Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Часам яму здавалася, што гэтая музыка можа разарваць яго з сярэдзіны, як вулкан... І тады ён падымаў, ускідваў уверх руку, адну, другую, уздымаўся на дыбачкі і пачынаў кружыцца. Ён танцаваў, як быў, басанож... Па лужынах, па траве... Танцаваў, пакуль сам не зліваўся з дажджом, і ападаў, і зноў узлятаў разам з кроплямі. Сарочка ліпла да цела, але яму не было ні мокра, ні халодна. Хіба можа быць мокра дажджавым кроплям ці пырскам?.. Не, ён не проста зліваўся з дажджом. Ён сам ператвараўся ў дождж. І ягоане цела ўжо не было целам, яно было ўсяго толькі зручнаю, гнуткаю пасудзінай для светлага духу Музыкі...

Андрэй Бахрамееў. Танклявы белагаловы хлопчык з глыбокімі, яснымі вачыма і крылатымі броўкамі... Калі б ён нарадзіўся ў якім-небудзь вялікім горадзе ці яшчэ лепш сярод акцёраў, хто-небудзь бы абавязкова сказаў яму, што ён проста створаны для сцэны. Дзеля таго, каб перанесці на яе змрочнае, глухое вуркатанне вулкана і роўнае, маўклівае ззянне месяца, рыпенне снегу і шчымлівы, трывожны пошум травеньскай лістоты...

Але ж у іхнім маленькім гарадку, ды не гарадку нават, гарадскім пасёлку, у іхнім адзіным Доме культуры, не было не толькі харэаграфічнай студыі, а і танцавлаьнага гуртка. Можа быць, Андрэй пайшоў бы вучыцца хаця б у музычную школу, там жа таксама жыла Музыка, але... за вучобу трэба было плаціць. А ў іх з мамаю ледзь хапала на хлеб, зрэдку на селядца, яшчэ радзей — на мяса. Малако, тварог, масла давала цётка Ніна, маміна родная сястра, адзежу, і яму, і маме, прывозілі ці перадавалі праз знаёмых нейкія далёкія маміны родзічы з Мінска. Тое, што самі не данасілі. Хоць сёння, зараз Андрэю было зусім усё роўна што на ім. Чым меней адзежы, тым лепш. Ён жа быў дождж... Навошта дажджу адзежа?..

Так, танцуючы, ён дайшоў да старога парка, потым, праз мост, на гару, да руінаў старога замка... Гэта былі нават не руіны, а ўсяго толькі заімшэлае каменне — рэшткі сценаў ці фундамента, якія дзе-нідзе высвечвалі ў высокай траве, гэта была абкружаная старымі ліпамі смарагдавая паляна, на якой заўсёды, асабліва ў дождж, поўна жаб.

Андрэй разам з дажджом бег, скакаў, кружыўся па паляне, і жабы, фыркаючы, ледзь паспявалі адскочыць убок.

Па-за рэшткамі замка, пад старою ліпай, што ўжо ледзь трымалася на строме, там, пад старою ліпай стаяла блакітная альтанка. Дождж туды не заходзіў, а ён, Андрэй, калі захоча, хоць і мокры, ён можа зайсці ў гэтую яго любімую блакітную альтанку. Дождж ападаў яму на плечы, дождж хацеў зайсці разам з ім...

А ў альтанцы... у альтанцы сядзела незнаёмая дзяўчынка ў напаўпразрыстай, падобнай на пену, на пяшчотную яблыневую квецень, сукенцы. Адкуль яна ўзялася, у гэткі дождж? Босая, басаножкі стаяць побач, на лавачцы...

Андрэй сумеўся, спыніўся, застыў на парозе, калі ёсць у альтанкі парог. Дзяўчынка з акуратна падабранымі шпількамі на макаўцы цёмнымі валсамі і даўгою лебядзінаю шыйкай, дзяўчынка глядзела проста на яго. І яе мяккія, цёмныя вочы шапталі: “Вы так цудоўна танцуеце! І я таксама хачу, і я хачу ператварыцца разам з Вамі ў дождж...”

А потым яны разам танцавалі нешта пяшчотнае і светлае, нешта вельмі трапяткое і трывожнае... І яна ўскідвала свае крылатыя рукі і падымалася на самыя дыбачкі, і яна ішла, і яна ўзлятала, і Андрэй ледзь паспяваў утрымаць яе... І тады яны кружыліся, разам, па адным, ізноў разам, яны кружыліся сярод руінаў, сярод заімшэлых камянёў, над якімі... дождж, дрэвы і дождж нейкім цудам адбудоўвалі над імі, вось ужо і адбудавалі чароўны, таўстасценны, змрочны стары замак... Святло падае толькі аднекуль зверху, толькі на іх дваіх падае мяккае блакітнае святло... І ён, ён таксама, як і яна, ён лёгка прыўзнімаецца на дыбачкі і ўзлятае над... сцэнай. Там, між рассунутых убакі вішнёвых кулісаў, па той бок рампы ўсё было як тады, у яго родным гарадку, у дождж на замкавай гары. Быў стары змрочны замак, і дзяўчынка

З лебядзінаю шыйкай, у наўпаў празрыстай, падобнай на яблыневую квецень сукенцы, і нават дождж, было чуваць, як ён біўся, шаптаў нешта за сценамі замка... Толькі Ён, той, што ўзлятаў разам з ёю над сцэнай быў не ён, не андрэй Бахрамееў, а нейкі чужы, незнаёмы чарнявы юнак у светлым трыко і блакітнай, затканаю срэбрам блузе...

А ён, андрэй Бахрамееў, у мулкай салдацкай гімнасцёрцы і цесных грубых чаравіках сядзеў на апошнім радзе балкона і ўспамінаў...

Успамінаў Настачку, тую дзяўчынку, з якою пазнаёміўся падчас даўняга цёплага летняга дажджу, на руінах замка, сярод замшэлага камення... Настачку, якая тады вучылася ў харэаграфічным вучылішчы, а ў іхні горад, у іхні гарадскі пасёлак прыехала ўсяго на некалькі дзён. Да бабулі. І назаўтра ёй ужо трэба было ад’язджаць..

— Вы выдатна танцуеце! У мяне ніколі не было такога чулага, і ... такога моцнага партнёра... Вы так адчуваеце музыку. Ды не, вы самі, сваімі жэстамі, рухамі, сваім целам, вы самі ствараеце музыку... Вам абавязкова трэба вучыцца! Чуеце, абавязкова! — шапнула яна на развітанне.

Настаччына бабуля жыла на другім канцы пасёлка. І потым ён часта, то на веласіпедзе, то пешкі, як бы ненаўмысля. Як бы выпадкова мінаў тую хату. Але ні Настачкі, ні нават бабулі ні разу так і не ўбачыў. Як жа дакараў ён сябе, што не рашыўся, ен папрасіў у Настачкі ні адраса, ні нават тэлефона!. А па вясне вокны ў хаце забілі дошкамі. Бабуля памерла, хату прадалі, і яна, ансцярожаная, цяпер чакала сваіх новых гаспадароў...

Андрэй нічога не мог з сабою зрабіць, і Настачка, і той іхні адзіны ў жыцці танец, танец дажджу, яны так часта прыходзілі да яго ў сны... Асабліва цяпер, у арміі... і тады ў казарме пахла не скурай, не салдацкаю вопраткай, пахла дажджом. Ён быццам наяве чуў гэты свежы, празрысты водар...

І вось яна, гэтая Настачка, ён не мог памыліцца, яна на сцэне, яна скончыла танцаваць, і ўсе крычаць ёй “брава!”, і нясуць, нясуць, кідаюць ёй кветкі... А ён так далёка, ён на балконе, ён салдат. І ў бліжэйшыя паўтары гады наўрад ці зможа рынесці ёй кветкі... Хоць... Яна ж ужо пэўна забылася і на яго, і н аіхні гарадок... Але ж ён, Андрэй, мае ж ён у рэшце рэшт права дазнацца, як яе прозвішча. Ён паспеў, папрасіў праграмку ў той, што сядзела наперадзе, і запомніў, і потым, у казарме запісаў у свой блакноцік: анастасія Лагунская... Цяпер у яго апроч трывожных светлых сноў з’явілася мара... Колькі разоў ён, як наяве ўяўляў сабе: вось вылузнецца з гэтае мулкай балоцістай формы, надзене белую кашулю, касцюм, можна і той, у якім быў на выпускным, мож анават гальштук завяжа, купіць кветкі, яму чамусьціхацелася купіць стромкія бела-ружовыя гваздзікі, ён купіць кветкіі пойдзе ў той тэатр, ён пойдзе на той самы спектакль, у якім танцуе Настачка, і можа... можа, нават у антракце напіша ёй запіску... Так, нічога асаблівага... “Настачка, ты цуд! Прывітанне ад старога замка, блакітнай альтанкі і... дажджу...” А можа, яшчэ прасцей: “Напішы мне... Напішыце мне, калі можаце... І адрас...”

І вось нарэшце ён у белай кашулі, у сваім цёмна-шэрым выпускным касцюме, які ўжо крыху цісне... Гаьштук ён зняў па дарозе, яшчэ ў парку, паклаў у кішэню. Лепш проста расшпіліць верхні гузік...

У Мінск Андрэй прыехаў з самае раніцы, і яму пашанцавала, дачакаўшыя адкрыцця касы, ён купіў білет на вячэрні спектакль, той самы, у якім танцавала Настачка. Анастасія Лагунская. Білет быў добры, у чацвёртым радзе партэра. І кветкі ён купіў такія, як марыў — не проста белыя, а пяшчотныя бела-ружовыя гваздзікі. Усё было проста цудоўна. Адзінае, запіскі не напісаў, ды не паспеў купіць праграмку. І калі разышліся, строга застылі па баках кулісы, і з пяшчотнай, светлай і трывожнай музыкі, з музыкі дажджу на сцэне паступова вырас, вымаляваўся стары замак, блакітане святло выхапіла, вывела з глыбіні сцэны дзве постаці... Ён быў той самы, чарнявы, у блакітнай блузе... А яна... яна была не Настачка... І хоць сукенка, прычоска, і анват колер валасоў, а можа, і вачэй у яе был падобныя, ён, Андрэй, не мог зблытаць, гэта была не Настачка. Яна латашыла, біла сваімі тоненькімі светлымі ручкамі, і... не ўзлятала...

Андрэй хацеў пайсці адразу, пасля першайжа дзеі, але перадумаў, застаўся. І калі згасла святло, і музыка зноў зашаптала, заспявала голасам дажджу, ён, не чакаючы, пакуль рассунуцца кулісы, заплюснуў вочы, і... ён станцаваў, ён усё ж станцаваў, ён усё станцаваў разам з Настачкай...

Вось яны сталі на дыбачкі, і, гатовыя ўзляцець, узмахнулі крыламі і важкія дзверы зарыпелі, расчыніліся. А там — там блакіт, там святло,там... вясёлка. Яны на імгненне ступілі на зямлю і, балансуючы, пачалі падымацца па вясёлцы. І там, на самай вяршыні. Там яны зноў прыўзняліся на дыбачкі і затанцавалі...

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Париж

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
7.40
рейтинг книги
Париж

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.44
рейтинг книги
Наследник

Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тарасов Ник
5. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 5