Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Даўнавата не быў я ў лесе, але адчуваю, што пачынае ўжо красаваць верас: прыемна пахне салодкім цёпленькім мядком. Здаецца, прыгледзься добра i ўбачыш, як садзіцца на верасоўку пчолка, гойдаецца, нахінаецца ледзь не да самай зямлі i суне галоўку ў кветачку — п’е соладзь…

Ад гарачыні мітусяцца, медна звіняць разамлелыя авадні; даўно стаіць суш, пыліцца зямля — не зялёнымі, a шэрымі сталі кусты, вецер не можа стрэсці з ix пыл, як не здолее ix абмыць раса, вызеленіць i прасвяжыць. Чакае ўсё дажджу.

I тут я ўспомніў, што мы ідзём купляць касцюм, які будзе прыгожы, з доўгімі штонікамі, у якія можна будзе зацягваць пояс, у кішэні якіх пакладу палавіну свайго дабра — гаечкі, шпунцікі, складанчык. Да ножыка я зашмаргну матузок, які прывяжу i да штаноў — каб не згубіць.

Падумаў так — i адразу павесялеў, шпарчэй затупаў, паразважаў, што рукі памыю ў рачулцы, якая цячэ перад самым мястэчкам, i будуць яны чыстыя. Чаго так па ix бедаваць? Самае важнае, што мы ідзём у магазін, будзем купляць «мужчынскі» касцюм, якога я ніколі не меў, але які хутка ў мяне будзе…

Пясок цёплы, пульхны, i я мякка тупаю, маці стараецца ісці сцежкаю, дзе цвярдзей: там не паднімаецца пыл, i ёй лягчэй шанаваць, каб туфлі блішчалі, а не былі запыленыя.

— Не забалелі ногі? — усміхаецца маці.

— Не, — адказваю я, хоць i паколвае ад быстрае хады ў лытках.

— Напомні, каб кніжак паглядзелі, а то магу забыцца, — просіць маці.— Хоць усё роўна, купляй ці не купляй, толк з цябе малы, вучыцца не хочаш. Троек вунь колькі.

— Не, — адмаўляюся я.

— A кім жа ты хочаш стаць?

— Лётчыкам.

— Ого! Хоць бы за якога шафера вывучыўся б! А Антонік твой кім думае быць?

— Камандзірам-пагранічнікам.

— Ого, начальнікамі хочаце стаць, — кажа маці,— хоць цяпер мала думаеце, што трэба меней мячык ганяць, а болей кніжак чытаць.

— A настаўніца нам гаварыла: каб быць дужым, трэба болей бегаць, хадзіць, — апраўдваўся я.

— Трэба, — згадзілася маці,— але розуму вялікага ад бегатні не набярэшся. Трэба чытаць, калі хочаш лётчыкам стаць. Я хацела настаўніцаю быць, дужа многа чытала, што толькі пападала ў рукі, але бацькі далей чацвёртага не пусцілі вучыцца: сям’я, сказалі, вялікая, няма ад каго вучыць цябе, налаўчыся во на швачку, дык скарэй толк убачым… Паплакала я ад крыўды i пачала хадзіць да адной тутэйшай швачкі, глядзець, як яна шые. За месяцы два вывучылася i з таго часу абшываю вёску… У навуку вы ўжо ідзіце, мы з бацькам дарогі вам заступаць не будзем i знойдзем, з чаго вучыць.

Маці азіраецца, i мы, прыслухаўшыся, чуем, як непадалёку грукоча па карэннях, ляскае бартамі, падтрасаючыся на выбоінах, машына. Прыпыняемся i чакаем яе, бо вельмі хочацца пад’ехаць, хутчэй трапіць у магазін.

Веска наша маленькая, у адну вулачку, у баку ад вялікіх дарог, i аўтобус да нас не заглядвае. Вось i мусім хадзіць у школу ці ў магазін за колькі вёрст у суседняе мястэчка.

Шафёр трапіўся добры, прыпыніў машыну i дазволіў нам пад’ехаць. Мы залезлі ў кузаў, пасталі. Калі паехалі, нас трэсла, кідала, біла бочкаю, якая шалёна качалася, але мы не падпускалі яе да сябе нагамі, радаваліся, што едзем.

Мігам праскочылі лес, рачулку, у якой я збіраўся памыць рукі, i ўехалі ў Налібакі. Мястэчка гэтае вялікае — шырокі пасярэдзіне пляц, тут стаіць высокі помнік, адсюль разыходзіцца многа вуліц, па якіх багата дамоў, садоў, магазінаў. Кожная вуліца мае сваю назву, а дамы пазначаны нумарамі.

Я люблю бываць у гэтым мястэчку, але заўсёды, як i цяпер, калі мы злезлі з машыны i пайшлі, губляюся: здаецца мне яно чужое. Я здзіўляюся, як тут дзеці могуць добра гуляць, у нашай вёсачцы болей волі…

Мы абышлі помнік i пайшлі ўніз, на Пяскі, да сельмага. Маці вітаецца з каторымі жанчынамі, загаворвае, i я вітаюся, усміхаюся, хоць нікога тут не ведаю.

У сельмагу мала людзей, цяпер жнівень — хто сянуе, збірае ягады ці першыя грыбы — часу гуляць няма. Я гляджу на полкі, набітыя адзеннем, i ў мяне разбягаюцца вочы: колькі сукенак, плашчоў, касцюмаў! Тут цяжка i выбраць, i я баюся, што мне трапіць не самае лепшае…

Я пачаў сам углядацца, каб знайсці прыгожы пінжачок. Прайшоўся колькі разоў ля прылаўка i прыпыніўся, дзе вісеў чорненькі касцюм, паказаў яго маці.

— Сама бачыла, — ціха сказала яна, — дарагі вельмі…— прамовіла i паглядзела на шэры, у жоўтыя палосачкі.

Той мне зусім не спадабаўся, здаўся выгаралым, выцвілым, самым горшым на свеце.

Калі маці больш не стала глядзець на яго, я зарадаваўся, што i ёй не спадабаўся гэты касцюм. Яна абышла колькі разоў i нічога не выбрала. Я насцярожыўся: яшчэ скажа, што нічога добрага няма, касцюмы благія, а грошы вялікія, не будзем купляць, перашыем з бацькавага рудога, яшчэ паносіш сёлета. А мне так ужо надакучыла насіць гэтыя цесныя, паношаныя, перашытыя касцюмы…

— Што вы хацелі? — спытала ў мамы магазіншчыца.

— Ды касцюмчык майму кавалеру трэба, — збянтэжылася мама.

— За колькі рублёў?

— Таннейшы які…

— Таннейшы ды пякнейшы, — кажа i ўсміхаецца магазіншчыца, перакладае на прылаўку кіпы адзення i дастае спадыспаду густа-сіні пінжачок.

Маці ўзяла яго, але сказаць што не спяшаецца, аглядае рукавы, падкладку, гузікі.

— Памерай, — кажа потым i надзяе на мяне пінжак, круціць мяне ва ўсе бакі i аглядае. — Здаецца, добра, ciненькі, надта мазацца не будзе, не тое што светлы які. Плечыкі во не паднятыя.

Магазіншчыца ўсміхаецца i падае «мужчынскія» штонікі, я хачу сам узяць ix, але мяне перапыняе маці:

— Не бяры сваімі рукамі.

— Як на яго, — кажа магазіншчыца, — лепшага не падбераце.

— Вымажа за дзень, падзярэ за тыдзень, — цяпер усміхаецца i маці.

— Ды яны, дзеці, такія. У мяне чацвёра, дык не набрацца ні касцюмаў, ні абутку, — згаджаецца магазіншчыца.

Я слухаю ix i не веру, што магу не толькі падраць, але нават выпацкаць такі чысценькі, з прыемным пахам касцюм. Я не прылягу ў ім, прыйду са школы, зніму яго, вычышчу i павешу ў шафу, дома буду бегаць у старым. Я сёлета пастараюся добра вучыцца, лепш, як летась, каб стаць лётчыкам…

Поделиться:
Популярные книги

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Кукла госпожи Барк

Мугуев Хаджи-Мурат Магометович
Детективы:
политические детективы
5.00
рейтинг книги
Кукла госпожи Барк

Окончательно мертв

Харрис Шарлин
6. Сьюки Стакхаус
Фантастика:
ужасы и мистика
8.73
рейтинг книги
Окончательно мертв

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Пиччинино

Санд Жорж
Приключения:
исторические приключения
6.25
рейтинг книги
Пиччинино

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Я все еще царь. Книга XXXI

Дрейк Сириус
31. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще царь. Книга XXXI

AutoCAD 2009 для студента. Самоучитель

Соколова Татьяна
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
6.25
рейтинг книги
AutoCAD 2009 для студента. Самоучитель

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4