Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Сеня не разгубіўся ад такой нечаканасці i смела адказаў:

— Я веру ў перамогу! Але крычаць, не ведаючы ворага, што мы закідаем яго шапкамі, каму гэта патрэбна? Каб заспакоіць нас? А я не хачу быць спакойным у такі час! Не жадаю!..

— Ах, не жадаеш?

— Не! Я хачу быць гатовым да ўсяго, самага страшнага!

— Да чаго — страшнага?

— Да ўсяго, што можа быць на вайне.

— Ты выдаеш сябе за вялікага разумніка. Пабачым, адкуль у цябе такі розум!

— Пакінь, Сцяпан! Не рабі з сябе начальніка! Не такі сёння дзень, каб сварыцца, — не стрываў i ўмяшаўся я, карыстаючыся правам друга.

— А ты чаму тут, падпявала? Тваё месца каля гарматы! Бягом, марш!

Я аслупянеў. Усяго я чакаў ад Кідалы, але такога… Не, я кепска ведаў гэтага чалавека.

Праз нейкую гадзіну на закрытым камсамольскім сходзе абмяркоўвалі пытанне: «Аб паражэнчым настроі ў курсанта Пясоцкага».

— У той час, калі ўся наша вялікая Радзіма, увесь савецкі народ узнімаецца, каб даць адпор нахабнаму ворагу, у нашых радах, таварышы, знайшоўся чалавек, які сумняваецца ў магутнасці Чырвонай Арміі…

— Няпраўда! Я не сумняваюся! — запярэчыў збялелы Сеня.

Усе паглядзелі на яго ca здзіўленнем: перапыняць палітрука — парушэнне дысцыпліны, за гэта можна атрымаць яшчэ большую кару.

— К-курсант П-пясоцкі! — Сідарэнка губляў думку, калі яму перашкаджалі, а таму доўга маўчаў — нервова хадзіў перад камсамольцамі, якія зноў панурылі свае галовы, цёр далоні. Нарэшце сказаў, але ўжо не спакойна-інфармацыйна, a з гнеўным абурэннем: — Б-бачыце, гэты чалавек хоча падарваць баяздольнасць батарэі. Распускае панічныя чуткі… Усхваляе фашысцкую тэхніку… авіяцыю…

Я сядзеў крыху збоку i бачыў твары многіх курсантаў, нашых з Сенем сяброў, з якімі мы восем месяцаў разам спалі i елі, займаліся i адпачывалі, чыталі адны кнігі, абмяркоўвалі адны падзеі. Усе яны раней паважалі Сеню за яго веды i сціпласць. Але цяпер — я чытаў гэта на ix тварах — амаль усе верылі ў словы палітрука.

У такі час, праз нейкія дзве гадзіны пасля паведамлення аб вайне, калі гарэла сэрца i апаноўваў страх, магчыма, што i я паверыў бы, каб абвінавацілі каго іншага. Але Сеню я ведаў, як ніхто, я чуў, што ён сказаў, як сказаў. Якія ж гэта панічныя чуткі? Ён сказаў простыя разважлівыя словы, ад якіх мне зусім не страшна, а можа, нават стала спакайней. Але іншыя, відаць, паверылі, што іменна ён, юнак з інтэлігентнай сям'і, «мамчын сынок», «кніжнік», як яго называў той жа Кідала, мог стаць паражэнцам. Я не асуджаю сваіх таварышаў. Але мне зрабілася холадна, калі я прачытаў у ix вачах знявагу, нават гнеў да Сені.

Кідала, калі выступіў, спачатку даволі дакладна, амаль слова ў слова, перадаў нашу размову, якую падслухаў, а потым зноў-такі крыкліва пачаў рабіць свае вывады:

— …Цяпер, таварышы, нам зразумела, чаму Пясоцкі не пажадаў выступіць на мітынгу… Што мог сказаць чалавек, які не верыць у перамогу? Я больш скажу… Нам варта спытаць: чаму ў ГІясоцкага такая цікавасць да ўсяго нямецкага? Мы ўсе вучыліся, але хто з нас ведае нямецкую мову так, як ён? Ніхто. A ўдумайцеся ў такі факт… Яшчэ да таго, як мы пачалі вывучаць сілуэты, ён адзін з усіх курсантаў ведаў маркі нямецкіх самалётаў, назвы лінкораў. Адкуль? A ў каго была патрэба, скажыце мне, запамінаць, хто ўваходзіць у гітлераўскі ўрад? Мне агідна запамінаць ix прозвішчы. А Пясоцкі ведае кожнага з гэтых бандытаў…

Я жахнуўся: страшэннае абвінавачанне вынікала з яго даволі празрыстых намёкаў. I я не вытрымаў — злосна перапыніў Кідалу:

— Як табе не брыдка, Сцяпан! Ты абвінавачваеш Пясоцкага за тое, што ён чытаў газеты. Ды ты ж услаўляеш невуцтва! А нам усім сорамна было, калі ты, зампаліт, не ведаў, хто прэм'ер-міністр Англіі. I ты ставіш гэта сабе ў заслугу? Ганьба!

Кідала глядзеў на мяне з нянавісцю, каб мог, здавалася, з'еў бы. Твар яго, звычайна чырвоны, задаволены, спапялеў. Ён паглядзеў на палітрука так, быццам загадваў, каб той суняў мяне. I Сідарэнка закрычаў:

— Курсант Шапятовіч! Маўчаць! З кім вы так размаўляеце? Як паводзіце сябе? Для вас зампаліт Кідала — «таварыш зампаліт», а не «Сцяпан». I каб я не чуў такога тыкання!

О, каб гэта было не ў армейскіх умовах, а дзе-небудзь у нашым тэхнікуме, я сказаў бы, хто для мяне гэты балбатун! Але тут я мусіў маўчаць. Сідарэнка «перанёс агонь» на мяне: успомніў мае нарады, мае спрэчкі з малодшымі камандзірамі.

Ды раптам выступіў Купанаў. Я ўвесь час сачыў за ім i чакаў, што ён, разумны i стрыманы, сваім аўтарытэтам камандзіра спыніць гэтую ганебную камедыю. I сапраўды ён сказаў:

— Думаю, што курсант Кідала перабольшвае. — Я радасна ўстрапянуўся, бо словам «курсант» камбат шмат што ставіў на сваё месца, a ў першую чаргу — гэтага выскачку: ён такі ж курсант, як усе, i мы маем поўнае права звяртацца да яго, як да роўнага. — Нельга вінаваціць чалавека, што ў школе ён лепш вучыў нямецкую мову, чым мы з вамі, Кідала. Недарэчна абвінавачваць байца Чырвонай Арміі за тое, што ён акуратна чытае газеты… больш уважліва, чым многія іншыя.

I ўсё, больш ні слова. Мяне, безумоўна, расчаравала выступленне камандзіра. Але большасць камсамольцаў уздыхнулі з палёгкай, бо на ўсіх цяжкае ўражанне зрабіла выступленне Кідалы, які сваімі дурнымі закідамі па сутнасці рабіў з Сені фашысцкага агента. Купанаў адмёў гэтую лухту. Але чаму ён нічога не сказаў пра паражэнчы настрой? Няўжо ён верыць, што такі настрой мог з'явіцца?

Па прапанове Сідарэнкі большасцю галасоў (мяне ўсцешыла, што прагаласавалі не ўсе) Сямёна Пясоцкага выключылі з камсамола. Мне ўляпілі вымову. Завошта? Я заўсёды быў сумленны i актыўны камсамолец. Праўда, я не надта перажываў з-за вымовы. Што яна значыць у параўнанні з тым, што чакае нас наперадзе? Але Сеню шкада, хацелася суцешыць яго, падбадзёрыць. Я зноў пайшоў да дальнамера. Убачыў, як адзінока сядзіць ён у катлаване, унурыўшы галаву, i ўсе словы, якія я падрыхтаваў, здаліся мне нікчэмнымі, непатрэбнымі, нават абразлівымі. Я моўчкі сеў побач.

Ён глянуў на мяне i прашаптаў:

— Гэта страшней за смерць, Пеця…

Зноў-такі я не знайшоў, што адказаць.

… Дзіўна раскрываюцца душы людзей! Пасля таго як сяржант разагнаў нас з Сенем, я, падпарадкаваўшыся загаду, заснуў. Прачнуўся i здзівіўся: была позняя раніца, я праспаў добрых гадзін пяць. Але яшчэ больш здзівіў мяне сяржант. Ён лагодна ўсміхнуўся i проста, па-сяброўску спытаў:

— Выспаўся? Суп твой вунь у кацялку… у нішы.

Сяржант Тарных быў бязлітасны камандзір, у час вучобы

Поделиться:
Популярные книги

Ведун

Сухов Александр Евгеньевич
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ведун

Неучтенный элемент. Том 6

NikL
6. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 6

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5