Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зямны акіян

Апалінэр Гіём

Шрифт:

Менанітка — імкненне высмеяць пурытанскі характар Анні. Менаніты — анабаптысцкая секта, заснаваная ў пачатку XVI ст. і мае дагэтуль прыхільнікаў у ЗША.

Верш, прачытаны на вяселлі Андрэ Сальмона 13 ліпеня 1909 г.

Андрэ Сальмон — французскі паэт, сябар Апаліпэра, прытрымліваўся прагрэсіўных поглядаў, быў цесна звязаны з Расіяй. Цікава, што Апалінэр ужывае слова «moujik», а не «paysan». Гэта рускае слова перадаў яму А. Сальмон, які ў свой час бываў у Расіі.

Увесь верш Апалінэра будуецца на тым, што вяселле Сальмона спраўлялі напярэдадні 14 ліпеня 1909 г. — г. зн. напярэдадні свята 120-годдзя Французскай рэвалюцыі.

Вандроўныя акрабаты

(«Ле Суарэ дэ Пары», люты 1912, № 9.)

Паэт прысвячае свой верш Луі Дзюмуру — швейцарскаму пісьменніку — аўтару кніг і артыкулаў пра нямецкую і рускую культуру і Русо.

Рэйнскае

Вершы з гэтага цыкла перакладзены не поўнасцю.

Апалінэр напісаў «Рэйнскае» пасля свайго падарожжа па розных гарадах Аўстрыі і Германіі. Ён наведаў гэтыя гарады дзякуючы таму, што ездзіў як хатні настаўнік з сям’ёй дэ Міло ў 1901–1902 гг. Ён пабываў і ў Празе, якая пакінула моцнае ўражанне і наблізіла яго да славянскага свету.

У турме Сантэ

Вершы былі напісаны ў верасні 1911 г., калі Апалінэра незаконна арыштавалі. Яго абвінавацілі ў тым, што паэт нібыта ўкраў у Луўры карціну Леанарда да Вінчы «Джаконда». Да адказнасці быў прыцягнуты таксама і Пікасо. Несправядлівасць абвінавачання і пратэсты грамадскасці прымусілі ўлады вызваліць Апалінэра з турмы, дзе ён прабыў тыдзень. Пасля гэтага ён знаходзіўся пад следствам яшчэ чатыры месяцы.

Апрача вершаў «У турме Сантэ», Апалінэр з горыччу ўспамінае пра гэты перыяд свайго жыцця і ў паэме «Зона»: «Ты ў Парыжы пад следствам. Ну дзе вы падобнае чулі? Як злачынцу якога, паэта ў кутузцы замкнулі!»

Вандэм’ер

(«Ле Суарэ дэ Пары», лістапад 1912, № 10.)

Вандэм’ер — першы месяц рэспубліканскага календара, — месяц, ад якога ў 1792 г. пайшло рэвалюцыйнае вылічэнне часу. Гэта — паэма пра падыход новай эры.

КАЛІГРАМЫ

ВЕРШЫ МІРУ I ВАЙНЫ (1913–1916)

Кніга выйшла ў выдавецтве «Меркюр дэ Франс» у Парыжы ў красавіку 1918 г. тыражом 1040 экз. Яна складаецца з наступных раздзелаў: «Хвалі», «Штандары», «Скрыня на спіцах», «Артылерыйскія зарніцы», «Снарады пад колер месяца», «Зорная галава».

У кнігу ўвайшлі франтавыя вершы Апалінэра, напісаныя ў траншэях, пад артылерыйскім агнём, і ў шпіталі. Ён праўдзіва раскрывае ўсе жахі вайны і яе недарэчнасць.

У вершы «Перамога» ён гаворыць не пра перамогу на вайне, а пра перамогу ў галіне прагрэсу, у галіне культуры, пра тое, што мір павінен перамагчы вайну.

Паводле ўспамінаў Андрэ Бійі, Апаліпэр адразу зразумеў, што Расіі патрэбен Брэсцкі мір, і адобрыў заключэнне сепаратнага міру.

Няясным застаецца той факт, чаму Апалінэр у вершы «Маленькае аўто» паставіў няправільную дату пачатку першай сусветнай вайны: замест 1 жніўня 1914 года, ён напісаў 31 жніўня.

«Песня любові» — Язон, паводле грэчаскага міфа, выкраў залатое руно ў Калхідзе.

«Рыжая красуня» — заключны верш кнігі «Каліграмы», прысвечанай будучай жонцы паэта Жаклін. Гэты верш з’яўляецца сінтэзам апалінэраўскай паэзіі, запаветам Апалінэра.

Упершыню ў нашай краіне друкуюцца пераклады вершаў: «Развітваецца коннік», «Паштоўка», «Песня любові», «Перамена», «Смутак адной зоркі».

З РОЗНЫХ КНІГ

«Пралетарыю» — верш быў напісаны ўвесну 1902 г. і надрукаваны толькі праз пяцьдзесят гадоў. Ён увайшоў у кнігу «Меланхалічны вартавы», апублікаваную ў Парыжы ў 1952 г. з прадмовай сябра Апаліпэра, Андрэ Сальмона.

Апошні раздзел

(«Лачэрба», 1 чэрвеня 1914, № 11.)

У 1919–1926 гг. гэты верш двойчы перадрукоўваўся, як ўзор рэвалюцыйнай паэзіі Апалінэра.

*** Ніколі змрок святла не пераможа

(1899, дакладная дата не высветлена)

Адзін з юнацкіх вершаў Апалінэра. Упершыню надрукаваны ў зборніку «Меланхалічны вартавы». Мы заключаем кнігу гэтым вершам: яго аптымізм характэрны для ўсёй пазнейшай творчасці паэта, які любіў жыццё і верыў у перамогу светлай будучыні.

Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Deus vult

Рокотов Алексей
3. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Deus vult

Жена моего мужа

Донцова Дарья
6. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.30
рейтинг книги
Жена моего мужа

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Джек Потрошитель

Корнуэлл Патрисия
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Джек Потрошитель

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Паутина зла

Прозоров Александр Дмитриевич
2. Ведун
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
8.16
рейтинг книги
Паутина зла

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия