Прарок для Айчыны

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Прарок для Айчыны

Прарок для Айчыны
6.25 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Прарок для Айчыны

Дзейныя асобы:

Скарына Францыск.

Максім Грэк.

Жыгімонт І Стары - кароль Польшчы і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага.

Бона Сфорца - каралева.

Гаштольд - канцлер.

Я н - епіскап віленскі.

Альбрэхт - герцаг прускі.

Вартаўнік.

Чалавек у чорным.

Маргарыта - жонка Скарыны.

Раман - пляменнік Скарыны.

Іван - брат Скарыны.

Бабіч Якуб - найстаршы бурмістр Вільні.

Астрожскі Канстанцін - гетман Вялікага княст-

ва Літоўскага.

Гусоўскі Мікола-паэт.

Лонгій Мацей - павераны Скарыны.

Скаргардыян Валянцін-бурмістр Познані.

Войт.

Лаўнікі і радцы.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

I

Познань. У цеснай вязніцы на драўлянай лаве, прыкаванай да сцяны, сядзіць Скарына . Замест вопраткі па небараку лахманы. Ён паднімае галаву, прыслухоўваецца. Здалёк чуецца сумная-сумная песня.

Як было ў мамкі да тры донькі,

Да пайшлі ж яны ў бор па ягадкі.

Адна донька ўтапілася,

Другую доньку звяры з'елі.

Другую доньку звяры з'елі,

Трэцюю доньку татары ўкралі.

Скарына сціскае галаву рукамі. Лязгаюць запоры. Адкрываюцца дзверы. Уваходзіць Вартаўнік. Ён прыносіць ваду і хлеб і моўчкі падае вязню. Той бярэ прынесенае, з удзячнасцю схіляе галаву. Есць няспешна, з павагаю да вады і хлеба. Вартаўнік назірае за ім.

В а р т а ў н і к. Чы пан зна цэнэ хлеба?

С к а р ы н а. Так, пан ведае цану хлебу...

В а р т а ў н і к (пасля паўзы). Валацуга?..

С к а р ы н а. Валацуга... ды яшчэ які...

В а р т а ў н і к. Далёканька ж цябе занесла, нябога.

С к а р ы н а. Мяне яшчэ не так заносіла...

В а р т а ў н і к. Выходзіць, пабачыў свету?

С к а р ы н а. Пабачыў, хоць і не так многа, як бы хацелася...

В а р т а ў н і к. І дзе ж цябе яшчэ нялёгкая насіла?

С к а р ы н а. Калі мне было гадоў 14, занесла ў Кракаў да палякаў, а як споўнілася 17, падаўся я ў Капенгаген да датчан, пасля 22-х апынуўся сярод італьянцаў у Падуі, адтуль накіраваўся ў Прагу да чэхаў, у 27 вярнуўся дамоў, потым занесла мяне Вітэнберг да немцаў, у Кёнігсберг да прусакоў, а зараз, як бачыце, у Познань зноў да палякаў. Між іншым, Маскву таксама не абмінуў...

В а р т а ў н і к (з зайздрасцю і недаверам ). Палётаў, голуб!..

С к а р ы н а. Палётаў бы яшчэ, ды крылы звязаны...

В а р т а ў н і к (нечакана). І ўсюды краў?..

С к а р ы н а (здзіўлена). Чаму краў?..

В а р т а ў н і к. Каб папрасіць, трэба ж ведаць па-нямецку, і па-дацку, і па-чэшску! А італьянцы?!.

С к а р ы н а. Я яшчэ магу прасіць па-руску, па-грэчаску, па-яўрэйску і на... латыні...

В а р т а ў н і к (з недаверам). Трапляліся мне прахвосты, а такіх, як ты, яшчэ не было!

С к а р ы н а. І не будзе!.. А мо ў наступным стагоддзі і народзяцца...

В а р т а ў н і к. Але ж ты нарадзіўся?..

С к а р ы н а. Я апярэдзіў час... Гадоў гэтак на сто-паўтараста.

В а р т а ў н і к. Прахвост няшчасны!..

С к а р ы н а (без крыўды і нават з усмеш кай).Памыляешся, шаноўны. Перад табой чэсны і... даволі шчаслівы чалавек...

В а р т а ў н і к. Влазнаваты ты, а не шчаслівы. І ўпякуць цябе паны суддзі за валацужніцтва туды, дзе ты яшчэ не быў...

С к а р ы н а. Мяне не за валацужніцтва, мяне за даўгі ўпякуць.

В а р т а ў нік. І многа ты напазычаў?

С к а р ы н а. Кажуць, нібыта 206 коп грошаў.

В а р т а ў н і к (аж прысеў). Колькі?!.

С к а р ы н а. 206 коп.

В а р т а ў н і к. Дык гэта ж статак коней. Такіх грошай у Лазара з Мойшам не будзе!

С к а р ы н а. Будзе!.. Калі з мяне суд спагоніць, то ў Лазара і Мойшы будзе больш якраз на 206 коп.

В а р т а ў н і к (з іроніяй). А ты часам не Радзівіл будзеш? Ці мо сам Сапега?..

С к а р ы н а. Бяры вышэй!

В а р т а ў н і к. Дык жа некуды браць... вышэй.

С к а р ы н а. Сапраўды, вышэй некуды...

В а р т а ў н і к. Ілгаць, братка, таксама трэба ўмець...

С к а р ы н а. Бадай што, трэба...

В а р т а ў ні к. Тут і сумнявацца няма чаго, бо затаўкуцъ... Хочаш анекдот?.. Не бойся, не пра караля з каралеваю...

С к а р ы н а. Калі не пра караля, то хіба што...

Книги из серии:

Заслона

[6.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Распутье

Басаргин Иван Ульянович
Сибириада
Проза:
военная проза
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Распутье