Чалавек на бутлі
Шрифт:
– Ён хоча піць – ну так, такая велізарная бутля, а ў ёй ані кроплі, – дайце ж яму піць, марыянеткі!– крыкнуў адзін глядач. Усе засмяяліся і запляскалі ў далоні.
Тут П’еро зноў ускочыў, садраў з грудзей белую палатніну, зрабіў рух, як бы пахістваючыся, і ўсім целам грымнуўся на дно бутлі.
– Брава, брава, П’еро! Выдатна сыграна! Da capo, da capo!– лямантаваў натоўп.
Але як што чалавек больш не варушыўся і не кроіў грымасаў, каб паўтарыць сцэну на біс, апладысменты спакваля аціхлі, і агульная ўвага перакінулася на марыянетак.
А тыя ўсё яшчэ стаялі ў ранейшых паставах духаў, але цяпер у іх міны ўтачылася нейкая напруга, якая раней неяк не бралася на вока. Здавалася, быццам яны чакалі нейкай важнай каманды. Гарбаты карлік з вапнава-белым тварам нарэшце асцярожна перавёў вочы на прынца Дарашэ-Кога.
Перс не варушыўся. Яго твар здаваўся мёртвым.
Нарэшце з глыбіні сцэны выступіў маўр і баязліва падышоў да насілак-мараў і адчыніў дзверцы.
І тут сталася нешта неверагодна дзіўнае. З мараў вывалілася зусім голае жаночае цела і з глухім пляскам упала на падлогу.
Хвіліна мёртвай цішыні, пасля гвалт тысячы галасоў – зала забушавала.
– Што гэта? – Што здарылася?!
Марыянеткі, малпы, музыкі – усё паўскоквала; маскі паўзляталі на сцэну: княгіня, жонка Дарашэ-Кога, голая ляжала на падлозе, прывязаная да сталёвай арматуры. У месцах, дзе шнуркі абвівалі цела, былі сінія падцёкі. У роце тырчаў шаўковы кляп.
Неапісальная жудасць спаралізавала ўсіх у зале.
– П’еро, – заверашчаў раптам нейкі голас, – П’еро!
Шалёны, падсвядомы страх – як удар кінжалам кожнаму ў сэрца.
– Дзе прынц?
Падчас агульнай неразбярыхі і вэрхалу перс знік без следу.
Меланхтон ужо стаяў у “мефістофеля” на плячах, пустое – ён не мог падняць накрыўку з бутлі, а невялікі вентыль для паветра быў – закручаны!
– Разбівайце шкло, хутчэй, хутчэй! – Галандскі радца вырваў з рук чырвонага ката сякеру, адным скокам узляцеў на сцэну. Калі пасыпаліся ўдары, зазвінела, як бы ў расколаты звон; жудасны звон. Рэзкія ўдары джыгалі ў шкле, як белыя маланкі, – лязо сякеры сагнулася. Нарэшце – нарэшце… бутля рассыпалася на асколкі. Сярод іх ляжаў, задыхнуўшыся, труп графа дэ Фааста – пальцы ўпіліся ў грудзі.
Над святочнай залай, бязгучна шлопаючы крыллем, нябачна луналі велізарныя птахі жудасці.
Локки 11. Потомок бога
11. Локки
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
фэнтези
юмористическое фэнтези
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Возвращение императора
6. Стэн
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Алекс и Алекс
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 11
11. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
рейтинг книги
Черный маг императора 3
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги