Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

XXVIII

Я далучыўся да таварышаў. Мы ўсе павінны былі сабрацца каля апоўначы, каб атрымаць загады. Групу 2/33 цягне на сон. Полымя вялікага кастра ператварылася ў прысыпаны прыскам жар. 3 выгляду група яшчэ трымаецца, але гэта толькі здаецца. Ашэдэ тужліва паглядвае на свой знакаміты хранометр. Пеніко, прыпаўшы да сцяны, дрэмле ў кутку. Гавуаль, звесіўшы ногі, сядзіць на стале і, ледзьве стрымліваючы позяхі, крывіцца, нібы гатовае заплакаць дзіця. Азамбр клюе носам над кнігай. Адзін толькі маёр яшчэ бадзёрыцца; страшэнна бледны, схіліўшыся над асветленымі лямпай паперамі, ён ціха нешта абмяркоўвае з Жэле. Зрэшты, «абмяркоўвае» — гэта толькі вобразнае слова. Гаворыць адзін маёр. Жэле сцвярджальна ківае галавой: «Так, канечне». Жэле бы прыліп да гэтага свайго «так, канечне». Ён усё гарачэй згаджаецца з разважаннямі маёра, баючыся адарвацца ад іх, як тапелец ад шыі плыўца. На месцы Аліяса я, не мяняючы тону, сказаў бы: «Капітан Жэле, на досвітку вас расстраляюць…» — і пачакаў бы, што той адкажа.

Група не спала ўжо трое сутак і ледзьве трымаецца на нагах.

Маёр устае, падыходзіць да Лакардэра і абрывае яго сон, у якім Лакардэр, магчыма, абыгрываў мяне ў шахматы:

— Лакардэр, вы паляціце на світанні. Разведка на брыючым палёце.

— Слухаю, пан маёр.

— Вам трэба было б паспаць…

— Так точна, пан маёр.

Лакардэр зноў сядае. Маёр выходзіць з пакоя, за ім цягнецца і Жэле, як снулая рыбіна на кручку вуды. Вось ужо не трое сутак, а цэлы тыдзень Жэле не клаўся спаць. Нароўні з Аліясам ён не толькі вылятаў у разведку, але і нёс на сваіх плячах адказнасць за ўсю групу. Чалавечая вынослівасць не бязмежная. Жэле перайшоў ужо межы вынослівасці. I ўсё-такі абодва яны — плывец і тапелец — зноў адпраўляюцца па прывідныя загады.

Да мяне падыходзіць заклапочаны Вэзэн, — сам ён пры гэтым спіць на нагах, як лунацік:

— Ты спіш?

— Я…

Я прыхіліўся галавой да спінкі крэсла — я выявіў тут крэсла. Я таксама засынаю, але мяне мучыць голас Вэзэна:

— Усё гэта дабром не скончыцца!

Усё гэта дабром не скончыцца… Бясспрэчна неадольная перашкода… Дабром не скончыцца…

— Ты спіш?

— Я… Не… Што дабром не скончыцца?

— Вайна.

Вось гэта навіна! Я зноў упадаю ў дрымоту. I мармычу:

— …якая вайна?

— Як «якая вайна»?!.

Нядоўга цягнуцца такой размове. Ах, Паўла, калі б у авіягруп былі цірольскія нянькі, уся група 2/33 ужо даўно была б у пасцелі!

Маёр з размаху расчыняе дзверы:

— Вырашана. Перабазіруемся.

За ім стаіць канчаткова абуджаны Жэле. Ён адкладзе на заўтра сваё «так, канечне». А сёння ўночы ён зноў будзе чэрпаць сілы для знемагальнай працы з нейкіх яму і самому не вядомых крыніц.

Мы ўстаём. Мы вымаўляем: «А!.. Ну што ж…» Што мы можам сказаць?

Мы нічога не скажам. Мы забяспечым перабазіроўку. Адзін Лакардэр дачакаецца світання, каб вылецець на заданне. Калі ён застанецца жывы, то далучыцца да нас ужо на новым аэрадроме.

Заўтра мы таксама нічога не скажам. Заўтра — для сведкаў — мы будзем пераможаныя. А пераможаныя мусяць маўчаць. Як зярняты.

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Абордажник

Султанов Дмитрий Игоревич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.05
рейтинг книги
Абордажник

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Секретная история вампиров

Тертлдав Гарри Норман
Фантастика:
ужасы и мистика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Секретная история вампиров

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант