Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцьцё пад агнём

Юрэвіч Лявон

Шрифт:

У Бэрліне на «Weissensee» тры дні правёў на рапартах з палк. Езавітавым — сколькі людзей пакіну і дзе яны і т. д. Гэты прапанаваў мне ўступіць у новаарганізаваную ў Баварыі Беларускую Дывізію. Заядлыя дыскусіі — БНП прапанавала лепш скідаць уніформу й йсьці ў рабочыя лягеры, наклейваючы сабе значкі «Ostarbeiter» [19] , каб у часе капітуляцыі быць сярод сваіх людзей і не пападаць у паніку. На нейкі час прыняў я камандаваньне нейкім «запасным батальёнам» у Бэрліне — гэта разьбіткі з БКА — шмат афіцэраў і падафіцэраў, але панавала там анархія і бесдысцыплінаванасьць. Далей, таму што ўпіраўся ня ўступаць у дывізію, папаў у няласку прэзыдэнта Астроўскага, які выкрасьліў мяне зь лісты павышэньня рангаў (на маёра), ня мог атрымаць Verpflegungskarte [20] .

19

Усходні работнік (ням.).

20

Харчовых картак (ням.).

Ня ведаю, дзе ў гэты час Барыс боўтаўся. Сп. Ю. Сабалеўскі запрапанаваў мне разам зь Бяленічам быць інспэктарам па расьсяленьні бежанцаў у Нямеччыне, якіх часта пасялялі ў Ostarbeiterlagers [21] .

Дастаў прымэльдаваньне й харчавыя картачкі. Пачаў езьдзіць па Нямеччыне, знайшоў сваю сымпатыю Вару М. у Турынгіі. Урэшце йзноў зьявіўся Барыс і заявіў мне, што нідзе ня выкруцішся. Дывізія ўжо зарганізавана й мне прапануецца камандаваньне афіцэрскай школы пры гэтай дывізіі. Атрымаў зялёную вайсковую ўніформу з пагонамі капітана і выехаў у Баварыю.

21

Лягерох для ўсходніх работнікаў (ням.).

Тут пачаліся нармальныя заняткі ў школе і ў батальёнах «дывізыйных». Барыс прыпыніўся пры штабе гэнэрала Зыглінга як лучнік да дывізыі (Verbindungsoffizier).

За пару тыдняў прысылаюць у школу «Sturmbahnf"uher’а» Marbach, які пераймае каманду школы, якую пераймяноўваюць у «падафіцэрскую школу (Unteroffizierschule). Мне прапануюць астацца, як «Verbindungsoffizier». Паўстала замяшаньне. Кадэты пачалі бунтавацца, ня прызнаючы нямецкага камандзера, а дэманстрацыйна здаючы мне рапарты і т. д., як, напр., Зьмітро Зыбайла (?). Немцы загадалі мне й некалькі афіцэрам-інструктарам больш не паяўляцца ў школе, а сядзець у асобным бараку да дальшага распараджэньня.

Ізноў зьяўляецца Барыс — забірае мяне ў штаб, дзе быў у нейкім замку на ўрачыстасьці з усім нямецкім гэнэралітэтам і даволі блізка абсэрваваў самога гэн. Зыглінга, які выдаваўся мне вельмі прыстойны, высокі й даволі сымпатычны. Атрымоўваем з Барысом паперы й напраўленьне на поўнач у Ростак. Гэта мне вельмі заімпанавала, бо вельмі ж калісь прагнуў папасьці ў нямецкую акадэмію ваенную.

Там школілі нас на камандзераў батальёнаў і брыгадаў. Ня было афіцэра ніжэй капітана, шмат маёраў і палкоўнікаў Ritterkreuztr"agers [22] .

22

Кавалераў «Рыцарскага крыжа» (ням.).

З чужаземцаў было з намі пяць афіцэраў мадзярскіх. Вадзілі на палігоны, дэманстравалі панцэрфаўсты й панцэршрэкі.

На выкладах вучылі, як арганізаваць штаб батальёнаў і новыя дывізыі «45» з малою колькасьцю людзей, але вельмі сільнаю зброяй, кожны жаўнер з аўтаматам. Падкрэсьлівалі немцы, што ім не хапае добрага вышкаленьня ваяваць уночы і ў лясох г. зн. з партызанамі.

