– Так.

Яе голас стаў цяпер зусім іншы, выразны, без аніякай манернасці і нервовасці.

– А магчыма, каб вы... прабачце пытанне... магчыма, каб цяпер была тая ж прычына?

– Так.

Коратка, быццам вострым нажом, адрэзала яна. Нічога не здрыганулася на яе твары, які быў мне відаць у профіль.

– Лепей за ўсё, васпані, каб я агледзеў вас... дазвольце папрасіць вас... перайсці ў другі пакой?

Тут яна раптам паварочваецца. Праз вуаль я адчуваю яе халодны, рашучы позірк, скіраваны на мяне.

– Не... гэта непатрэбна... я зусім дакладна ведаю прычыну майго недамагання.

Голас на момант змоўк. У цемры зноў бліснула напоўненая чарка.

– Дык вось слухайце... але спачатку паспрабуйце ўдумацца ва ўсё гэта: да чалавека, які гіне ў адзіноце, урываецца жанчына, упершыню за шмат гадоў белая жанчына пераступае парог яго пакоя... І раптам я адчуваю прысутнасць у пакоі чагосьці злавеснага, нейкай небяспекі. Я ўвесь пахаладзеў: мною авалодаў страх перад жалезнаю рашучасцю гэтай жанчыны, якая прышла з лёгкаю балбатнёю, а потым раптам агаліла сваё патрабаванне, як клінок. Я ж ведаў, чаго яна ад мяне хацела, адгадаў гэта адразу - не ў першы раз жанчыны звярталіся да мяне з такою просьбаю, але яны прыходзілі інакш, прыходзілі прысаромленыя, умольвалі, плакалі і закліналі выратаваць іх. Але тут была... тут была жалезная, нібы мужчынская рашучасць... з першай хвіліны адчуў я, што гэтая жанчына мацней за мяне... што яна можа падпарадкаваць мяне сваёй волі... Аднак... аднак... ва мне расла нейкая злосць... мужчынская гордасць, крыўда, бо... я сказаў ужо, што з першай хвіліны, нават раней, як я пабачыў гэтую жанчыну, я адчуў у ёй ворага.

Спачатку я маўчаў. Маўчаў упарта і злосна. Я адчуваў, што яна глядзіць на мяне з-пад вуаля, глядзіць прама, патрабавальна і хоча прымусіць мяне гаварыць. Але я гэтак лёгка не паддамся. Я загаварыў, але... унікліва... міжвольна пераняў яе балбатлівы, абыякавы тон. Я прыкінуўся, што не разумею яе, бо - не ведаю, ці можаце вы зразумець гэта, - я хацеў прымусіць яе выказацца выразней, я не хацеў сам прапаноўваць, наадварот... хацеў, каб яна папрасіла... менавіта яна, якая з'явілася тут з такім уладным выглядам... І акрамя таго, я ведаю, якую ўладу нада мною маюць ганарыстыя, халодныя жанчыны.

Я гаварыў кругом ды навокала, што ёй няма чаго баяцца, што такая непрытомнасць - звычайная з'ява, больш таго, гэта нават зарука нармальнага развіцця дзіцяці. Я прыводзіў прыклады з медыцынскіх газет... Я гаварыў, гаварыў спакойна і лёгка, разглядаў увесь час яе недамаганне як нешта зусім звычайнае і... усё чакаў, што яна мяне спыніць. Я ведаў, што яна не вытрымае.

І сапраўды, яна рэзкім жэстам рукі перапыніла мяне, быццам адмятала ўсе гэтыя супакойлівыя словы.

– Мяне, доктар, не гэта трывожыць. У той раз, калі я хадзіла з першым хлопчыкам, маё здароўе было куды лепшае... але цяпер я ўжо не тая... у мяне не ў парадку з сэрцам...

– Вось яно што, з сэрцам не ў парадку, - паўтарыў я, паказваючы ўсім сваім выглядам неспакой.
– Зараз паслухаем.
– Я зрабіў рух, быццам устаю, каб дастаць стэтаскоп. Але яна спыніла мяне. Голас яе гучаў цяпер вельмі рэзка і катэгарычна, як каманда.

– У мяне не ў парадку з сэрцам, доктар, я папрашу вас верыць таму, што я кажу. Я не хацела б траціць час на даследаванні - вы маглі б, думаецца, выказаць мне крыху болей даверу. Я дастаткова даказала свой давер вам.

Цяпер гэта была ўжо барацьба, адкрыты выклік. І я прыняў яго.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Моров. Том 3

Кощеев Владимир
2. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 3

Я не царь. Книга XXIV

Дрейк Сириус
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV

Император Пограничья 8

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 8

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Linux программирование в примерах

Роббинс Арнольд
Компьютеры и Интернет:
программирование
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Linux программирование в примерах

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели