Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Дык даеш!
– схамянуўся Косьцiк.
– Хто-ж палезiць?

– Нiхай Макатунiшка. Яна найлягчэйшая.

Борздым крокам рушыi да брамы. На жвiры й глiне гасьцiнца валялiся аполкi дрэва й трэскi, а ў канаве - сталярскiя прылады. З кужэльнае абгорткi злавесна пазiрала руля Косьцiкавага абрэзу. Лявон узяў скрутак тонкай вяроўкi й парэзаў яго на кароткiя кавалкi ды падаў Парасцы.

– На, лезь. Партрэт i лозунг прывяжаш. Вазьмi й ножык, дзiркi прапорыш дзе трэба.

Зяваючы Макатунiшка пераступiла з нагi на нагу. Стройная, танклявая, як бярозка маладая, босая, загарэлыя лыткi, раськiданыя валосы, апранутая ў белую блюзку ў краскi, зялёную спаднiцу, дзяўчына заспанымi вачыма пазiрала на Шпунта.

– Чаму гэта я? А з вас каторы ня можыць?

– Ну лезь ужо, Параска, ня медлi. Ты-ж найлягчэйшая й найболi павярткая ў нас, - спанукаў Косьцiк.

Лявон зiрнуў у вадзiн i другi канец мёртвага гасьцiнца.

– Скарэй во, бо саўсiм разьвiднелася ўжо!
– прынагляў ён.

– Лезь, Параска!
– падтрымаў сяброў Павалiцкi Хвёдар.

Дзяўчына палажыла ў кiшэню спаднiцы парэзаную вяроўку, Лявонаў ножык-складанчык i пачала таропка лезьцi па драбiне. Дзяцюкi моўчкi прыглядалiся як ёмка ўсьпiналася наверх. Гэтак магла лезьцi адно дзяўчына каля гаспадаркi й лесу выгадаваная. Калi ўзьлезла, аблапiла верхнюю жардзiну рукамi, а нагамi асьцярона ступiла на нiжнюю. Жэрдка ўгнулася, але трымалася.

– Ня зломiцца?
– гукнула Параска.

– Сьмела, ня бойся!
– падбадзёрыў Шпунт.

На доўгую галiну зь цьвяком на канцы Павалiцкi Хвёдар падчапiў партрэт i падаў яго Макатунiшцы. Цяпер усе на спраўнасьць ейных рук чакалi. Для раўнавагi Мякатунiшка шырака расставiла ногi i ўзялася прывязваць партрэт. Занятая працай, яна не спасьцерагла прыглушанага хiхiканьня дзяцюкоў, што зьнiзу пiльна ня толькi за ейнымi рукамi сачылi.

– А што-ж ты думаў, - штурхнуў локцем Косьцiка Лявон, - што бiз штаноў яна?

– Каму-ж знаць, калi нi табе? Цi раз ты туды злазiў?
– адсек Косьцiк. Як на загад тройка голасна зарагатала.

– Ах вы, нягоднiкi!
– злосна крыкнула зьверху Параска.
– А-цьфу на вас!

Дзяцюкi борзда адскочылi й спорны плявок сьлiны шлёпнуў у жвiр.

– Рабi, рабi ўжо!
– гаркнуў Косьцiк.
– Даёш скарэй!

Мiнула хвiлiн зь пятнаццаць. Рознагалосьсем птушыных песьняў усхадзiлася Гаравацкая пушча, перагаўквалiся па навакольлi сабакi, нейдзе ў Лiпавiцкiм двары рыкалi каровы. Пунсовым пажарам зацьвiла за гарбом Гараваткi неба. Спачатку ледзь чутна, а пасьля гулка загрукаталi ў лесе калёсы. Дзяцюкi трывожна пераглянулiся.

Параска канчала прывязваць палотнiшча, як раптам воддаль зь лесу выкацiлася на самакатах група жаўнераў у круглых шапках. Ззаду борзда гнала запрэжаная парай коней каляска. Першая ўгледзiла iх зьверху Макатунiшка.

– Гляньце, глянь!
– выставiла дзяўчына ўказальны палец i анямеў ад страху ейны голас.

Здарылася гэта так раптоўна, што дзяцюкi, забыўшыся пра ўсё, кiнулiся ў панiку. Не ў галаве мусiць быў Косьцiку ягоны верны абрэз, калi ўсе тры, як раптам спалоханыя курапаткi, нырцом iрванулi ў прыдарожны зарасьнiк. Калi й чуў каторы, дык нiводзiн не адклiкнуўся на ўтрапёны лямант Мактунiшкi, што бездапаможна ўверсе на браме калацiлася.

Яшчэ на хаду пасаскаквалi жаўнеры з самакатаў i колькi раптоўных стрэлаў сьцебанула па прыдарожных кустох i дрэвах.

– Не страляць!
– раўнуў рослы, мурлаты капiтан.
– Псякрэў, бальшавiкi! Чорта якога цяпер у лесе знойдзеш, - плюнуў ён сакавiта ў той бок, куды дзяцюкi скрылiся. Вочы ўсiх жаўнераў, - а было iх больш дзесяцi, - прагна ўпiлiся ў Параску, што асiнавым лiстом дрыжэла ўверсе над групай помстай дыхаючых КОПаўцаў.

Наладаваная вайсковымi трантамi й амунiцыяй каляска спынiлася ззаду. Спакойна жваў даўгую саломiну й лейцамi стрымлiваў двух прыгожых коняў, выгадна расьсеўшыся на козлах здаравяка-хурман. Вiдаць пры доглядзе коняў зашмальцаваў свой зялёны мундзiр. Конi нецярплiва жвалi цуглi, топалi ў гужох, а белая пена з храпаў камякамi спадала на жвiр гасьцiнца.

Аддыхаючы з хуткага бегу, жаўнеры стаўпiлiся каля брамы. Некаторыя закурывалi. Твары прамянiлiся ўсьмешкамi, што бываюць у паляўнiчых, калi зьвер у пастку трапiць.

– Матка боская чанстахоўская, Ёзус Марыя! То ўжо скурчы сыны бальшавiкоў спатыкаць прыгатавалiся. Бачылi вы такое? Трэба было iх усiх, як скурчых сыноў, даўно перадушыць!

– Гэта толькi што нашы польскiя сэрцы добрыя! Мы да iх як ласкавая матка, а яны нам нажы ў сьпiны рыхтавалi.

Асаблiва злосна бурчэў i лаяўся прысядзiсты, з маленькiмi рыжанькiмi вусiкамi дзядзька.

– Але-ж i папалася птушанё. Ну таго... дык чаго гэта чакаем, пане капiтан?

Ледзь прытомная ад жаху Параска памкнулася ў вадзiн i другi бок, але ацяжэлыя ногi й галава нiяк не маглi наважыцца што рабiць.

– Гм, брама даволi хлёсткая, але мне здаецца, што на ёй дэкарацыяў замала, - зьедлiва ўсьмiхнуўся афiцэр i яшчэ больш на правы бок сваю круглую шапку ссунуў.
– Як думаеце хлопцы?

Здагадлiвасьць распрамянiла сяржантаў твар.

– Яшчэ от хоць-бы адну дэкарацыю на ёй павесiць, - пацёр ён далонi. Хлопцы, вяровачку!

– Злазь мiгам!
– шорсткiм голасам загадаў капiтан Парасцы.

Калi Макатунiшка адубелымi нагамi пачала нарэшце ступаць па драбiне, капiтан гукнуў на хурмана.

– Пад'яжджай, Яцак!

Як успыхвае раптоўным полымем сухая салома, гэтак ажыла грамада КОПаўцаў. Ня здолела Макатунiшка дабрацца да нiжнiх ступнёў драбiны, як некалькi рук учапiлiся за ейныя ногi й вопратку. Цягнулi й тузалi, суправодзячы голаснай лаянкай, у каторай дамiнавала-грымела лiтара "р".

Мiгам апынулася Макатунiшка на возе. Хтосьцi балюча вывiхнуў i ззаду трымаў ейныя рукi. Зьмейкай узьвiўся над верхняй жардзiнай брамы таўставаты гуж i неўзабаве хлёсткая добра зьвязаная пятля лашчыла гладкую, польнымi вятрамi й сонцам цалаваную, дзяўчынiну шыю.

– Паночак, даруй! Я-ж ня вiнаватая, мне загадалi... Злавiце iх, дрыготкiм голасам прасiлася Параска.

– Маўчаць, хамка-бальшавiчка!
– гаркнуў афiцэр.
– Будзеш спатыкаць бальшавiкоў на пачэсным месцы.

Прарэзьлiвы рогат дзiкiм рэхам скалануў лес.

– Пане сяржант, гатоў?
– спытаў афiцэр сяржанта.

– Так ест, пане капiтан, - запэўнiў падафiцэр, зацiскаючы на Парасчынай шыi пятлю.

– Яцак, iрванi зь месца!

Спакойны й зроўнаважаны хурман, што маўклiва прыглядаўся падрыхтоўчай мiтусьнi, рэзкiм махам даўгоў пугi сьцебануў па конях. Парэпаныя босыя Парасчыны ногi задрыгалi ў паветры. Угнулася пад раптоўным цяжарам жардзiна, моцна ўрэзалася ў шыю пятля, болем скрывiўся дзявочы твар.

Поделиться:
Популярные книги

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.25
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Воспоминания о Бабеле

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
7.00
рейтинг книги
Воспоминания о Бабеле

Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить