Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Сымон, ведама, як кансэрватар, уважае, што на ўсякую галаву павінна быць свая покрыўка.

5 сьнежня. Ёсьць подлыя людзі на сьвеце. Сяньня зьявіўся Хамовіч (той, што цэлую капэлю захапіў) і прынёс рапараваць нейкую басэтлю.

— Вы-ж, — кажа, — шаноўны, музычны майстра. Патэнту выбралі. Дык, будзьце ласкавы, адрамантуйце гэты музычны струмант. Прашу.

І нагою шмаргануў. Зараза! Хіба ён ня ведае, што зь мяне такі-ж музычны майстра, як зь цеста куля. Я яго, ведама, пагнаў зь ягонай басэтляй, а ён пагражаў данесьці, што я ня музычны майстра, а сымулянты. І данясе. Такая паскуда гэта зробіць. А данясе — могуць быць няпрыемнасьці. Трэба, няйначай, ліквідаваць прадпрыемства ды мяняць кірунак.

7 сьнежня. Загржэмбіцкі ў выніку нядаўняе размовы з чэрвеньскай цёткаю набыў каня й тэрмінова скіраваўся ў Чэрвеньшчыну.

10 сьнежня. Хадзіў у Ўправу. Там сустрэў былых актывістых. Разам за бальшавікамі працавалі. Нічога! І цяпер ня крэкчуць: адзін у Ўправе на аржаным месцы, другі недзе на базе, а трэці — так, каля базы. Дармо, не прападуць!

— Як жывяце? — пытаюся.

— Ды так, — кажуць, — нічагуткі — пракідаемся патрошкі. А вы?

А што я? Ім пракідвацца добра, калі яны на службе, а мне, саматужніку з патэнтам? Тут як ні пракідвайся, а Хамовіч цябе ўраз расшыфруе. Не, трэба нешта рабіць.

14 сьнежня. Фэцкі кінуў голую тэорыю й перакінуўся на практычную матэматыку. Цяпер лічыць, што гэта, скажам, было-б, каб у Менску наладаваў машыну дрожджаў, шугануў іх у Заходнюю, а там абмяняў-бы на сала, яго — у Менск, і тут-бы рэалізаваў гэтае сала на вольным рынку на грашовыя знакі. Як-бы гэта ўсё выглядала? Папярэдняе інтэграваньне дае нешта такое жудаснае, што навет на звыклай да лікаў лысіне Фэцкага валасы дуба сталі. Фэцкі лічыць на два варыянты апэрацыяў: адзін — калі дрожджы на рынку й машына чужая, другі — калі машына службовая й дрожджы службовыя. У апошнім выпадку выходзяць такія астранамічныя лікі, што калі аб іх прачуў Загржэмбіцкі, дык у бедака ад перапуду раптам аслабеў жывот.

18 сьнежня. Вайна скрышыла ўсе спэцыяльнасьці. Круглоў і той занядбаў сваю мышыную спэцыяльнасьць ды ськіраваўся на купца. Праўда, ён больш прадае, чымся купляе, але гэта ня шкодзіць яму мець пэўную, як ён кажа, дывідэнту. Учора меў ад нейкай апэрацыі такі гешэфт, што ад лікаў млосна робіцца.

— Каб гэта, — казаў ён, — на мірную пару такая дывідэнта, дык жонку сваю ўшыў-бы ў каракулі ды ў саболі, а сам-бы малясаўку смактаў із залатое конаўкі.

Вось тут і кажы пра адукацыю. Недавука, мышыны спэцыялісты, а галава — міністэрская.

20 сьнежня. А ўсё-ж у паветры нечым пахне. Бо Маржя Іванаўна й тая зьмяніла тон. Сяньня ў яе засьпеў нейкага невядомага з падазроным абліччам. Казала, што гэта ейны знаёмы шофер, навет далёкі родзіч. Прывіталася са мной надта скупа, як із чужым. І трымаецца неяк больш бадзёра й незалежна.

— Сядайце, — кажа, — таварыш Чужанінаў.

Цікава: учора быў Ванечка, а сяньня — таварыш Чужанінаў. Не, тут штосьці ня так. Ці тут гэты шофер прычынаю, ці то іншыя справы, больш сакрэтныя. У кажным разе трэба даведацца, які тут вецер пад бабін хвост дзьме.

21 сьнежня. Купляў цацкі на ёлку. Дзіўная рэч: вайна, сквозь галеча, а людзі ёлку ладзяць. Разам са мной купляў цацкі нейкі тып.

— Дайце мне, — кажа, — якіх-небудзь вясёленькіх цацак.

— Вясёленькіх? — кажа крамніца, — калі ласка.

І шусь на прылавак гармату, гранату, самалёт ды яшчэ якіхсь пушак.

— Не, — кажа тып, — дзякую за такую вясёласьць. Я ўжо гэтага наглытаўся досыць.

— Дык якога-ж, — пытае, — храна вам трэба?

— Дайце мне якуюсь цацачку, якая-б клікала да жыцьця, а не да сьмерці.

— Тады бярыце барабан або трубу.

— Не, ня тое! Мне-б вось такую мірную цацачку, каб, скажам, пявунка або птушачку, бо ў мяне ўжо гэтая чырвань вочы выела.

— Ну, дык наце вам коніка.

І паднесла да яго носу валавянага коніка.

Той аж напалохаўся.

— Вы, — кажа, — даражэнькая, што гэта мне сунеце?

— А што? — пытае.

— У гэтага каня хвост уніз вісіць, а мне трэба, каб угару стаяў.

Тут ужо й крамніца раззлавалася:

— Вы, — кажа, — грамадзянін, ня выдумляйце тут! Што вы хочаце, каб я за вашыя за тры маркі ды хвост угару падымала? Сорам вам!

Публіка, што ў краме была, падтрымала крамніцу:

— Запраўды, — кажуць, — грамадзянін, нічога ня выдумляйце. Якое вам яшчэ трасцы нестае? Бярэце, што даюць, дый годзе. Не зазірайце пад хвасты.

Так і пайшоў гэны грамадзянін, нічога ня купіўшы. А й запраўды дзівак. Хіба яму ня ўсё роўна, куды хвост вісьне — уніз ці ўгару? Я купіў барабан, дырыжабаль СССР, дзьве гарматы, пяць бліскучак, дзясятак пшыкавак. Жонка была задаволена.

24 сьнежня. Калі ўжо не пашанцуе, дык і дзеўцы ветрам надзьмуе. Гэта праўда. Небараку Загржэмбіцкага, якога колькі разоў ужо калечылі, зноў паклалі на лапаткі. Вярнуўся з падарожжа голы, як бізун. Сустрэла яго ў лесе пад Чэрвенем нейкая вясёлая кумпанія й кажуць: усё ваша — будзе наша, а вы, пане, — вэк! Яшчэ й усыпалі троху на дарогу, каб не замёрз часам. Ні каня, ні саней, ні солі. Кідаецца цяпер ува ўсе бакі, як варжят. А што з гэтага кіданьня будзе — невядома.

28 сьнежня. Куцьцю спраўляў дома, але дзе гэтыя тры дні калядаваў — нічога ня ведаю. Адно толькі памятаю, што пілі, але дзе й колькі — хоць зарэж, ня ўспомню.

Недарэчная рэч, гэтыя старамодныя сьвяты.

29 сьнежня. Чуў я колісь аднаго разумнага чалавека, які казаў: «Трымай чалавека голадам, дык ён будзе мець толькі адно жаданьне, а накармі яго, дык жаданьняў у яго зьявіцца безьліч». Гэта, мабыць, праўда. Сяньня спаткаў свайго даваеннага, яшчэ з-за царскіх часоў, прыяцеля. Быў ён трохі афіцэрам, да Ўрангеля падаўся, там нешта рабіў, а цяпер нейкім парадкам ізноў тут апынуўся.

— Якім, — пытаюся, — ветрам зноў сюды закінула?

— Ня ветрам, — кажа, — а самаходам. Радзіма пацягнула.

— Ого, — кажу, — дык васпан ізноў угару пайшоў. На самаходзе.

— Эт, якая тут гара, — кажа, — мышыная. Хіба ты ня ведаеш, кім я раней быў? Дзяншчыка меў! А цяпер сам за халуя ў гэтага дзяншчыка. Дык па-твойму гэта парадак?

— Ну, ведама, — кажу, — у вашым стане дык парадак незайздросны. Але-ж выгляд у вас, тымчасам, гладкі.

— Што выглёнд? Гэта глупства. Бо не аб адзіным хлебе жывы чалавек бывае.

Поделиться:
Популярные книги

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Второгодка. Книга 2. Око за око

Ромов Дмитрий
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Князь Медведев. Дилогия

Вяч Павел
Медведев
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Медведев. Дилогия

Князь Целитель 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 4

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5