Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Мы тут з Гішпаніі. Яна — Чароўны край гітары і віна.

(Спявае.)

Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.

Фрош

Бач ты! Блыха! У кожнага свая! Блыху ахвотна прытуліў бы я!

Мефістофель (спявае)

Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго. Любіў яе і песціў Больш, як сынка свайго. Краўцоў сазваў. Спяшылі З усіх канцоў краўцы — Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.

Брандэр

Краўцам хай скажуць, напрамілы бог, Каб абмяралі з галавы да ног, Бо то ж за штонікі за тыя Пасля адказваць будзе шыя.

Мефістофель

Убраў яе ў каралі — Зіхціць, як той брыльянт. Манарх любімай кралі Павесіў крыж на бант. Блыха міністрам стала — На ўсё глядзіць згары, Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары. Няма ў палацы спасу Ад фаварытак-блох; Але паводле ўказу Ніхто іх біць не мог. Скрабуцца не ў самохаць — Ад свербу пухнуць аж! А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!

Хор (натхнёна)

А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!

Фрош

Ай брава! Брава! Гэтак спець!

Зібель

Блысе — блышыная і смерць!

Брандэр

Пара іх вынішчыць даўно!

Альтмаер

Няхай жывуць свабода і віно!

Мефістофель

Ушанаваць свабоду мы віном павінны, Але, на жаль, нясмачныя ў вас віны.

Зібель

Які разборлівы! Яму не ўсё адно!

Мефістофель

Каб гаспадар не крыўдаваў, баюся,— А то б шаноўных грамадзян тым часам Пачаставалі б мы сваім запасам.

Зібель

Давай! Гаспадаром я сам займуся.

Фрош

Налі, цікава, як на смак. Я, брат, цаніць — ого! мастак! І вырак мой тады грунтоўны, Калі жывот, бы кухаль, поўны.

Альтмаер (ціха)

Няйначай з Рэйна гэтыя дзядзькі.

Мефістофель

Падайце свердзел мне.

Брандэр

Пра свердзел нам вярзе,— А бочкі дзе твае, а бурдзюкі?

Альтмаер

Усё карчмар, што трэба, прынясе.

Мефістофель (бярэ свердзел; да Фроша)

Чым вас пачаставаць, якой вам маркі?

Фрош

На выбар? Я не разумею вас.

Мефістофель

Прыму ўсялякі ваш заказ.

Альтмаер (Фрошу)

Ага! Ужо аблізвацца пачаў без чаркі.

Фрош

Налі рэйнвейну мне! Бо як на Фроша — Яму айчыннае — раскоша!

Мефістофель (свідруе дзірку ў стале перад Фрошам)

Дастаньце воску і заткніце дзірку!

Альтмаер

Тут нейкі фокус. Як у цырку!

Мефістофель (Брандэру)

А вам?

Брандэр

А мне з-пад каранца Шампанскага, іскрыстага вінца.

Мефістофель свідруе; Фрош тым часам зрабіў з воску корак і заткнуў дзірку ў стале перад сабою.

Чужынца ў нас не вельмі просяць, Чужынец з нас вяроўкі ўе. Французаў добры немец не выносіць, А іх віно ў тры горлы п’е.

Зібель (да Мефістофеля, які набліжаецца да яго)

А я, папраўдзе, не аматар квасу, Салодкага прыгублю, так і быць.

Мефістофель (свідруе)

Такайскага?

Альтмаер

Панове, ён з нас кпіць! — Дасціпны ўсякі жарт да часу!

Мефістофель

Ай-яй! Ну што вы, што вы, без падману! Як можна нас судзіць так строга? Але прашу — што смачна пану?

Альтмаер

Без лішніх выбараў — любога.

Мефістофель (пасля таго як усе дзіркі прасвідраваны і заткнуты, з дзіўнымі рухамі)

Вінаград на лазе! Рогі на казе! Лазу прырода нам дала! Віно хай пырсне са стала! Глыбей глядзі ў прыроду! З’явіся, цуд, народу! Вымай затычкі — піць пара!

Усе (вымаюць каранцы; заказанае кожным віно льецца ў чаркі)

Поделиться:
Популярные книги

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Глобальный человейник

Зиновьев Александр Александрович
Документальная литература:
критика
прочая документальная литература
публицистика
6.40
рейтинг книги
Глобальный человейник

В логове нечисти

Саймак Клиффорд Дональд
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
В логове нечисти

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI

Облава на волка

Серегин Михаил Георгиевич
Детективы:
боевики
5.00
рейтинг книги
Облава на волка

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Между двух миров

Синклер Эптон Билл
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Между двух миров

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Вселенский стриптиз

Степнова Ольга Юрьевна
Детективы:
иронические детективы
8.07
рейтинг книги
Вселенский стриптиз

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.85
рейтинг книги
Архонт