Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Каля дзвярэй крычалі людзі, барокаліся з Сымонам.

Старая і Зоська анямелі ад страху.

Макар выцер заплёваны твар, па-заліхвацку ўзяўся ў бокі і звярнуўся да Зоські:

— Калі вяселле будзем гуляць?

— Вон адгэтуль, панскі сабака! — крыкнула дзяўчына звычайным голасам і тупнула босай нагой аб гліняную падлогу.

— Вон адгэтуль, панскі сабака! — сказала яе маці злосным голасам, схапіла застрэленую варону і кінула яму ў твар.

— Вось табе падарунак па-панску!

7. Умею быць панам

Пан Вашамірскі сам за гаспадаркай мала глядзеў. Ён толькі год таму назад вярнуўся з заграніцы, дзе праходзіў адвакацкую навуку. Маёнткамі яго кіравалі аканомы. Ён больш за ўсё цікавіўся сваёй новай справай — тэатрам.

Гэта мастацтва ён да вар'яцтва палюбіў яшчэ ў Парыжы, калі закахаўся ў адну прыгожую францужанку-акторку.

Як вярнуўся на бацькаўшчыну, у родны маёнтак, пан Вашамірскі задумаў наладзіць свой уласны тэатр. Выпісаў з Парыжа рэжысёра, балетмайстра. Аркестр з васьмі чалавек прыгонных з капельмайстрам ён адкупіў у суседняга пана Ваяводскага за дзве тройкі стаеннікаў і за дзесятак лепшых сабак з славутай псарні нябожчыка бацькі. Падабраў са сваіх «хлопаў» хлапцоў і дзяўчат і адчыніў студыю.

Пан вечна знаходзіўся ў студыі, бо прыходзілася яму быць тлумачом паміж французамі і студыйцамі. Хаця французы трохі ведалі па-польску, але згаварыцца з студыйцамі, якія зналі добра толькі «па-хлопску», ім было цяжка.

Сёння пана Вашамірскага адарвалі ад улюбёнай працы ў студыі. Цівун нагу зламаў якраз у самы гарачы час працы на полі. Аканом падняў такі шум, што пан адлажыў студыю і ўзяўся за «гаспадарчую справу» — пакараць вінавайцу Сымона. Пан яшчэ ўдзень паслаў ганцоў ва ўсю ваколіцу шукаць яго.

Цяпер абдумваў вельмі важную справу: «Як пакараць „хама“?»

У канцы вырашыў: «Усыпаць добрых бізуноў і аддаць у салдаты!»

Пасля гэтага думкі яго зноў пакіраваліся, нібы хмары ветрам, у другі бок — да тэатра.

Ён толькі сёння заўважыў нешта вельмі цікавае, — знайшоў, можна сказаць, скарб. Сярод балерын прыкмеціў адну, што калі б яе апрануць на французскі лад, дык мо цікавей была б за французскіх паненак, за якімі ён там, у Парыжы, заляцаўся.

«І трэба ж ведаць: у гэтых хамаў-„беларусінаў“ красуюць такія кветкі, як Марылька. Правільнымі рысамі твару і лініямі цела яна не горшая за грэцкую статую Венеры. Дарэмна ўсе народы лічаць Венеру за найвялікшы ідэал жаночага хараства. Нават сярод хамак ёсць харашэйшыя».

Свечкі ў масіўных бронзавых кандэлябрах адкідвалі бледнае святло. Твар пана быў матава-бледны. Чорныя вочы блішчэлі квола, як бы пад лёгкай павалокай туману. Ён неспакойна хрустаў тонкімі пальцамі. Усмешка азарыла твар.

Сёння ўшчыпнуў яе…

«Трохі вульгарна, але ж яна не парыжанка — мая ўласная халопка. Хто з імі лічыцца! Ды гэта ж быдла, а не людзі», — прыпомніў ён словы сваёй маці, якая цяпер жыве ў другім маёнтку.

Ён прыпомніў, як аднаго разу, калі яшчэ быў малым хлапцом, ехаў улетку з маткай у госці. З імі былі лёкай і фурман. Пасярод дарогі, дзе лесу не было, яго матка злезла з фаэтона па сваіх патрэбах. Яму, Адасю, яна сказала адвярнуцца, а фурмана і лёкая зусім не засаромілася, як не саромілася сваіх коней…

«На тое ж быдла!»

