Эльф
Шрифт:
Рым таго часу ў асноўным быў аднапавярховы, па ягоных брудных, бяз назваў, вуліцах пастаянна снаваў народ, і толькі забудовы гарадзкога цэнтру мелі шмат двухпавярховых будынкаў. Рухаючыся па велічным горадзе ў натоўпе глядыятараў, Арс зьвярнуў увагу на тое, што вяльможы перамяшчаліся па вуліцах, седзячы на насілках, якія насілі рабы. Гэты факт таксама ўразіў яго. Для сябе Арс вырашыў, што такі сродак перамяшчэньня кажа ня столькі пра дабрабыт гэтых людзей, колькі пра ўпэўненасьць, што ім ня прыйдзецца браць у рукі зброю, каб абараняць сябе. Яны як быццам ведалі, што на іх ніхто не нападзе, нібы сам горад здольны засьцерагчы гараджан ад агрэсіўных ворагаў, і таму тыя маглі дазволіць сабе быць спешчанымі ды слабымі.
Арс аглядаў горад, не перастаючы зьдзіўляцца і захапляцца ім. Часам ён выказваў ўслых сваё захапленьне, выклікаючы ўсьмешкі спадарожнікаў, многія зь якіх, гледзячы на яго, мімаволі ўспаміналі сябе ў ягоным ўзросьце. У гэты час, па суседняй вуліцы на плячах чатырох рабоў, плылі над маставой насілкі, на якіх сядзеў Ген. Ген, з задуменным выглядам, седзячы на мяккай падушцы, накіроўваўся такім чынам ў пачатковую школу.
Конец ознакомительного фрагмента.