Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Проктафантасміст

Вы тут яшчэ? Не, сіл маіх няма! Прэч! Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма, Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку,— А вы прыматкабожыліся ў замку!{92} Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма! Балюе чорт! Не, сілы больш няма!

Прыгажуня

Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць.

Проктафантасміст

А я скажу, няма чаго маўчаць — Мне духаў дэспатызм не даспадобы, Ён мне, як немач у вантробы.

Скокі не спыняюцца.

Вас, пэўна, не схілю служыць дабру, Але я веру ў поспех гэтай справы, Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы, Калі паэтаў і чарцей угавару.

Мефістофель

Вось у калюгу зараз сядзе зноў — Так ён усе свае хваробы лечыць; Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно, І выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць.

(Фаўсту, які выйшаў з кола.)

У дзеўкі на любоў ахвота — Чаго ж упрочкі ты бяжыш?

Фаўст

Калі яна спявала, з рота Чырвоная пабегла мыш.{93}

Мефістофель

І толькі той бяды і зла? Абы каб мыш не шэрая была,— На драбязу ў любові не глядзіш!

Фаўст

Пасля ж убачыў…

Мефістофель

Што?

Фаўст

Ты толькі глянь: Дзіця прыгожае ў няяснай далі Павольна праплывае, нібы здань, Нібы яго ў калодкі закавалі. Паведаю тугу сваю: Я ў здані Грэтхен пазнаю.

Мефістофель

Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця; Там прывід, цень — у ім няма жыцця. Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне: Зірне — у жылах кроў застыне, Акамянее чалавек уміг — Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.{94}

Фаўст

Нібы шкляныя вочы, нежывыя, Рука каханага іх не закрыла ёй, Усё яе — пастава, грудзі, шыя І цела Грэтхен, што была маёй…

Мефістофель

Не вер, не вер! Бо гэта ўсё мана — Здаецца кожнаму каханкаю яна.

Фаўст

О, слодыч мукі, слодыч болю! О, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю. Дзівосна шыйку абвівае Шнурок чырвоны, ззяе, грае Танюсенькі, нібы лязо нажа.

Мефістофель

Усім здаецца так спярша. Але яна падчас пад пахаю нясе І галаву, што ёй адсек Персей. Аднак ад зданяў нам няма карысці — Пара ўжо на лужок зялёны выйсці: Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр.{95} Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлаг Спектаклі публіцы дае тэатр. Што сёння?

Servibilis{96}

П’еса шэсць разоў прайшла, Якую напісаў паэт-аматар. Звычайна сем разоў дае тэатр. Хоць граюць там аматары-акторы, Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы. Панове, мне пара, прашу пардону: Аматар тут і я — ўздымаць заслону.

Мефістофель

Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг лаз,— Вам гэтая мясціна сама раз.

Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі{97}

Інтэрмедыя

Дырэктар тэатра

Сёння вы свабодны дзень, Сыны Мідынга{98}, майце. На лугі, пад скалы ў цень Ідзіце, там іграйце.

Герольд

Пяцьдзесят гадоў чакай Вяселля зататога, Ды лепей згода будзе хай І да любові змога.

Аберон

Духам прыклад падаём: Любоў — сям’і аснова. Каралева з каралём Пабраліся нанова.

Пук

Пук у звычаі сваім: Ідзе ўпадскок, спявае. І бяжыць услед за ім Вясёлых духаў зграя.

Арыель

Арыель — паэт-пясняр — Чыстай песняй радзіць; Вабіць спевамі пачвар І прыгожых надзіць.

Аберон

Хто не знае, як любіць, Хай прыйдзе павучыцца. Каб у згодзе век пражыць, Перш трэба разлучыцца.

Тытанія

Ён бурчыць, яна злуе — Развод у справе помач: Поўдзень — месца для яе, Яго ж астудзіць поўнач.

Аркестр тutti (fortissimo){99}

Мухі, блохі і жукі І ўвесь іх род шматлікі, Цвыркуны і слімакі — Выдатныя музыкі.
Поделиться:
Популярные книги

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Лондон

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
6.67
рейтинг книги
Лондон