Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

На ўскрайку Еўропы і на сконе яе музыкі Агінскі паспеў яшчэ напісаць свой паланэз. Агінскі, канечне, не Малер, гэта музыка апошняга балю на крэсах сыходзячай Еўропы, Лі-Лі, хоць Крабіч будзе даводзіць, што найвялікшая. Крабіч ва ўсёй музыцы толькі і трызніць паланэзам Агінскага, і ўлюбёны ў яго таму, што Агінскі для Крабіча — беларус. Ну, жыў у фальварку ў Залессі, дык і беларус, і малайчына. На Малера Крабіч пацепвае плячыма, а пра Бетховена кажа, што Бетховен — глухі казёл. Бо як так: немец, а паланэз напісаў для рускай імператрыцы, для заваёўніцы?.. “Еўропа кінула Беларусь пад ногі Расеі з паланэзам Бетховена! — крычыць Крабіч. — А з паланэзам Агінскага мы ў Еўропу вернемся!..”

Можа быць, толькі куды вяртацца, калі Еўропы паланэзаў даўно няма і ніколі болей не будзе?.. Я кажу Крабічу, што Бетховен чуць не чуў нічога пра Беларусь, краіны, назвы такой не ведаў, для яго Еўропа на ўсходзе Нямеччыны, на ўзмежжы Польшчы канчалася, а Крабіча на вілы ўздымае: “Глухі казёл”.

Пра Бетховена — глухі казёл, як табе такое, Лі-Лі?.. І ўсё— з глыбіннай лютасці, з нацыянальнай няздзейсненасці, няспраўджанасці... А як спраўдзіцца?.. Магчыма, каб у нас , у беларусаў, былі Бетховен ці Малер, дык былі б і мы, беларусы. Хоць хутчэй за ўсё Бетховена з Малерам у нас бы забралі. Ці палякі, ці літоўцы, ці рускія...

У кансерваторыі я з паўгода вучыўся ў класе Глебава... Глебаўскае адажыа ў балеце “Маленькі прынц” перахоплівае горла. Гэтая музыка не еўрапейска-развітальная, як малераўская, яна беларуска-развітальная...А Крабіч слухаць не хоча: “Глебаў — рускі”. Я кажу: “Дык і Муля — уральскі”. Крабіча ад злосці распірае: “Мулявін — пясняр!” Быццам тое, што ён пясняр, у Мулявіна ў пашпарце запісана...

Прафесару Румасу ўсё адно было: рускія, беларусы, ці немцы з татарамі Глебаў з Мулявіным. Ён радаваўся, што яны ёсць, і маліўся на музыку... Якраз прафесар Румас адкрыў мне Малера. Румасу ў слодыч было згадваць і паўтараць кімсьці да яго сказанае: што “Тытан”, першая сімфонія Малера, — гэта дзесятая сімфонія Бетховена. А Бетховен напісаў дзевяць сімфоній, Лі-Лі.

Немагчыма высокае, Адажыа Дзесятай сімфоніі Малера і невыносна самотнае: я слухаю яго ледзь не ў плач. Не тое, каб мне хацелася слёз, але так яно выходзіць.

Музыка — пустата?..

Калі ўсё ж смерць... ці не, не смерць, нешта памежнае з ёй, штосьці над ёю... не смерць, а небыццё, адсутнасць у быцці сапраўды гэткая раскоша, як у гуках і паўзах адажыа, дык развітаемся хоць зараз, Лі-Лі. Толькі для смерці павінна прычына быць, музыка — не прычына.

Некалі ў стыляг (было такое племя вольных у няволі, Лі-Лі, у кашулях з пеўнямі і з прычоскамі з кокам) мы куплялі саматужныя запісы на скарыстаных рэнтгенаўскіх плёнках. Запісваліся на тых плёнках не Бетховен і не Малер, так даходзіў да нас амерыканскі рок. Гэта называлася музыкай на касцях. Элвіс Прэслі дастаўся мне на шыйных пазванках, Дзін Рыд — на грудных. Дзін Рыд быў першым і лепшым, Лі-Лі. Дасюль не ўцямлю, як ён раптам стаўся змагаром, амаль савецкім патрыётам?.. Яго ўкруцілі ў палітыку, а пасля ўтапілі ў ціхім нямецкім возеры.

Укруцілі — і ўтапілі. Тут ёсць прычына... Але ведаеш, Лі-Лі: у Берлін, каб яго ўтапілі, Дзін Рыд паляцеў, бо там чакала жанчына.

Купляючы музыку на касцях, я прысніць не мог, што лёс звядзе мяне з Дзінам Рыдам — дзе ў тыя часы была тая Амерыка?.. Ды й наогул... І ўсё ж мы сустрэліся ў Краснаярску, Росцік нас звёў, так што Росцік у нейкім сэнсе — лёс, хоць і не спраўджаны. Мы дамовіліся запісаць дзве мае песні — і ўяві, Лі-Лі, якая магла быць удача, што б магло здзейсніцца, каб не ціхае нямецкае возера... Калі б не чакала жанчына.

Не здзейснілася. Не спраўдзілася. Таму я сеў у іншы самалёт — і здзейснілася, спраўдзілася Анна. Пасля чаго Ніна ўзрэзала сабе жывот. Пасля чаго я выкраў з Рыгі Марту...

Неяк, перабіраючы барахло, якім аброс за жыццё, я знайшоў запісы на касцях, рентгенаўскія плёнкі... Наўздагад выбраў адну — і пачуў: “Вам музыкі?.. Шып... Шып... Шып... Шып... Вам музыкі?.. Шып... Шып... Шып... Шып... Вам музыкі?... Шып... Шып... Шып... Шып... Хрэн вам, а не музыкі!..”

У кашулях з пеўнямі і з прычоскамі з кокам вольныя ў няволі стылягі гэтак жартавалі.

Я пачынаю не разумець, як я жыву, Лі-Лі... Калі сэнс жыцця, як надумаў я сабе, ні ў чым іншым — нават не ў музыцы, — а толькі ў жанчыне, дык які сэнс у Стэфе?.. Адмовіць Стэфе ў тым, што яна жанчына, не выпадае, і, значыць, сэнс павінен быць, але які?.. Той самы, што ў бясконцасці іншых жанчын, пра якіх я забыўся?.. Якіх гэтак не помню, нібы іх не было, і выходзіць, што сэнсу — ніякага?.. Бо сэнс — гэта мець і страчваць, помніць і развітвацца... На такой невыноснай вышыні, на якой развітваецца Малер.

Мяне здзіўляе, што я чапляюся за гэтую вышыню, адчуваючы сябе ў задніцы... Якая ў задніцы музыка?

І чаму я так пачуваюся, Лі-Лі?.. Пасля нечага, пасля Стэфы?.. Пасля Крабіча з ягонымі ідыёцкімі фантазіямі?.. Пасля Максіма Аркадзьевіча з ягонай кітайскай філасофіяй?.. Ці перад некім, перад нечым?..

Шып... шып... шып...шып...шып...шып...

Іголка драпае кружэлку там, дзе ўжо няма музыкі. Дзе хрэн вам, а не музыкі...

Зялёнае вока “Рыгонды” глядзіць на мяне, не міргаючы. Міргаць яно пачынае, калі пераключаеш радыёлу на радыё, настройваешся на станцыю. Зялёны абадок то звужаецца, то пашыраецца, падміргвае — і ніколі не ўгадаеш, што пачуеш. Часцей за ўсё якую-небудзь лухту. Такую, як зараз: што нейкі Красевіч толькі і думае пра краіну і народ, таму вылучаецца ў дэпутаты. А хто такі Красевіч?.. Што ён напісаў?.. Вынайшаў?.. Зрабіў?.. Ніхто і нічога пра яго не ведае, а ён вылучаецца — і народ нават не падазрае, што Красевіч гэты альбо штатны канторшчык, альбо стукач.

Хрэн вам, а не музыкі.

“О!..”

— Прыняць удзел у выбарчай кампаніі, падтрымаць свайго кандыдата ў дэпутаты, інтэрв’ю з якім праз некалькі хвілін вы пачуеце, пажадалі знакамітыя ў нашай краіне людзі. Мы не называем іх прозвішчы, бо перакананыя, што вы самі здагадаецеся, хто яны, гэтыя людзі, любімыя ў народзе творцы, аўтары ўсім вам вядомай песні...

Радыёла падміргнула: ага, даўно не чулі — мая з Крабічам песня!.. Хоць на Крабіча — табу, забарона на ўсіх каналах. І на табе: любімы ў народзе творца. Гэта, канечне, аванс з падачы Шыгуцкага, Красевічу б забарону не адмяніць...

Крабіч зверам на мяне накінецца, калі Красевіч ягонае імя назаве... Не паверыць, што я ні пры чым...

Вось яно і пайшло-паехала... Паехала-пайшло... Здзяйсняцца пачало і спраўджвацца.

Разгублена не ведаючы, што рабіць, я тузануўся да тэлефона.

Начальнік радыё, плюгавенькі Толік Шчапок, які некалі на адным курсе з Крабічам вучыўся, вершыкі папісваў і па гарэлку для Крабіча бегаў, доўга бараніўся сакратаркай: “Анатоль Андрэевіч заняты...” Нарэшце абарона, слабыя месцы якой я даўно ведаў, здалася, сакратарка ўздыхнула, як у апошні раз, і Шчапок, паслухаўшы мяне, спытаў:

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Моров. Том 3

Кощеев Владимир
2. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 3

Я не царь. Книга XXIV

Дрейк Сириус
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV

Император Пограничья 8

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 8

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Linux программирование в примерах

Роббинс Арнольд
Компьютеры и Интернет:
программирование
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Linux программирование в примерах

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели