Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Успомніў Вавенарга — «Ніколі ў маладыя гады не будзь сквапным, ні ў якіх памерах — шчодрасць твая акупіцца табе тройчы!»

Зрэшты, даляраў усё роўна было шкада, як шкада было і загубленага яшчэ аднога дня. Без падоранага гадзінніка, без грошай, на працу не пайшоў… I пацягнула раптам Васіля, як толькі можа цягнуць стомленага пасля працы чалавека ў лазню, каб хутчэй змыць, адпарыць з сябе бруд, — так і яго пацягнула да Стэльмахаў, у траурную цішыню пакояў, пасядзець у паўзмроку з Мілаю, убачыць, як заіскрацца яе вочы, патрымаць яе далонь у сваёй…

Калі паўпусты тралейбус разам з Васілём не проста ехаў, а імчаўся разам у напрамку Паўднёвага Захаду, дождж пляжыў ужо ваўсю; і пад стук цяжкіх кропляў аб вокны ў Васілёвай галаве адбівалася кожнае слова, з усімі непаўторнымі «песняроўскімі» інтанацыямі:

«Ці помніш ты, Жана, шчаслівы мамэнт?..»

XII

У адрозненне ад Вінярскага і Васіля, якія не ведалі, як распарадзіцца сваім нечаканым багаццем, перад Жанаю такога пытання не стаяла. Гэта былі яе грошы, яна іх не ўкрала, не знайшла, а сумленна, як магла і ўмела, зарабіла.

Жана даўно і добра ведала Вінярскага — вучылася з ім у адной школе, была ўсяго на год маладзейшая, — ведала яго думкі, чым ён жыве; і цяпер, не паспелі зачыніцца дзверы за ненармальным журналістам, яна яшчэ раз пералічыла даляры і, машынальна пералічваючы, ужо прыкідвала свой план. Грошай было больш чым дастаткова, трохі знойдзецца ў яе, столькі ж, калі не больш— яна добра ведала — будзе ў Вінярскага. Аб’яд-наць — і атрымаецца някепскі капітал…

Яна паклала даляры ў пакет, села на падлогу каля секцыі, дзе быў тэлефон, перад люстэркам, у якім уся адбівалася, і набрала знаёмы нумар; набіраючы, адразу ж падрыхтавалася пакласці трубку, калі адкажа Яўгенава маці. Але, на яе шчасце, на гэты раз азваўся сам Вінярскі.

— Прывітанне, я хачу зайсці да цябе. Ты адзін?

— Адзін. Але… я выходжу, мне сёння на дзяжурства ў ноч…

— Дзяжурства адмяняецца! — засмяялася Жана. — Усё, чакай… Ідзе дождж? Чаго так цёмна?

— Ідзе, вялікі, парасон вазьмі…

Жана нейкі час глядзела на свой размыты прыцемкамі адбітак у люстэрку секцыі. Вось і ўсё… Няўжо ўсё?! Няўжо ўсё канчаецца і хутка пачнецца зусім іншае, новае, светлае і радаснае жыццё, пра якое можна толькі марыць?.. Ведаючы прагнасць Вінярскага да грошай, можна не сумнявацца — ён адразу ж прыме яе прапанову. Прапанова будзе такая: каб ён з ёю ажаніўся. I тады — можна з’язджаць разам за мяжу, як ён таго заўсёды хацеў, можна жыць і тут — на шырокую нагу…

Не было аніякай боязі пераходу да гэтага «новага жыцця», да новых умоў, але Жана прыслухоўвалася да сябе, да сваіх адчуванняў і раптам са здзіўленнем зразумела, што ёсць маленечкая прычына, якая стрымлівае яе, і яна, замест таго каб ляцець цяпер да Вінярскага, сядзіць перад люстэркам і ўсё нечага марудзіць. Гэтай маленечкай прычынай было шкадаванне, што ёй давядзецца назаўсёды развітацца… са сваім заняткам.

Жана не лічыла свой занятак нечым заганным. Калі яна думала пра сябе, дык думала так, як было выведзена ў шматлікіх фільмах і кнігах пачатку перабудовы: яна — бедная ахвяра, безабаронная, якую Бог узнагародзіў прыгажосцю, розумам і пусціў у свет, каб быць нечай жонкаю, маці, любіць мужа, нараджаць дзяцей, але якую ўласная слабая натура і сацыяльныя абставіны вымусілі прадаваць душу і цела, зацягнулі ў вір, і няма каму яе з гэтага віру выцягнуць, і самахоць выбрацца немагчыма…

Любячы свой занятак і не лічачы яго заганным, Жана і не здагадвалася, што на самай справе яна была проста ненармальная, што гэта пра такіх, як яна, амаль сто гадоў назад было сказана: «Судовая і псіхіатрыяная медыцына даўно ведае і гэты (анёлападобы) тып сярод прыроджаных прастытутак».

Час ішоў, а яна па-ранейшаму сядзела на падлозе, глядзела ў люстэрка, думала… Ёй ужо 27, рана ці позна трэба будзе мяняць жыццё, колькі яна яшчэ зможа пратрымацца?.. Пры такой канкурэнцыі… Поўна маладых, школьніц, студэнтак, якія прадаюцца за бясцэнак… Яе, як дарагую валютную прафесіяналку, пакуль яшчэ трымаюць, знаходзяць кліентаў, але ўсё гэта да пары да часу… Яшчэ год-два — і каму яна будзе трэба, хто з ёю будзе цацкацца? Вядома, Вінярскаму яна не пара, нават і цяпер, калі яна яшчэ даволі маладая і прыгожая, ён можа знайсці і маладзейшую і, галоўнае, «чыстую», — але прагнасць яго да грошай павінна ўсё перамагчы. Усё, няма чаго думаць!

Выйшла на кухню, каб зачыніць фортку, — на кухні было яшчэ цямней, чым у зале, дождж сек па шыбах і барабаніў аб падаконнік; зачыніла — і раптам так жыва ўявіўся сонечны дзень, як сіняе мора зліваецца з белым небам, высокія, зялёныя кашлатыя пальмы паўз бераг, за пальмамі — зараснікі стройнага маладога бамбуку, парус у моры, дэльтаплан у небе… Да таго гэта было здорава, што яна аж уздрыгнула ад захаплення, да яе не адразу, а паступова толькі пачынала даходзіць — як жа ёй нечакана-негадана пашэнціла!..

Пакуль дабегла да Яўгенавага дома, касы дождж, што налятаў разам з парывамі ветру, вымачыў яе ўсю, не памог і парасон. У пярэдняй Вінярскі зняў з яе мокры пухавік, раскрыты парасон панёс сушыцца на кухню. Жана затрымалася перад люстрам, раскідала па ілбе мокрыя валасы, знарок не стала прычэсвацца — так ёй было больш да твару. Успомніла раптам журналіста, падумала — лухта ўсё, я сімпатычная, маладая і жаданая мужчынам, — і яшчэ больш радасна зрабілася. Скінула туфелькі, прашмыгнула ва ўтульны Яўгенаў пакой, дзе на часопісным століку свяцілася зялёная лямпа, упала ў крэсла, трымаючы на каленях пакет з грашыма.

Вінярскі зайшоў, сеў насупраць, сказаў, не гледзячы на яе:

— Ты пахарашэла. Што так вочкі гараць?

За гэты тыдзень, пакуль яны не бачыліся, сам Вінярскі пахудзеў, адпусціў тонкія вусікі, нешта азіяцкае з’явілася ў твары — чарнявы, з касічкаю, з вусамі… Але вочы былі нейкія іншыя, чым да якіх прывыкла Жана, нешта разгубленае, нават добрае было ў іх. Такім ён падабаўся ёй яшчэ больш. «Няўжо хутка ён стане маім мужам?» — падумала яна і зноў, як у сябе на кухні, уздрыгнула ад захаплення.

— Ты не хочаш даць мне кавы ці чаго-небудзь?

— Магу, але я, праўда, спяшаюся… Вось, куры, калі хочаш, — ён пасунуў да яе цыгарэты і попелку.

— Можаш не спяшацца, — Жана ўзяла запальнічку, курыць не стала, пакуль гаварыла, проста гулялася з ёю. — Паслухай, Жэня… Я не буду цягнуць ката за хвост. Я прыйшла сказаць, што… Карацей, у мяне з’явіліся грошы. Шмат! — не вытрымала такога тону, засмяялася, прыўзнялася і пацалавала Вінярскага ў лоб. — Давай пажэнімся?

— Пачакай… — Вінярскі адвёў яе руку, пацёр лоб. — Што за грошы?

Поделиться:
Популярные книги

Целого Мира Мало

Джиллиан Алекс
Любовные романы:
современные любовные романы
8.88
рейтинг книги
Целого Мира Мало

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Великие мифы и легенды. 100 историй о подвигах, мире богов, тайнах рождения и смерти

Мудрова Ирина Анатольевна
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
5.00
рейтинг книги
Великие мифы и легенды. 100 историй о подвигах, мире богов, тайнах рождения и смерти

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя