Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Гэта ўбачыў Лялькевіч, i голас яго адразу стаў суровы, загадны:

— Пасля кожнай ракеты будзе аблава. Мы не можам рызыкаваць. Арыштуюць вас — праваліце Шліма. Кіраваць падачай сігналаў павінен нехта іншы!

Хлопец адчуў гэты загадны тон i падняўся з табурэта, сур'ёзна, амаль па-вайсковаму сказаў:

— Слухаюся, таварыш… Пятро! Кіраваць будзе іншы!

Гаспадар прасунуў у дзверы галаву:

— Бульбачка зварылася. Можа, з'ямо гарачанькую?

— Ого! Яшчэ як з'ямо! — весела адгукнуўся Дрозд.

Пакуль гаспадыня падавала на стол гарачую бульбу i гуркі,

Лялькевіч i Цімох на колькі хвілін выйшлі ў суседні пакой…

За сталом — ніводнага слова аб справе. Гутарылі так, як маглі б гутарыць людзі, якія сапраўды сустрэліся выпад кова: адны прыехалі з вёскі i заначавалі ў знаёмага, другія зайшлі, убачыўшы след, каб выпіць «вясковай самагоначкі». Выпілі. Нават Саша ўпершыню паспытала. Цімох, відаць, таксама піў першы раз, бо, выпіўшы, скрывіўся так, што Саша ледзь не зарагатала, i «пахваліў» пачастунак:

— Ну i дрэнь.

— Братка ты мой, гэта ты не разабраўся, — адказаў Дрозд, які выпіў сваю порцыю павольна, са смакам i ў заключэнне задаволена крэкнуў.

Праўда, да канца канспірацыі не вытрымалі. Парушыла гаспадыня: папрасіла расказачь, што робіцца на фронце i «там», «у нашых». I Лялькевіч мусіў пераказваць апошнія зводкі Саўінфармбюро, якія тыдзень назад Анатоль прынёс з атрада.

Калі вячэра скончылася i госці пайшлі, гаспадыня павяла Сашу i Лялькевіча ў спальню i паказала на адзіны, засланы чыстымі прасцінамі ложак.

— Вы лажыцеся тут, а мы са старым на печы ляжам. — I, ведаючы, што госці заўсёды пярэчаць, адмаўляюцца, хутка выйшла, пакінуўшы ix адных.

Сашы зноў зрабілася весела. Яна ўбачыла, як разгубіўся гэты чалавек, які звычайна знаходзіў выйсце з самых цяжкіх абставін, i ледзь стрымлівалася, каб не засмяяцца.

Лялькевіч, унікаючы яе позірку, вымушана кашляў i глядзеў на дзверы, як на ратунак.

— Лажыцеся, — сказала яму Саша.

— А вы?

— А я… Я лягу на падлозе.

— Ну што вы! Як можна! Я ніколі не дазволю сабе… Я ўсё-такі мужчына.

— Калі вы ўсё-такі мужчына, — засмяялася прыглушана Саша, — то лажыцеся на падлозе.

Яна скінула буркі i ў плацці i Данікавых ватных штанах залезла пад коўдру.

Лялькевіч выйшаў са спальні.

Саша, упэўненая, што ён ляжа ў суседнім пакоі на канапцы, змораная за дзень, хутка заснула. Але калі прачнулася раніцой, то ўбачыла, што ён сапраўды ляжыць у куце за шафай, на падлозе, накрыўшыся сваім кажушком. Ёй стала сорамна за свой эгаізм i наогул за ўчарашнія паводзіны. Чаму яна весялілася, як ніколі за месяцы акупацыі? Чаму потым так спалохалася, убачыўшы, што дом, дзе жыў Пеця, згарэў? Хіба мала цяпер гарыць дамоў?

Адначасова з'явілася злосць на Лялькевіча. «Што ён іграе перада мной пакутніка! Лепшага месца не знайшоў, дзе легчы. Камісар! Спалохаўся, што гаспадары не павераць, што я — жонка. А якое гэта мае значэнне для ix? Усё адно, раз яны сталі на гэты шлях, ім наканавана маўчаць. Маўчаць перад катаваннямі, перад тварам смерці. Так, як маўчаў Цішка, як маўчаць Поля, Данік, Анатоль… Усе мы павінны маўчаць. I я таксама… Чаму гэта мне захацелася раскрыць душу перад ім? З якой рады?» I яна зноў замкнулася. Але на гэты раз ненадоўга.

Рынак зрабіў на Сашу дзіўнае ўражанне. Нельга сказаць, што ён быў малалюдны. Не, людзей было нямала. I — на першы погляд — шмат што прадавалася, асабліва з апраткі. Але купляць… купляць гэтым людзям не было чаго, бо не было ні кароў, ні свіней, як у даваенны час, ні мукі, ні сала, ні мяса, ні бульбы, ні цыбулі. Нічога не было з таго, што патрэбна чалавеку ў першую чаргу. Саша з болем падумала: як жа жывуць гарадскія людзі? «Галадае народ», — успомніліся словы Дразда. У вёсцы хоць бульбіна якая-небудзь ды капуста ёсць.

I яшчэ адно ўразіла яе: вялікая колькасць людзей, неяк па-старамоднаму апранутых. Адкуль яны ўзяліся? Да вайны рэдка калі сустракаўся чалавек у такім адзенні. А тут быццам усе яны выйшлі з фільмаў аб дарэвалюцыйным жыцці: у чорных шалях, доўгіх спадніцах, у паліто з аксамітавымі каўнерыкамі i вузкіх штоніках. I ўсе гэтыя людзі нешта прадавалі, шпарка бегаючы з канца ў канец, прытанцоўваючы на марозе. Сашы здалося, што ад ix саміх i ад рэчаў, якія яны прадаюць, вельмі пахне нафталінам. Пакупнікоў на бочкі, як i на ўсё гэтае рыззё, было нямнога. Але бочкі, прынамсі, выклікалі цікавасць. Каля ix тоўпіліся, мацалі клёпкі, ляпалі па звонкім дрэве, нюхалі яго прыемны пах. Ды i саміх прадаўцоў — Лялькевіча i Сашу — разглядалі з цікавасцю: што за людзі, што прывезлі такі нязвыклы для гэтага часу тавар? Уладзіміру Іванавічу не падабалася такая цікавасць да яго асобы: ён баяўся, што раптам знойдзецца хто-небудзь знаёмы i пазнае яго. Не так далека ад горада да раёна, дзе ён настаўнічаў. Таму ён вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам.

— Даю пуд солi.

Соль! Каб гэта было што іншае, любое, самае каштоўнае, Лялькевіч, напэўна, аддаў бы за тое, што прапанавалі,— абы хутчэй з плеч. Але соль… Значыцца, у гэтага прайдзісвета ёсць даволі солі, без якой яны ядуць страву ўжо каторы месяц, якой так просяць да бульбы дзеці тых салдатак, якія аддалі яму, Лялькевічу, клёпку. Таму ён пачаў таргавацца — запрасіў тры пуды. Гандляр махнуў рукой i адышоў, але хутка вярнуўся i самаўпэўнена сказаў:

— Падумаў? — Ён добра ведаў цану сваёй солі.

— Двапуды.

— Не будзь дурнем. На тваё калецтва надбаўляю. — I перайшоў з пудоў на кілаграмы. — Дваццаць кілё.

Дваццаць кілаграмаў солі. Сашы здавалася гэта цэлым багаццем, яна ледзь стрымлівала сябе, каб не сказаць на правах жонкі: «Аддавай, Пеця». Але Лялькевіч зразумеў, што тыпу гэтаму бочкі вельмі патрэбны, i ўпарта змагаўся за кожны кілаграм.

— Дваццаць пяць, — узлавана абвясціў гандляр, чырванеючы ад гневу.

— Дваццаць восем.

Поделиться:
Популярные книги

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Древесный маг Орловского княжества 13

Павлов Игорь Васильевич
13. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 13

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая

Лебединая Дорога (сборник)

Семёнова Мария Васильевна
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Лебединая Дорога (сборник)

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII