Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Данута Бічэль-Загнетава

Бязродная песьня паэтава, што птах са сьляпымі вачыма. Данута Бічэль-Загнетава — якая паэтка айчынная! I родам і племенем гожая. Як рэчка — зьмялелы брод, хаваеш ад вока варожага Айчыны сваёй радавод. Зь мінулых крывавых стагодзьдзяў ляціць за табой страла, а час, усім злодзеям злодзей, выскубвае пёры з крыла. Ды пёры твае не радзеюць, і словы ад сэрца твае, як сьлёзы, як зоркі, ірдзеюць, як кроплі расы на траве. Сьлязою, расою і зоркай да Бацькаўшчыны далучы, ральлёю і пожняй колкай аблудных дзяцей лячы. Вось коціцца кола з дубовых лісьцяў і кліча цябе ў Кушляны, там здані паўстаньняў яшчэ не зьвяліся, там мова Мацея ў пашане. Цьвітуць на мурох старажытных зёлкі, лячы імі люд тутэйшы. Баляць Беларусі цярновыя зоркі, паэтам — цярновыя вершы. Вось коціцца кола зь цярновых лісьцяў, каляных, суздром засохлых, ты ўстала, ты ведаеш: трэба выйсьці насустрач сваёй Галгофе.

*** Калі алені адшукаюць вадапой…

Калі алені адшукаюць вадапой, калі мядунцы самых смачных кветак да сівераў зьбярэ пчаліны рой, калі засьцігне паляўнічых ніцы ветах — памрэ лясьнічы. Калі чаляднік выкуе падкову і акрыяе ў горане агонь, як зь небыцьця адроджаная мова, калі адчуе цяжкасьць срэбра скронь — памрэ каваль. Калі прыбой абернецца дакорам за лаштыр, што шыкоўным пледам стаў, калі штоночы будзе сьніцца мора і верныя сябры каля кастра — памрэ рыбак. Калі памрэ ляснічы, калі памрэ каваль, калі памрэ рыбак — памрэ паэт.

Як жыў я бяз солі

Ахвярую Алесю Наўроцкаму

як жыў я бяз солі… сек дровы параніў палец а кроў нішчымная араў поле да сёмага поту і пот нішчымны калі ж ад’язджаў — цалаваў маці а вусны як немаўляці і як жыў я бяз солі? Хацеў бы паплакаць ды вочы ня мелі волі.

Чорная гадзюка, белая зьмяя

З народнага
Белая гадзюка — белая каса, чорная гадзюка — чорная раса. Белая гадзюка, як дзіцёнак сьпіць, чорная гадзюка хоча укусіць. Белую гадзюку зельлем напаю, чорную гадзюку варам абалью. Белую гадзюку на чырвоны кут, чорную гадзюку на ганебны слуп. Белая гадзюка — мой бялюткі дзень, чорная — загіне за свой чорны цень. Зь белаю гадзюкай буду баляваць, а па чорнай зьмейцы тайна гараваць. Чорная гадзюка, твая сьмерць ня я, цябе загубіла белая зьмяя.

Як я прадаў сябе агню

Днём і ўночы сьветліцца мой дом. Мы з агнём на роўных размаўляем. Не… Вучуся размаўляць з агнём. Вусны ў вусны. Апякаюся, бывае. Часта заглядаюць у вакно людзі, а начамі д’яблы, толькі ў хату не ідзе ніхто, хаця ёсьць здраньцьвелыя ад зябы. Ён і сон, і хлеб мой, і вада. Ды аднойчы д’яблы скажуць людзям, быццам я агню сябе прадаў… Я аддаў сябе! Хіба ж за гэта судзяць?

Пошасныя

Гэтыя людзі дыхаюць цяжэй, чым валуны, адна зямля ведае, як ім цяжка. Іх мільёны, цэлы народ — і ўсе яны блізьняты, і толькі выбраныя зь іх ведаюць паталёгію хваробы свайго народа, і толькі яны адныя ня могуць звыкнуцца зь ёю, ім дыхаецца цяжэй, чым каму, таму хрыпяць іх грудзі, і душыць жахлівы кашаль, і разам зь сьлінаю яны выхаркваюць кроў, наўмысна выхаркваюць на вуліцах горада, у крамах і на сваіх працоўных мейсцах, у сваёй сям’і і на чужых людзях, бо ў гэтай крыві крыецца іх хвароба, бо ў гэтай крыві выратаваньне іх народа. Сябры спачуваюць ім, употайкі выплёўваючы сваё харкавіньне, абывацелі гідзяцца і ўцякаюць, як ад пошасных, але ўсё адно, калі ідзеш па горадзе, усё часьцей і часьцей сустракаеш людзей, якія душацца крывавым кашлем. I я не магу так болей жыць, я задыхаюся, я паміраю, сеначы ў мяне кроў хлынула ротам на мае рукапісы, на маіх дзяцей, цяпер і яны пошасныя…

Вяпрук

Вяпрук пад шатамі дубоў вадзіў зьнясіленых сяброў, на паляўнічых не зважаў, яго стралялі — ён ляжаў, галодным быў — карэньне рыў і думаў: голад паўбяды, былі і горшыя гады, пустыя, быццам жалуды. Вяпрук пад шатамі дубоў, галодны, думаў пра любоў, пра тое, што усё жыцьцё ён чуў адно — сяброў ныцьцё: маўляў, паганы гэты лес, савіны ды вужыны спрэс. I каб ня няў яго народ, ён ікламі ўгрызаўся ў лёд, запэўніваў, што жалуды у іхнім лесе не бяды, што недародкі ёсьць паўсюль, калі ж не каштавалі куль — ідзіце ў свой прывідны лес, там сьцежкі паляўнічых спрэс, а я сьцяжынаю вужоў пайду на голас мудрых соў, галодны, думаў пра любоў, пайду, знайду зялёны Дуб сярод лядзяных, сьнежных гурб ды ікламі ўгрызуся ў лёд і зьненавіджу свой народ.

Пра што шэпчуцца мурашы

Шэпчуцца ў траве мурашы. Ані ветру, ані грому, і толькі расінкі бліскаюць, як маланкі, а з параненай травы сочыцца зялёная кроў на рудых мурашоў, на рудую глебу… Усё зелянее і… бянтэжыцца, і толькі цвыркочуць самазадаволеныя конікі: ну што за дзіўны сьвет? I калі ён паразумнее і ўрэшце зразумее, што самая высакародная кроў — зялёная? Але ўсё адно ў зялёнай траве шэпчуцца рудыя мурашы пра тое, што гэтая трава і гэтыя агідныя зялёныя конікі жывяцца рудой глебай.

Яблыня

На яе галінах растуць яблыкі, на карэньнях камяні. Нават у самыя лютыя маразы, калі ледзь-ледзь б’ецца сэрца, каб ня даць дарэшты зьмерзьціся крыві, камяні выцягваюць зь яе апошнія жылы. Хтосьці іншы даўно сканаў бы, нат не счакаўшы сваёй першай пладаноснасьці, а яна ў незямных пакутах зноў і зноў выходзіць з забыцьця зімовай анэстэзіі і кожнага разу чакае сваёй вясны, быццам апошняй радасьці-спадзяванкі. Але балючай за ўсё зямлі, як той маці за самае пакутнае дзіцятка.

Пацір

Знайшлі пацір, сьлязамі поўны, ніхто ня ведае — чыймі. Сярэбранае ў срэбным — поўню пакутнік нейкі расчыніў. Ад зла, спакус, грахоў замову гугнявіў голас за сьцяной… Знайшлі на дне паціра слова, з малітвы выпала яно. КАХАЮ — вочы прачыталі, КАХАЮ — вусны прашапталі, КАХАЮ — душы прастагналі, КАХАЮ — людзі закрычалі. Каго? Паэт сказаў: Айчыну! Жаўнер: дзяўчыну! Хтось: сябе! I сталі дружна, шчыра, шчыльна, як на касьбе ці на сяўбе. А ён канчаўся у зьнямозе — ніхто яго не пакахаў, з паціра выплюхнулі сьлёзы, і налілі праз край віна, і сталі дружна, шчыра, шчыльна, як на касьбе ці на сяўбе, паэт сказаў: п’ем за Айчыну! I кожны выпіў — за сябе…
Поделиться:
Популярные книги

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Лабиринт Минотавра (сборник)

Шекли Роберт
Сборники Роберта Шекли
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Лабиринт Минотавра (сборник)

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов