Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Ого! Ён хоча славы, ўлады, Пабыўшы ў гераінь Элады!

Фаўст

Улада трэба мне й магутнасць. Не ў славе — ў дзейнасці ўся сутнасць!

Мефістофель

Ці будуць подзвіг твой паэты Перад нашчадкамі хваліць, Каб глупствам глупства распаліць?

Фаўст

Людскія думкі не апеты! Ці можаш ты, прайдоха, знаць, Кім чалавек хацеў бы стаць? Ты скептык без жыццёвай глебы — Не зразумець табе людзей патрэбы!

Мефістофель

Хоць не даеш ты чорту веры, Ды ўсё ж адкрый свае намеры.

Фаўст

Міжвольна ў мора позірк мой імклівы Прыцягваюць бясконцыя прылівы: Яно ўздымаецца, расце ў памерах І ўпарта сунецца, плыве на бераг І залівае поймы, топіць поле. Мне стала крыўдна. Гэта самаволле Сляпой стыхіі мой свабодны дух Абразіла. А мора дзёрзкі рух Карысным можа стаць для нас: Яно ж на берагі праз пэўны час, Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу, Нясе ўсё новыя наплывы ілу.

Мефістофель (ad spectatores)

Ён мне адкрыў быцця адвечны ход! — Я гэта ведаю сто тысяч год!

Фаўст (натхнёна)

І гэтыя спрадвечныя прылівы Нашэсцямі знішчальніцкімі хваль Зняплоджваюць палетак урадлівы І зноў вяртаюцца ў марскую даль. Не ўтаймаваная нікім стыхія Без сэнсу моц сваю марнуе, Бязмэтна над абшарамі пануе. І вось мой творчы дух, які я Збярог, праз церні ідучы, Заве мяне — утаймаваць, перамагчы. Пад сілу дзёрзкі подзвіг мне! Я б мог Дзірван падступны векавых аблог Аберагчы. Управу я знайду на воды — Пагоркі ім працівяцца заўсёды; А я гляджу на гэта ўсё, і планы Раяцца ўжо ў маім мазгу — І адабраць у мора поймы, ланы Я дзейнасцю працоўнаю змагу, Адгараджу ад мора сушу І злой стыхіі межы звужу. Ды тут узважыць трэба кожны крок. А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок.

З правага боку, з-за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны і ваенная музыка.

Мефістофель

Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы?

Фаўст

Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы!

Мефістофель

Вайна ці мір — чаго пазногці грызці, Мудрэц павінен ведаць смак карысці. Сачы адно, фартуну не ўпускай. Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!

Фаўст

На прыгаворкі ты лаўкач — Прасцей, даходлівей тлумач.

Мефістофель

Дазнаўся я, што добры наш царок У клопат даўся незнарок; Калісь яму і прагнай знаці Мы аддалі фальшывыя багацці. З вялікай лёгкасцю здабыўшы трон, На свет паквапіўся няўдала ён, Рашыў, што з гэтакай нагоды Ён можа царствам кіраваць І пра палітыку не дбаць, А дбаць адно — пра асалоды.

Фаўст

Як неразумна! Бо сама ж улада — Найлепшы слодыч і прынада. Шапнуў слаўцо, ці мала гэта — многа, І ўсё табе гатова, быццам з рога. І свет дзівуецца, і свет глядзіць, Як, дзе і чым манарху дагадзіць. А лішак, непатрэбная раскоша, Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.

Мефістофель

Раскошы, лішкаў меў царок нямала. А край грызня тым часам раздзірала,— Стары з малым і з братам родны брат Зацята б’юцца ўсе падрад. На горад — горад, вёска з вёскай, Парафіянін з цэрквай боскай, З дваранствам смерды, голь і чэлядзь Рахункі зводзяць, крыўды дзеляць. Пайшла такая калатня, Што ў ясны дзень не ўбачыш дня — Спакою ні хвіліны не было. Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло.

Фаўст

Ішло, кульгала, падала, ўставала, І раптам потырч пляснулася, ўпала.

Мефістофель

Становішча ў найлепшы акурат, Бо кожны сам сабе і кум і сват; Падняўся смерд на поўны рост, Гізуе, прэ, задраўшы хвост. Ды ўжо абрыдла многім свара тая. Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царква святая? Спакой і лад у край вярнуць пара! Калі замала розуму ў цара, Пасадзім іншага; любоў народа Яму здабудуць мір і згода».

Фаўст

Папоўшчына!

Мефістофель

А хто, як не сутаны, Маліцца любяць на трыбух напханы? Яны найбольш пілі і жэрлі, Цяпер, глядзі, з ражном паперлі: І вось правіцель наш набожны Ідзе на бой, на бой апошні.

Фаўст

Шкада, ён добры быў і мілы.

Мефістофель

Не траць надзеі да магілы. Хадзем і выцягнем за вушы Вялікасць гэтую з калужы. Хто ведае, ці будзе лёс удалы, Калі пашчасціць — вернуцца васалы.

Яны выходзяць на ўзгор’е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка.

Мефістофель

Нішто пазіцыя, каб выйграць бой, Няма там толькі нас з табой.

Фаўст

Пра перамогу не кажы. Ты ж любіш толькі міражы.

Мефістофель

Ты лепей слёзы страху вытры,— Перамагае той, хто хітры! А я ўжо сам сваё ўтрасу. Разбіўшы ворага дашчэнту,— Ахвотна здасць табе ў арэнду Манарх прымор’я паласу.

Фаўст

Служыць ты хочаш? — што ж, служы, Хітруй, чаруй, перамажы!
Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Лекарь

Назимов Константин Геннадьевич
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Лекарь

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Бродяга 3

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга 3

Я все еще царь. Книга XXXI

Дрейк Сириус
31. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще царь. Книга XXXI

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Гаусс Максим
6. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник