Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Гатовыя і дамба, і канал, Чакаю толькі я — каб ты сканаў.

Фаўст

Не скорана пагібельная багна, На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я каварную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян. Няхай пагрозай вечнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, І на зямлі яны здабудуць рай. Няхай раз’юшаны марскі прыбой Аб дамбу хвошча, люта б’е — Народ з’яднанаю сям’ёй Стыхію грозную скуе. На запавет мой гэты скіраваны Усе мае зямныя справы, планы, Увесь цялесны і духоўны гарт. Дык вось канечны вынік мудрасці людской: Што толькі той жыцця і волі варт, Хто кожны дзень за іх ідзе на бой. Хай так жыве стары і малады. Калі б у працы ўбачыў я заўсёднай Народ свабодны на зямлі свабоднай, Імгненню б я сказаў тады: «Цудоўнае, спыніся! — панясу З сабой у вечнасць я тваю красу». Не можа ў вечнасці прапасці Усё, што я паспеў зрабіць для шчасця. Я, прадчуваючы трыумф надзей маіх, Жыцця перажываю лепшы міг.

(Фаўст падае.)

Лемуры падхопліваюць яго і кладуць на зямлю.

Мефістофель

Глядзіце, ўжо здаволіўся зямным, Ён — прах, ён — прывідны зыбучы дым! Хацеў цудоўны міг спыніць! І сам жыцця парваў ён ніць! Змагаўся ён са мною, траціў сілы — І вось фінал: упаў каля магілы. Гадзіннік стаў!..

Хор

Маўчыць гадзіннік на сцяне, Упала стрэлка.

Мефістофель

Нарэшце! Добра мне.

Хор

Жыццё прайшло!

Мефістофель

Прайшло? Нікчэмны гук! Як гэта так прайшло? Прайшло — дык значыць, як і не было! Нашто ж тады ўвесь час ствараць? Каб створанае разбураць? «Прайшло!» Што значыць гэта? Ўсё адно Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой. Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.

Пакладзіны ў труну

Лемур (сола)

Хто збудаваў такі дамок? Хто тут капаў лапаткай?

Лемуры (хор)

У саване ляжы, кумок, І здавальняйся хаткай.

Лемур (сола)

Пакой без мэблі. А чаму? Чаму ўсё так убога?

Лемуры (хор)

Бо напавер далі яму, Вярнуць прыйшлося многа.

Мефістофель

Усё! Душа вось-вось пакіне плоць! Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдача Падставіць ножку чорту — не задача. Перахапіць душу шмат сродкаў ёсць, Цяпер плююць на важны дакумент. Шляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт, На новую ж не пусцяць нас дарогу. Дажыў! Павінен зваць на дапамогу! Нядобра нам! Цяпер што ні бяры: Старое права і закон стары — Апоры не даюць, не маюць сілы. Раней я не дзяжурыў ля магілы, Не меў ні клопату я, ні трывог. Калісь душа была сумленнай, з цела З апошнім стогнам прэч яна ляцела,— Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог. Цяпер душу дачасна і не руш — Яна трымаецца за цела і за косці, Пакуль стыхіі ў барацьбе і ў злосці Не выганяць яе. Ты ж, лоўчы душ, Сядзі, пільнуй, затоіўшы апаску, Калі яна, нарэшце, зробіць ласку. Ці то ў старое Смерці сілы мала, Ці мо яна касу не адкляпала? Глядзіш на труп: усё, застыла кроў,— Аж не — ужо заварушыўся зноў!

(Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.)

Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкі Цяпер і вы падайце чорту лапу. Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі, Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу! Хаця на рангі ўсе і на ранжыры Распісаны ў нас кожны чортаў рог, На гэты ж раз мне трэба служка самы шчыры Каб завяршыць дастойна эпілог.

Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.

Як іклы ляскаюць! Паток крывавы Плыве павольна ў невыносным сквары, Тыз устае з агню пякельнай лавы. Над ім клубы клубяцца едкай пары, Смала клякоча ў горле; і няма канца Пакутам грэшнікаў, што ў марнай веры Ратунак вынайсці ў кіпучай серы То вынырнуць, то зноў даюць нырца. Не ўратавацца ім ад жудаснай пачвары, І паглынае пашча ўсе надзеі іх, Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры, Іх лёс — гібець у рэках агнявых. Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх, Хай пакарае за хлусню й ліхія мары.

(Да тоўстых д’яблаў з кароткімі прамымі рагамі.)

Сачыце, тлустыя праныры, цмокі, Дзе фосфар свеціцца, дык там яна, Крылатая Псіхея{250}, нам відна, Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі, Глядзіце мне, каб хітрая не збегла. Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу, Прышлёпну ўраз пячаткай пекла І ў тартарскі агонь яе памчу. Глядзіце не спускаючы вачэй З так званых ніжніх сфер. Хто знае — Магчыма, там яна і пажывае. Праз пуп ёй выскачыць лягчэй,— Тады ўжо злуйся ці не злуйся. А дагані і пацалуйся!

(Да худых д’яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.)

Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры, Удзень цікуйце пільна і ўначы, Напагатоў трымайце пазуры, Не дайце ў рай душы ўцячы. Яна пакіне цёмную нару, Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.

Прамяністае ззянне ўгары справа.

Нябеснае воінства

Сіла нябесная, Раць бесцялесная, Рынь у палёт. Грэх выкупляем, Прах ажыўляем. Ціха, рахмана, Богу аддана Веру ўшануем — Божы аплот!

Мефістофель

Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў, Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі,— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна І нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.
Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 9

lanpirot
9. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 9

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Наномашины, ученик! Том 6

Новиков Николай Васильевич
6. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, ученик! Том 6

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тарасов Ник
5. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Александри В. Стихотворения. Эминеску М. Стихотворения. Кошбук Д. Стихотворения. Караджале И.-Л. Потерянное письмо. Рассказы. Славич И. Счастливая мельница

Эминеску Михай
126. Библиотека всемирной литературы
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Александри В. Стихотворения. Эминеску М. Стихотворения. Кошбук Д. Стихотворения. Караджале И.-Л. Потерянное письмо. Рассказы. Славич И. Счастливая мельница

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак