Ь (Мяккі знак)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Ь (Мяккі знак)

Ь (Мяккі знак)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

I

Быў далёкі і страшны час, Як зляталі з плячэй галовы, Як знішчалі, мо ў соты раз, Нашу памяць і нашу мову. Што я ведаю з тых часоў? Калі быць немагчыма шчырым — Інфармацыю з галасоў, Ледзь нашморганую з эфіру, Пару кніжак хрушчоўскіх год, Зачытаных да латак кволых, Ды маўчання калючы дрот, Што пануе у нашых школах… Ну не верыць жа галасам, Як і культаўскім звонкім одам. Лёс гукнуў: «Разбярыся сам, Хто быў вораг твайму народу…» Колькі розных прайшло сустрэч: Інфарматары, дыверсанты… І над кожным зіхцеўся меч, Кожны — контра, ці проста — анты… Хто ж былі ўладары падзей? — Сведкі, доказы, бланкі, справы Ды нібыта сябры людзей Ад даносчыка да Цанавы. Нейчы лёс дзеля іх — нішто, Свой — усё, бо на тым паўсталі, Пад нагамі — з людзей плато, Над галовамі — бацька Сталін. Нікне вечар, іду дамоў, Думкі чэрап ірвуць на часткі, Быццам вынік усіх размоў Мне навокал здаюцца пасткі. І ў паветры, нібы ядваб, Распрамляючы зноў калені, Вырываюцца з іхніх лап Без віны вінаватых цені.

II

Самых цвёрдых бралі спярша: Гэта цвёрдыя чыняць шкоду, Гэта ў іх не баліць душа Пра патрэбы свайго народу. Гэта цвёрдыя (хто ж яшчэ?) Нас вядуць па шляхох няслушных. Кат, нібыта мяснік, ссячэ Іх галовы пад спеў задушны. Спеў халодных турэмных брам, Спеў завей у далёкім Сібіру, Дзе ярэмна нават вятрам, Дзе прыгонна таёжнай шыры. Горкай праўдай сталее люд, А салодкай — марнее, гіне, Што народжана без пакут, Тое цяжка цягнуць на спіне. Бралі ж лёгка і без разваг, Пазбаўлялі падсудных лавы, Бо кароткае слова «враг!» Бараніцца знішчала права. Іх не стала, на іх табу, Догма ж, выраслая ў пачвару, Абвастраючы барацьбу, Зноў шукала сабе ахвяру. І тады, быццам цень, няўзнак, Безгалосы слуга граматык, Раптам выступіў Мяккі Знак На арэну смяротных схватак. Самы мяккі пайшоў у бой, Браў, як цвёрды, сцены крутыя, Каб цвярдзейшых прыкрыць сабой, Каб паспелі ачуцца тыя. А з фатэляў наўкол віжы Падымалі свае азадкі, І зіхцелі, нібы нажы, Здрадай востраные асадкі. Быў свінец непатрэбных слоў, Кананада бязладных гукаў Вылятала, як гром, з галоў І лічылася звышнавукай. Білі ціхага, як заўжды, Ды навошта (не дайма веры!): Што па-варварску праз гады Забірае ён шмат паперы. Ну, вядома ж, паперы брак, Калі чорных спіскаў замрога І яны даўжэй, чым барак, Ці у люты Сібір дарога. Выспяваў спакваля закон, Як мярцвяк ажываў пад снегам: Мяккі Знак асудзіць на скон, Як буржуйскага здрадцу-шпега. Колькі «супраць» было і «за»? Ды з абодвух бакоў нямала, А ў віжоў на канцы ляза Кожны спрэчнік засеў трывала. На ашчаджаным аркушы, У атраманце зберажоным Затрымцела святло душы І зайшлося кайданным звонам. Скон цянёты плёў, як павук, Рассыпалі завеі спевы, Тэарэтыкі звышнавук Для паперняў валілі дрэвы. І хацелі пляваць яны, Што ў далёкай бацькоўскай хаце Ад сапраўднае іх віны Нехта родную мову страціў: Песьні — песнямі сталі спрэс, Сьлёзы — сталі слязьмі наўкола. Тарашкевіч ішоў пад прэс, І злачынства вітала школа. Над жывымі вітаў праклён, А над мёртвымі? Мёртвы скуль тут?! Волат Цяпінскі. Нават ён(!) Здолеў стацца ахвярай культу… Восень лісце кладзе на дол, Воз гісторыі ў брудзе вязне, Не падкласці пад колы кол — У Сібіру канаюць вязні.

III

Божа! Як жа навокал ціха, Цішыня і тая знямела, А ні руху табе, ні дыху У паветры мярцвяна-белым. Можа, нехта сканаў вялікі, А малыя па ім не плачуць, Бо застылі на вуснах крыкі, Што нічога не перайначыць, Бо застылі на вуснах словы, Бо патухла у словах памяць. Калі нельга вынішчыць мову, То імкнуцца хаця б параніць. І сцякае яна крывёю Па халодных маўклівых вуснах. Колькі ж вас, паяднаных ёю, Неразумных, сляпых распусных. Людзі — волаты (нат здаля), А галовы й мазгі — пігмеяў, І ўсе яны спакваля Набываюць абрысы змеяў. Хто згадае той гук і зык, Хто паўторыць яго нанова? Калі змейны ва ўсіх язык, Калі ён двайны да паловы… Уцякаю, бягу — куды? Дзе ні ткніся, паўсюдна «змеі»: Як жахліва «сіпяць» гарады, Як пачварна вёскі нямеюць! Быццам хто апрануў аброць Ды кіруе свет зацугляны, І ніхто ні слова супроць, Толькі продкаў крывяняць раны. Мо таму і маўчым цяпер, Што на гэтай крыві паўсталі, Што, як ікламі ў цела звер, Нам у гены уеўся Сталін. Слова стала нібы праснак, Раз пачуеш — навек абрыдне, Алегорыя — Мяккі Знак, Калі ў хаце пануюць злыдні… Я, прывыкшы глядзець у ноч, Але я не прыхільнік ночы, Калі тая шапоча: збоч Ці заплюшчы ціхенька вочы. І таму на свечку лячу, Як матыль ля яе шалею, Каб гарэла ярчэй хачу, А яна не гарыць, а тлее…
Комментарии:
Популярные книги

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Двойник короля 11

Скабер Артемий
11. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 11

На гребне обстоятельств

Шелег Дмитрий Витальевич
7. Живой лед
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
На гребне обстоятельств

Печать пожирателя 6

Соломенный Илья
6. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 6

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23