Зялёны пас

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Зялёны пас

Зялёны пас
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

ЗЯЛЁНЫ ПАС

– Бертран, - запытала Iзабэла, - вы будзеце сёння ўвечары дома да гарбаты? Вы б мне зрабiлi прыемнасць. Я чакаю гэту бедную Наталi, i мне адной цяжка яе прымаць. Мiж iншым, яна пiша ў сваiм лiсце, што хацела б з вамi параiцца.

Я зiрнуў у свой блакнот i з прыкрасцю адмахнуўся:

– Гэта парушае ўсе мае планы.

– Даруйце, што дакучаю, Бертран, але вы не ўяўляеце, як мяне пужае гэта сустрэча... Мы не бачылi Наталi з таго часу, як памёр яе муж, i тое, што з ёю здарылася, мне здаецца такiм жахлiвым, што я проста не разумею, як яна перажыла... Можна ашалець з гора... Сямейная драма, беднасць... Цi не замнога для адной маленькай iстоты!.. Шчыра кажу, няма ў мяне належных слоў... Не ведаю, чым яе ўцешыць!..

– I я таксама... А вам не здаецца, што найлепшы сродак у такiх выпадках гаварыць як мага менш?.. Я думаю, што, убачыўшы вас, яна пачне плакаць... Вы гэтак жа будзеце плакаць... Абдымiце яе, далейшае падкажа iнстынкт.

Праз хвiлiну ён дадаў:

– Уяўляю, якая гэта будзе для вас пакута. Пастараюся ў гэты час быць каля вас.

Вечарам, за некалькi хвiлiн да вызначанага тэрмiну, ён увайшоў у пакой Iзабэлы.

– Нiяк не супакою нерваў, - сказала яна.
– Спрабавала чытаць, але ўсе мае думкi аб гэтай няшчаснай... Гляджу на дзверы, праз якiя яна зараз увойдзе, падбiраю словы i тут жа iх губляю. Мне так нядобра!.. Сама не свая...

– Вазьмiце сябе ў рукi. Нiколi не трэба зараней рыхтавацца да выключных абставiн. Кiдайцеся ў цяжкую размову, як спрактыкаваны плывец у халодную ваду, - так раiў Стэндаль... Гарбата згатаваная?

– Так, я прасiла Марыю, каб яна прынесла нам гарбату хвiлiн праз пяць пасля яе прыходу... Я спадзяюся, што з'яўленне чужога чалавека спынiць рыданне i слёзы i пасля лягчэй будзе гаварыць.

Бертран узяў кнiгу, разгарнуў яе, потым, уздыхнуўшы, адклаў. Абое маўчалi. Кароткi, нясмелы званок парушыў цiшыню. Iзабэла паднялася.

– Гэта Наталi, - прашаптала яна.

– Сядзiце, не ўставайце, - прамовiў Бертран.

Яна пачула звонкi голас у пярэдняй.

– О, як у вас тут цёпла! Я скiну палiто.

Дзверы адчынiлiся. На парозе паказалася Наталi. Яе твар трошкi схуднеў, трошкi пабляднеў, але амаль не змянiўся - быў такi ж малады i прыгожы.

– Добры дзень, - радасна прывiталася яна.
– О! Бертран!.. Якi вы слаўны!.. Я нiяк не спадзявалася, што вы захочаце мяне пабачыць... Як у вас тут цёпленька, Iзабэла!..

Калi праз гадзiну, праводзiўшы госцю, Бертран вярнуўся, Iзабэла сказала яму з абурэннем:

– Нiхто б не даў веры! Як вы лiчыце, дарагi? Я ж дрыжала толькi ад адной думкi... А яна хоць бы слова аб сваiм горы, аб сваiм няшчасцi...

– Хiба што туманныя намёкi, - пацвердзiў Бертран.
– Часам уставiць нешта накшталт "у маiм становiшчы" i адразу ўбок. Нiчога канкрэтнага. Дзiўлюся, нашто ёй спатрэбiлася мая прысутнасць... Яна хацела нейкай парады, вы казалi?.. Але ж яна ў мяне нiчога не спытала.

– Я тут нi пры чым, Бертран. Яе просьбу я перадала правiльна. Не магу апамятацца!.. Вам даводзiлася бачыць такое? Развяла нудную балбатню пра рукавы з напускам... Гэта праўда, што вам такiя рукавы падабаюцца? Знайшлi што хвалiць!.. А я думала, што вы прыхiльнiк строгiх строяў.

– Ды я зусiм не хвалiў... Вы маўчалi... Трэба ж было нейк заняць час.

– Я двойчы спрабавала нагадаць ёй пра мужа, i кожны раз яна спыняла мяне абыякавай фразай i пачынала гаварыць аб сваiм намеры паехаць у Грэцыю, зрабiць марскую прагулку ў асобнай каюце. Вiдаць, яна яго нiколi не кахала.

– Хто ведае?
– прамовiў Бертран.

– А яе дзецi?.. Вы чулi, што яна сказала, калi я заўважыла, што дзецi будуць ёй уцехай? "Вы так думаеце?
– запытала яна.
– Вы любiце дзяцей?.. А я не... Заходжу ў дзiцячую. Калi яны гуляюць, то на мяне нiякай увагi... I мне тады робiцца сумна". Я не ведала, што адказаць... Затое пра вашу апошнюю кнiгу яна гатова была гаварыць бясконца.

– А хiба гэта дрэнна?
– заступiўся Бертран.
– Вiдаць, яна яе з цiкавасцю прачытала.

– Якраз гэтага я i не магу ёй дараваць... Як можна з цiкавасцю чытаць кнiгу, калi сэрца павiнна разрывацца з роспачы?.. I потым, нарэшце, гэты зялёны пас!.. Вы звярнулi ўвагу?

– Звярнуў. Даволi прыгожа, мiж iншым, - палоска яркага колеру на чорным фоне.

– Прыгожа?.. Што вы, Бертран? Можа, i так, але ж гэта скандал!.. Як? Страцiць такога выдатнага мужа пры такiх трагiчных абставiнах i праз тры месяцы парушыць жалобу!.. О! Я разумею, што вы не прывыклi надаваць значэння драбнiцам... Я таксама... Але ўсё ж трэба хоць трошкi захоўваць прыстойнасць... Ярка-зялёны пас!.. Я вачэй не магла адарваць.

– Мiлая Iзабэла, - прамовiў Бертран, узяўшы яе за руку.
– Што вы так сябе мучыце, перажываючы чужую бяду!..

– Яна не заслугоўвае спагады... Вы ўяўляеце, у яе нават быў апетыт! Я ёй шклянку гарбаты не адразу адважылася прапанаваць... А яна ела ўсё: печыва, торт. "Вашы бутэрброды з сырчыкам вельмi смачныя". Бачыце, ёй бутэрброды смачныя... Я разгубiлася, не знайшла, што адказаць.

Бертран усмiхнуўся:

– Хто б паверыў, дарагая, што сёння ранiцай я застаў вас амаль у слязах i толькi што, чакаючы яе, вы дрыжалi ад страху!.. Мая думка правiльная: нiколi не варта загадваць наперад... Мары i рэчаiснасць не супадаюць, i ў жыццi часта бывае куды прасцей, чым нам уяўляецца.

Праз некалькi дзён яны даведалiся, што Наталi памерла, прыняўшы тры цюбiкi вераналу.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[9.1 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Ворон

LizaMoloko
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ворон

Коглин

Лихэйн Деннис
Коглин
Детективы:
криминальные детективы
исторические детективы
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Коглин

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.43
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

В плену снов

Джеймс Питер
Top Thriller
Детективы:
триллеры
7.57
рейтинг книги
В плену снов

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Полное собрание стихотворений

Брюсов Валерий Яковлевич
Поэзия:
поэзия
7.00
рейтинг книги
Полное собрание стихотворений

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий Григорьевич
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Заговор Аквитании

Ладлэм Роберт
Детективы:
политические детективы
5.00
рейтинг книги
Заговор Аквитании

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Ведьмы Плоского мира

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ведьмы Плоского мира

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

"Фантастика 2024-71". Компиляция. Книги 1-29

Бульба Наталья Владимировна
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-71. Компиляция. Книги 1-29
Спасибо за голос.