Вазілі нас ува ўнівэрсытэт у Ростак на цікавыя выклады й дыскусіі. У часе перарываў высокія афіцэры акружвалі нас пры перакурцы, распытвалі хто мы, бо мелі на шапках Пагоні, а на каўнерах ярылаўскія крыжы. Асабліва захопленыя былі Барысом, які сярод іх выглядаў молада, быў у ранзе маёра й бадзёра трымаўся. Я асабіста нейк слаба разумеў панямецку, ды агарнуў мяне пэсымызм, чуючы часта гарматныя стрэлы недалёка пад Штэтынам.

Пыталіся і радзіліся нас практычных заўвагаў пра барацьбу з партызанамі. Цікава, што часта заяўлялі, калі б нас (немцаў) аліянты пакінулі бамбіць і атакаваць з захаду, дык мы гэтым герояў чырвоных яшчэ здольныя былі б загнаць назад з-пад Бэрліна й Штэтына за Маскву. 

 Аднаго разу выгналі нас на пляц кашараў, пастроілі ў трыкутнік (чалавек каля пару тысяч). Зьяўляецца фэльдмаршал з булавою, якому здалі рапарт, а ён кажа: 

 «Спадары, на ўсходнім фронце дрэнна, таму што шмат дэзэрцыі. Я патрабую пару сотняў ахвотнікаў сярод вас, якіх мы кінулі-б на фронт каб устрымаць дэзэрцыю.

Ахвотнікі, прашу выступіць наперад».

Цішыня і ніхто не варушыўся. Фэльдмаршал ня гневаўся, а спакойна заявіў — я разумею, таму мушу сам вызначыць, і ідучы перад лініямі пастроеных паказваў булавою: 

–  «Вы-Вы-Вы», - каб выступалі, і наткнуўся на Барыса, які заўсёды строіўся ў першы рад, а я за ім у другім раду. Барыс самлеў, а я ззаду 

 «Кажы, што Ausl"ander [23] , дык ён мэльдуе, што з Беларускае Дывізіі, да якой ён хоча вярнуцца».

Маршал лепш прыгледзеўся да ягоных адзнакаў і загадаў:

23

Замежнік (ням.).

«Zur"ucktreten», - адступі назад.

Зараз пад’ехалі аўтобусы й «ахвотнікаў» павязьлі недзе, а Барыс падзякаваў мне за параду.

Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу

Чутны гоман — там войска сьпявае, Ўвёсцы водгалас рэха чуваць. Беларускі жаўнер прыбывае Ў сваю вёску начлегам стаяць Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы, Беларусь — родны край бараніць. Хоча скінуць чужыя аковы Ў вольным краі, каб вольным мог жыць Людзі кветкамі іх абкідаюць, А дзяўчаты цалункі ім шлюць Яны з радасьцяй гэта прыймаюць Так прыгожа празь вёску ідуць. Па кватэрах гаворка, шаптаньні, Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, — Ноч прайшла, надыйшло развітаньне Бо жаўнера такі ўжо лёс. Беларускае войска сьпявае — У крывавы гатуецца бой, А дзяўчына жаўнера пытае, Чаму браць ён ня хоча з сабой.

Родная краіна

Шкода роднае Краіны І тый міленькай дзяўчыны, Шкода, шкода, баліць сэрца, Яна гіне ў паняверца. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Яна, бедная, чакае, Горкі сьлёзы пралівае А я тутка між чужымі Тужу вечна за сваімі. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Але прыйдзе і хвіліна Калі любая дзяўчына Зможа пры мне пасядзеці І ў вочкі паглядзеці. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Ў нас гаворкі будзе многа, Ў аднога і ў другога. Што чуваць і як жывецца Да чаго кожны імкнецца. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Будзем Бога мы прасіці, Каб пазволіў разам жыці Па прайшоўшай завірусе Ў сваёй роднай Беларусі. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!

Новыя часы

Ўжо новыя часы для нас наступаюць, Бо і нас у войска сваё заклікаюць. Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязамі Як зло пераможам, дык зноў будзем з вамі. Мы роднай старонцы йдзём усе служыці І ворага злога ўсюды будзем біці, Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая, Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая. Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыці І колькі сіл хваце будзем бараніці. Каб наша змаганьне марна не прапала І Беларусь вольнай як найхутчэй стала. Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілы Бараніць край родны да самой магілы. І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці, Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.
Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Гранит науки. Том 4

Зот Бакалавр
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4

Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Дрейк Сириус
27. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Я Гордый часть 7

Машуков Тимур
7. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 7

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Деревенщина в Пекине 2

Афанасьев Семён
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