Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

— Толькі без злога джына! — узмаліліся нашы дзяржаўныя еўрыкі. — Да млоснасці абрыдлі слінявыя зяпы і ўчэпістыя абдымкі касалапага Мішкі. Баімося каварных азіятаў!

А баяцца няма чаго. Жывуць там сапраўдныя хлебасолы. Рускі з голаду памрэ, а суседа накорміць. Сам замерзне, а цябе абагрэе „Ямалам”. Грузін ні за якія скарбы не выдасць ворагу госця. А што казаць пра сярэдніх азіятаў! Распавядае Барыс Руско, колішні ракетчык: Палкоўнік, маёр і я (тады капітан) прызямліліся на палігоне NN пад блакітным казахскім небам. Выпусцілі ў бок вераломных кітайцаў рэактыўнае свінчо і пайшлі ў суседні калгас знаёміцца з тубыльцамі і іх звычаямі.

Сустрэў нас старшыня калгаса Сара Сарабаеў, прыняў як родных братоў. Паказаў сваю вотчыну, зарэзаў тлустага барана, завёў у спадчынную юрту, пасадзіў на ганаровыя зэдлікі, узяў у рукі дамбру, — ён і акын, па-нашаму бард, — ударыў костачкамі пальцаў у дзве струны (больш струн інструмент не меў) і ўрачыстым тэмбрам праспяваў вітальную песню. Пачыналася яна прыблізна так: Вітаем, вітаем Вас, Госці дарагія! Жадаем, жадаем Вам, Вечна з намі жыць!

Песня доўжылася, таму запамятаў я толькі пачатак. Услаўляла польскіх ракетчыкаў — „непахісных стражнікаў непарушнай Варшаўскай дамовы”.

Рамантычны настрой падтрымлівала жонка Сарабаева, яшчэ даволі рухавая і не надта каб старая. Яна завіхалася каля стала: расстаўляла ёмістыя бутлі градуснага кумысу, абкладала іх „мікіткамі” (кукурузнымі праснакамі) і дарамі Іртыша: асятрынай, нельмай, муксунам, чэбакамі. Напітак і ежу падносілі дочкі — старэйшая, ужо ў гадах, і васемнаццацігадовая — лебядзіны цуд восьмага неба.

Калі гаспадынькі вычаравалі абрус-самабранку, лірыка ўкрапілася ў эпіку. Уважлівы гаспадар стала прапанаваў першы тост выпіць за „доблеснае Войска Польскае і вечную дружбу”. Выпілі і закусілі асятрынай.

Другі тост гаварыў наш палкоўнік. Выпілі за гаспадара, дбайнага ахоўніка праславутай сярэднеазіяцкай гасціннасці і за цудоўных жрыц сямейнага ачага.

Потым пілі за радзіму — адну, другую, агульную — за ўвесь прагрэсіўны свет і ягоную сталіцу. Закусвалі дарамі Іртыша, каўказскім шашлыком і „мікіткамі”.

І наладзілі айтыс „Блакіт-00”, песеннае спаборніцтва. Гаспадар славіў ураджай, гаспадыня мір, мы, вядома, ваенныя дарогі. Усіх пераўзышла „Ракетка”, як мы ахрысцілі васемнаццацігодку. Плаўнымі крочкамі абкружыла яна сябрыну, узляцела на свой зэдлік і пранікнёна праспявала пра каханне. Мы апладзіравалі ёй стоячы.

Селі, выпілі за заваёўніцу цвёрдых салдацкіх сэрцаў і запілі зялёным чаем.

Весела пілося і елася. А калі накумысіліся, нашашлычыліся, намікіціліся, наайтысіліся — гаспадар узняў пытанне дастойнага адпачынку.

— Гонар спаць з маёй жонкай даю палкоўніку! — урачыста аб'явіў ён, з гордасцю бліснуўшы шчаслівымі зрэнкамі. — Да старэйшай пойдзе маёр, — працягваў расстаўляць нас па рангах. — Капітан, прашу прабачэння, ляжа з „Ракеткай”. Выказаўся ясна? Дык да заўтра! Пара...

Мы аслупянелі. Убачыўшы нашу нерухавасць, Сарабаеў вылупіў на нас сярэднеазіяцкія вочы:

— Али русский язык непонятный?

Палкоўнік спрабаваў дыпламатнічаць. Маўляў, мы б з ахвотай, але прысягалі жонкам на вернасць. Дый служба не дазваляе.

— Падумеш, рыцары! — сарамаціў нас пакрыўджаны казах. — Прысяга! Вернасць! — учапіўся за словы палкоўніка, пераходзячы на „ты”. — Я ж табе даю сваю жонку толькі на адну ноч, а не на пажыццёвае карыстанне. Я — што, няясна выказаўся? Плюю на ваш звычай! Ты ў маёй юрце, дык, будзь чалавекам, шануй нашы звычаі! — наступаў. — Які-небудзь клёк маеш у галаве? — асведамляўся — Якая ганьба, якая няслава! — захліпаючыся ад крыўды, галасіў. — А калі ты асарамаціў мяне, ушануй прынамсі мой дом! — павучаў.

Ніякія аргументы Сарабаева не пахіснулі прынцыпу палкоўніка. Хоць быў ён пад градусамі, цвёрда стаяў на нашых вартасцях. Выбуховую сітуацыю разрадзіў камендант стрэльбішча. Занепакоены знікненнем саюзных афіцэраў, пусціўся ў пошукі. Ён і ўціхамірыў раззлаванага ахоўніка мясцовай традыцыі. А ці абразуміў? Наўрад. Калі мы развітваліся, у агніста-чорных зрэнках нашага дабрадзея палымнеў душэўны боль:

— Я — азіят! Так?

Пытаеш, як у гэтай сітуацыі чуўся я? А як можа чуцца бравы маладзец, у якога з-пад носа сцібрылі дарунак восьмага неба?

Трасуны

Над Пушчай бесперастанку гудуць прыбойным рокатам рэактыўныя мастадонты. Паветраны калідор. І хочацца мне на крылах з маладых сноў узняцца на строга вызначану сонечную трасу і зірнуць у вочы паднебных трасуноў і спытаць у твар:

— Куды трасецеся, загуджаныя?

Ведаю, трасунам не да мяне. І яны, канструктыўныя винтики рэальнай стадыі, убачыўшы зарэжымленую зямлёй небрыдзь, гаркнуць на манер маёра Шцірліца:

— Не твое дело!

І гудануць мацней, скручваючы на Буг, і я распластаюся ў белым шлейфе над Шведавым Морам, і толькі Віктар у развітальным вершы адзначыць маё падзенне.

Хочаце верце, хочаце — праверце, але я каторы раз шлю ў думках шчырую ўдзячнасць пільнаму купцу паветраных сіл сорак пятага года, які валявым рашэннем не прапусціў мяне, аздобленага нялётным грыфам „Быў у акупацыі”, у гэтыя сілы. Трапіўшы туды, навек зарваўся б у загуджаны тарантас — я ж рваўся ў паветраную гільдыю.

— Удзячнасць выказвай роднаму Сталіну, — устаўляе свае тры грошы Сідар. — Купец выконваў ягоную волю.

Так і быць.

— Дзякую, Бацька, за тваю празорлівасць, за твой сакаліны зрок. Твая рацыя, винтик з мяне нікудышны. Дзякую, Мудры, што не выбраў мяне ў глуміцелі кучаравай зямлі.

— Няўжо, працінаючы Белавежжа, апаражняўся б ты над цудам прыроды? — лезе ў душу Сідар. — Няўжо не растварыўся б у абдымках кучаравай?

— Мер...за...вец! — шыпіць хрыпліва з халодных віткоў Патойбаковіі прастуджаны ўладны голас.

— Хто мерзавец, я ці Сідар? — гукаю з бяспечнай геапатагеннай зоны.

— Шкура! — шыпіць далёкае бязмежжа. — Конъюнктурный флюгер!

Абудзіў дэмана. Бач, прасвідраваў мяне з гэткай далечы. Як сталічныя актывісты ў час ідэйнага пастраення БГКТ. Никто не забыт, ничто не забыто. Ты ўсё на эмоцыях. Не трэба так катэгарычна. Даруй крыўду, ляпнуў здуру — расказарміўся язык у тваю ^прысутнасць. Не хвалюйся, усё будзе па-твойму. Спі.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Узы крови

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.30
рейтинг книги
Узы крови

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Некромант на страже человечества. Том 5

Клеванский Никита
5. Некромант на страже человечества
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Некромант на страже человечества. Том 5

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Принц Ардена

Анри Софи
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Принц Ардена

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Группа крови на рукаве. Том 2

Вязовский Алексей
2. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Группа крови на рукаве. Том 2