Потым, як вырас, маці параіла яму «дзеля здароўя» мець зносіны з дзяўчатамі гэтага «быдла». Лепш, чым з парыжанкамі, ад якіх можна набыць паганую французскую хваробу.

Хвараблівыя ўздрыгі прамільгалі па яго твару.

Ён успомніў, што ў студыі застаўся драматург — ксёндз Марцэвіч, настаўнік рыторыкі слуцкай гімназіі, якога спецыяльна выпісаў для свайго тэатра.

Колькі гэты ксёндз сапсаваў паперы, пакуль адна з камедый была прынята да пастаноўкі!

Ксёндз занадта многа піша на рэлігійныя матывы. Вальнадумцу пану прыелася. Трэба нешта даць свецкае і вясёлае: на парыжскую манеру, каб можна было пасмяяцца шчырым здаровым смехам!

Ксёндз тлумачыў, што ён, духоўнік, таксама вальнадумец, але люду патрэбна рэлігія, як цуглі гарачаму каню.

З гэтым пан Вашамірскі згадзіўся, але цяпер гэты самы ксёндз псуе яму нервы; ласым вокам на ўсіх балерын паглядае.

Пану жыва ўявілася агідная фігура езуіта.

Высокі, трохі сутулы. Светла-шэрыя, хітрыя вочы яго пастаянна ўсміхаюцца. Заўсёды вочы як бы кпяць з цябе, пранізваюць наскрозь. З табою ён ва ўсім згодзен, але відаць, што ні з чым не згаджаецца. А ў выпадку патрэбы, калі толькі ён можа мець ад гэтага карысць, на агонь цябе ўзвядзе або нож у бок суне.

«Езу-Марыя» з вуснаў ксяндза не сыходзіць.

«Небяспечны чалавек, — падумаў пан, — прывязаўся да маіх дзяўчат і да маіх грошай. Ніяк цяпер не адвяжашся ад гэтага д'ябла ў чорнай сутане».

Раптам пачуўся лёгкі стук у дзверы.

— Хто там? — крыкнуў пан.

— Яснавяльможны пане! — адклікнуўся ўслужлівы голас. — Прывялі хлопа.

Пан выйшаў у пярэдні пакой.

Перад ім стаялі тры ўспацелыя гайдукі, яны трымалі Сымона з звязанымі вяроўкамі рукамі за плечы.

Сымон быў без шапкі са скалмачанымі валасамі, у падранай вопратцы, з акрываўленым, апухлым тварам. Дзіка таропіў вочы ў пана, як зацкаваны звер.

Не лепш выглядалі і панскія гайдукі.

Нялёгка ўдалося ім злавіць і прывесці сюды Сымона.

Ад ранейшай панскай вальнадумнасці і кволасці і сляда не засталося. Вочы наліліся вялікім гневам, падбародак завастрыўся, высунуўся наперад.

— Ну? — казаў пан.

Сымон маўчаў.

— Цо? — крыкнуў пан.

Сымон не варухнуўся.

— Закатаваць галгана да паўсмерці і адправіць у салдаты!

Губы ў пана Вашамірскага дрыжэлі.

Сымон пабляднеў. Яго постаць яшчэ больш выпрасталася ад захаванага гневу.

— Слухаю, яснавяльможны пане! — сказаў аканом.

Пан павярнуў было да дзвярэй пакоя, а гайдукі штурхнулі Сымона, каб вывесці на двор, але раптам пан крута адвярнуўся назад, як бы нешта ўспомніў.

— Пачакайце, пачакайце! — сказаў ён змененым тонам.

— Ану, хаме, — звярнуўся пан яшчэ больш мяккім голасам, — пакажы, як ты спудзіў каня цівуна?

Сымон здзіўлена зірнуў на пана. Ён не ведаў, — ці пан жартуе, ці ўсур'ёз гэтым зацікавіўся.

— Прэндзай, прэндзай!

Пан быў вельмі зацікаўлены.

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.25
рейтинг книги
Вечный. Книга III

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Чужое лицо

Тополь Эдуард Владимирович
Детективы:
политические детективы
8.81
рейтинг книги
Чужое лицо

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Пиччинино

Санд Жорж
Приключения:
исторические приключения
6.25
рейтинг книги
Пиччинино

Тьма и Хаос

Владимиров Денис
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Кровавая купель

Кларк Саймон
Фантастика:
ужасы и мистика
9.14
рейтинг книги
Кровавая купель

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя