Дзярлiвая птушка

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дзярлiвая птушка

Шрифт:

Ад Аўтара

Сёлета мiнае трыццаць гадоў ад часу масавага нiшчэньня беларускiх кнiжкаў у БССР. Зьнiшчана каля 2000 назоваў накладам звыш за 10 мiльёнаў. Сказаў-бы хто, што чужак-калянiзатар, высяляючы беларускi творчы й кiруючы элемэнт у Сiбiр, разбураючы культурныя асновы паняволенага народу, пераняў прыклад ад свайго блiзьняка-пачвары 20-га стагодзьдзя — гiтлераўскае Нямеччыны. Гэта не зусiм так. Беларускi навуковец С. Брага ў сваёй працы «Доктар Скарына ў Маскве» грунтоўна даводзiць, што Маскалi спалiлi Скарынавы кнiгi ў Маскве, калi слаўны сын зямлi беларускае, выдатны навуковец i першадрукар завёз iх туды для пашырэньня.

Улада маскоўскiх цароў, баяраў i царкоўнiкаў абапiралася тады на гвалце й народнай цемнаце. Яны пiльна сьцераглi, каб нiякi сьветач звонку не разагнаў цемры — асновы iхнага панаваньня. Усё, што бязь iхнага дабраславенства пранiкала ў Маскоўшчыну, падганялi пад агульны назоўнiк «хулы» i «ерасi». Баялiся, каб сьвятло навукi й праўды не дайшло да простых людзей. А Скарына-ж якраз i перакладаў на беларускую мову й друкаваў кнiгi Сьвятога Пiсаньня «для пажытку й дабра люду паспалiтага».

Ёсьць выразная паралель мiж лёсам Скарынавых кнiгаў у Маскве й тых, што амаль чатыры стагодзьдзi пазьней маскоўскiя калянiзатары спалiлi ў Менску. Тут i там Маскалi нiшчылi беларускiя навуковыя й культурныя каштоўнасьцi, бо баялiся, каб народ не пазнаў праўды й ня стаўся вольным.

Што-ж супольнага маюць гэтта прыгаданыя барбарскiя ўчынкi Маскалёў iз творам «Гараватка»?

Канкрэтную творчую працу над «Гараваткай» папярэдзiлi доўгiя роздумы. Творчая йдэя мусiла дасьпець, трэба было яе вынасiць у сэрцы. Падчас гэтага выношваньня цi раз даводзiлася шкадаваць, што няма пад рукою сырца — значыцца, розных гiстарычных i мэмуарных матар'ялаў, што памаглi-б зазiрнуць у народную мiнуўшчыну. Чужакi-акупанты стагодзьдзямi забаранялi народу тварыць свае культурна-навуковыя скарбы, нiшчылi ў цяжкiх умовах створанае, зацiралi-замяталi сьляды нашых продкаў, каб нашчадкi былi сьляпыя.

I на зьмену прыходзiлi iншыя думкi. Як-жа гэта сталася, што народ нашы, доўга прыгнятаны-ганьбаваны, пазбаўлены сваёй царквы, навуковых i культурных iнстытуцыяў, арганiзацыяў, даведзены да жахлiвае рабскае галiты, зусiм бязпраўны, так заняволены, што ўжо пазьней, каб выплысьцi з гэтага жахлiвага бяздоньня, мусiў насамперш дамагацца «людзьмi звацца»; як-жа народ гэты ня толькi ператрываў, але й захаваў сваю чыстую, багатую самабытнай культурай, народную душу? Дзе й у чым сакрэт народнае ўстойлiвасьцi?

Адказу давялося шукаць мiж жывых, намi знаных людзей. Гэтыя людзi жылi з намi й побач нас. Трэба было адно ўмець iх бачыць, да iх прыслухоўвацца. У безпрасьветнай цемры яны выглядалi простымi, звычайнымi. Адылi яны розьнiлiся ад iншых тым, што тварылi, вялi як умелi, ды безаглядна змагалiся з чужнiкамi за свой быт i правы. Прыгадайце непiсьменных, можна сказаць, вусных паэтаў i казачнiкаў, вясковых мудрацоў, таленавiтых мастакоў-самародкаў, сьпевакоў, якiм чужнiкамi былi пазачыняныя ўсе дарогi ў людзi. Народны фальклёр гэта-ж ня што iншае, як вялiкi багаж народнага мастацтва й мудрасьцi, якраз во створаны гэтымi людзьмi. У вольнай сваёй дзяржаве, здабыўшы навуку, гэтыя людзi вялi-б за сабой народ, былi-б ягонай славай. Колькi-ж нашых талентаў змарнела, або, выхапленых з народнае гушчы чужнiкамi-калянiзатарамi, пасьля сталася красой i славай чужых дзяжаваў i культураў!

Гэтыя народныя мудрацы й самабытныя творцы якраз i былi тымi жыцьцядайнымi клеткамi, празь якiя ў чужой няволi пульсавала беларуская нацыянальная кроў. Гэта ў найбольшай меры былi тыя ўстойлiвыя каранi, якiх ня мог падсячы чужы барбар-прыблуда. Падчас народных паўстаньняў яны выходзiлi на перадавыя пазыцыi, вялi за сабою народныя масы.

Народныя асiлкi-волаты, трывалкiя й устойлiвыя ў штодзённай злыбядзе, сьцiплыя й гэройскiя ў змаганьнi, мудрыя й непрымiральныя да народных ворагаў, ёсьць славай i натхненьнем наступных пакаленьняў. Цi-ж ня варты яны таго, каб знайсьцi ў нашай лiтаратуры другое нараджэньне?

Працэс падсяканьня чужнiкамi нашых народных карэньняў, устойлiвасьць i рост гэтых карэньняў, цяжкое змаганьне з чужой навалой — тэма вялiкая, удзячная й цiкавая. Яна даўно клiча да працоўнага варштату тварцоў беларускае культуры.

«Гараватка» — гэта сьцiплая спроба адлюстраваньня кароткага, але як-жа бурлiва-жахлiвага адрэзку нашае гiсторыi. Твор разплянаваны на тры кнiгi. У «Дзярлiвай птушцы» мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьцi поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў i дзеяў.

Дарэчы, колькi словаў аб адмоўных пэрсанажах.

Вырадкi, што ёсьць у кожным грамадзтве й народзе, быццам тая буза на чыстай крынiчнай вадзе, засьмечваюць народны арганiзм. Калi-ж чужая ўлада намагаецца падпарадкаваць гэты арганiзм шляхам разкладаньня, нiкчэмнiкi гэтыя стаюцца шкоднымi й ненажэрнымi бацыламi — упiваюцца ў жывы мякiш народнага цела, iдуць на здраду сваiм i на службу ворагам. Калi прыгадаеш, што за панаваньне над нашым народам вось ужо даўно змагалiся дзьве цi тры варожыя сiлы, усьведамiш латва, чаму гэтыя вырадкi-нiкчэмнiкi былi ў вялiкiм попыце.

У «Дзярлiвай птушцы» яны адно пачынаюць расьцi. Выплывуць яны наверх i ўзбуйнеюць цi, як кажа народ — вырастуць iм рогi — калi працавiтыя й богалюбiвыя нашыя людзi апынуцца пад «роднапартыйнай» уладай цi пазьней яшчэ пад ботам «гэрэнфольку».

Наапошку, ад iмя выдавецкае супалкi «Пагоня» я многа забавязаны тым нашым суродзiчам на выгнаньнi, каторыя фiнанасава памаглi выдаць гэтую кнiгу. Усiх гэтта не магу прыгадаць, дый некаторыя з розных меркаваньняў не жадаюць публiчнае падзякi.

У першую чаргу выданьне кнiгi грашова падтрымалi наступныя асобы, каторым належыцца вялiкая ўдзячнасьць: А. Протас, iнж. В. Станкевiч, С. Карнiловiч, К. Каранеўскi, ген. Ф. Кушал:, д-р Б. Рагуля, А. Субота, Б. Данiловiч, В. Стома, Н. Сiльвановiч, д-р Я. Сажыч, iнж. Ч. Ханяўка, мгр. П. Манькоўскi, А. Монiд, А. Маркевiч, д-р Л. Трусэвiч, В. Касьцюкевiч, М. Нiкан, д-р В. Васiлеўскi, д-р Ул. Бакуновiч, Ч. Будзька, мгр. В. Навiцкi, С. Гутырчык, Л. Стагановiч, П. Кажура i Ўл. Курыла. Вельмi дзякую Брату ў Хрысьцеа. Яну Пятроўскаму, каторы сходнай цаной за друк, зычлiвымi парадамi дый борздым i добрым выкананьнем друкарскае працы цi не найбольш спрычынiўся да хуткага выхаду першае кнiгi «Гараваткi» ў сьвет.

К. Акула

Дзярлiвая птушка

Сьвятой памяцi бацькоў

О, БЕЛАРУСЬ!

Тваё мiнулае ў мармурах не застылаI медзьдзю-бронзай не зьвiнiць.Яно ня знае готыкi, антычных стыляў,Ня знае колераў сузорчатых зарнiц.Яно пахавана ў глыбокiя курганы,Крывёй-бальзамам гоiць сны.Твой гэнiй, у мiнулым паруганы,Да славы ўзьнiмуць вольныя сыны.

Книги из серии:

Гараватка

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Фантом памяти

Маринина Александра
2. Преступления правильной жизни
Детективы:
прочие детективы
8.43
рейтинг книги
Фантом памяти

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Драйв Астарты

Розов Александр Александрович
5. Конфедерация Меганезия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Драйв Астарты

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая
Спасибо за голос.