Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Я рэдка курыў. Гэтак рэдка, што толькі двойчы — пры разводах... З Нінай і з Мартай. Закурыўшы ў апошні раз, я ўспомніў, як маці казала, што ў капусце мяне знайшла.

З капусты ў капусту...

Пасля ўспомнілася, як мне веласіпед купілі, які, пакатаўшыся, я ў рэчцы памыў і на сабе да хаты цягнуў, каб колы не запэцкаць. Каб у сенях веласіпед, на які глянуць я ўночы ўставаў, чыста бліскаў абадамі і чарнеў шынамі.

Веласіпед і праз месяц выглядаў, як новы, калі яго ўкралі, пакуль я купаўся. Даў нарца — вынырнуў, а веласіпеда на беразе няма.

Хлопчык быў — як я, і веласіпед — як той самы...

“Канай, шпана!” — крыкнулі, свіснуўшы, ад барака, і хлопчык ускочыў на веласіпед, упаў з ім, кінуў на беразе і пабег.

Хто яго ведае, чаму? Можа, перапалохаўся, зразумеўшы, што адбываецца... Але лёс не палохаецца.

На беразе рэчкі, праз гады пракаціўшыся, ляжаў мой веласіпед. Без яго б мяне перанялі светухі з барака, а з ім — не паспявалі. Ад пахана рвануўшы, я ўжо бачыў, што не паспяваюць — і гнаў веласіпед, не азіраючыся.

Схаваўся ў лабухаў хабараўскіх — тыя не здалі. Грошы на самалёт да Масквы сабралі: сто трыццаць рублёў, не малыя грошы...

Прафесар Румас казаў не раз: “Раман, будзьце са сваімі, якія яны ні ёсць. Бо іншыя — хто памёр, а хто яшчэ не нарадзіўся”.

Я Марце пра ўсё расказаў, у Маскву прыляцеўшы, дзе Марта і Росцік знайшлі мяне, ніякага, у палкоўніка Пойменава. Немка спытала: “Ты веласіпед у хлопчыка ўкраў?..” Разумела, канечне, пра што пытаецца, і ўсё адно спытала.

Жорсткая мая Марта — нават для немкі. Але свая. Пайшла ад мяне, ды не кінула.

І мая Ніна свая, і Лі-Лі... Хто яшчэ? Росцік?.. Не трэба нам да ўлады, Росцік, — там няма сваіх: глядзі вунь, што выйшла... У Ігара Львовіча рыжык выпаў са старой ватоўкі, менты здалі, светухі адмяцелілі — цяпер пахана чакай, які ў поле павядзе...

І не едзе

хлопчык

на веласіпедзе. І баліць усё, і да ўсяго — здушвае, здушвае, здушвае... Як у трубе, як у лодцы падводнай, як у кіфе цёмным. І ўсё праз тое, што не хлопчык, а Фелікс прыехаў, які спытаў нечакана:

“Я для цябе не свой?..”

Паспрабуй адказаць адразу... Падумаць трэба, а Фелікс дапытвае: “Чаму я пра цябе нічога не ведаў?”

Нібыта мне пра яго вядома болей...

“А што ты ведаць хацеў, Фелікс?”

“Тое, што зараз ведаю... Што цябе, як і мяне, магло не стаць, але ты зратаваны лёсам, як і я”.

“Зусім не так, як ты...”

“Не важна, хто і як!.. Хто з поля збег, хто з машыны выскачыў — мы зратаваныя. Ты задумваўся над тым, для чаго ты зратаваны?”

Бывала, што задумваўся... Але без адказу.

“Каб жыць”.

“Для зратаваных гэтага мала”.

“А што яшчэ трэба?”

“Разлічыцца”.

“З кім?”

“З хлопчыкам на веласіпедзе”.

Ды што яны, як згаварыўшыся, пра адно!.. Спачатку Марта, цяпер Фелікс... Я б мог тады папрасіць лабухаў хабараўскіх, каб знайшлі хлопчыка, вярнулі веласіпед, але і так яны мною пераклапаціліся — і дзе таго хлопчыка шукаць было?

“Хіба за гэта трэба разлічвацца?”

Фелікс, падобна, здзіўлены:

“Назаві, калі ўспомніш, хоць нешта такое, за што не трэба?..”

Такога я не магу ўспомніць...

“Нічога столькі не каштуе, як жыць... Дык чым і як разлічыцца?”

Фелікс глядзіць на мяне пакутліва:

“Спраўдзіць тое, для чаго зратаваны”.

Я не ведаю, для чаго зратаваны, а ён, значыць, ведае...

Калі я ў Лі-Лі пытаўся: “Як ты думаеш, для чаго Фелікс прыехаў?” — дык на ўвазе меў, што развітанне з Ігарам Львовічам — толькі прычына, і ў Фелікса, як і ў Лі-Лі, свая гульня... А Лі-Лі глянула, як яна ўмее, з туманком у вачах: “Ты ўжо забыўся, што ёсць такая рэч, як прыстойнасць, і паводзіцца прыстойна, жыць прыстойна — гэта нармальна”. Сказала, нібы шкадуючы...

Можа быць, так яно і ёсць... Можа быць.

Цяпер — можа быць, а не тады, калі я думаў, што Лі-Лі са мной хітруе. Папросту дурыць. І калі б аказалася, што яна сапраўды хітравала, надурвала, я б зараз... што мне, лабуху?.. душа пад кадыком... пастукаў і папрасіўся сам ведаю да каго. Ды й наогул не сядзеў бы тут — у кут загнаны.

А яна яшчэ казаць будзе: мыш пад венікам. Ці не яна — Фелікс?..

Занадта мы залежым адзін ад аднаго, залішне.

Толькі што б было, каб не залежылі? І як гэта ўявіць?..

Крабіч так уяўляе: “Я ні ад каго не залежу! Што напісаў — тое маё”. Нібы няма Зіначкі... Няўжо ён і піша так, нібы Зіначкі няма?

Дзякуй за рамонак, Зіначка.

Я не магу так музыку пісаць, нібы няма Камілы. Ніны і Марты. Зоі і Лідзіі Паўлаўны. Лі-Лі.

“Затое, — ашчэрыўся б зараз Крабіч, — я не магу жыць так, нібы Беларусі няма, а ты жывеш!” Ён крычаў яшчэ тады — у нашым клубе парыльным, дзе мы па чацвяргах збіраемся: “І з песнямі прадаеш!”

За мяне заступіліся — і Крабіч на ўсіх наехаў: “Як вы па начах спіце? Як з сумленнем дамаўляецеся?!.”

Мужыкі ў клубе салідныя: пры службе, пры пасадах. Хто рэктар, хто дырэктар... А па Крабічу выходзіла, што ўсе — казлы і падлы! Раз кормяцца з рук улады, якая Беларусь прадае, значыць, падлы і казлы. Як бы ні апраўдваліся і самі пра сябе ні думалі: мы справе служым, а не ўладзе.

Пасля таго я Крабіча не прыводзіў: мы ў лазні не для разборак збіраемся. Клуб — гэта свае, якія яны ні ёсць.

Ды й думаў я не так, як Крабіч, а наадварот: чым больш нармальных людзей ва ўладзе, тым лепш — яны павінны там быць. А як па начах яны спяць, як з сумленнем дамаўляюцца — іх праблемы.

Поделиться:
Популярные книги

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Переписка Бориса Пастернака

Пастернак Борис Леонидович
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Переписка Бориса Пастернака

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Я до сих пор не бог. Книга XXXVII

Дрейк Сириус
37. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не бог. Книга XXXVII

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Лишённые плоти

Макдермид Вэл
6. Тони Хилл и Кэрол Джордан
Детективы:
маньяки
7.71
рейтинг книги
Лишённые плоти

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней