Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ён ляжаў нерухома. Прышэлец наблiжаўся. За пятнаццаць футаў ён спынiўся. Карсан затаiў дыханне.

Ён з усяе сiлы стараўся, каб у яго ў галаве не было нi адзiнай думкi, iнакш тэлепатычныя здольнасцi ворага падкажуць яму, што Карсан пры памяцi. Ды тут на яго мозг з ашаламляльнай сiлай абрынулiся Прышэльцавы думкi.

Ён адчуў дзiкi жах ад гэтых зусiм чужых, iнакшых думак, якiя ён адчуваў, але не мог нi зразумець, нi выказаць, бо нi ў адной зямной мове не знайшлося б для iх слоў, нi ў адной зямной душы - уяўленняў. Ён падумаў, што думкi павука, цi багамола, цi марсiянскай пясчанай змяi, калi б яны набылi розум, здалiся б у параўнаннi з гэтым роднымi i мiлымi.

Ён цяпер зразумеў, што тая таямнiчая iстота мела рацыю. Чалавек або Прышэлец - ва ўсiм сусвеце было месца толькi аднаму з iх. Яны былi далей адзiн ад аднаго, чым Бог i д'ябал, - памiж iмi не магло быць нават раўнавагi.

Блiжэй. Карсан чакаў, пакуль ён наблiзiцца на некалькi футаў, пакуль ён працягне да яго свае шчупальцы...

I тут, забыўшыся пра ўсе свае пакуты i сабраўшы астатнiя сiлы, ён сеў, занёс гарпун i кiнуў яго.

Прышэлец, з глыбока ўваткнутай у яго зброяй, пакацiўся прэч. Карсан паспрабаваў устаць, каб кiнуцца наўздагон, ды не змог. Ён упаў i папоўз услед за працiўнiкам.

Вяроўка разматалася i пацягнула Карсана за руку. Яго працягнула яшчэ некалькi футаў, потым нацяжэнне аслабла. Карсан усё рухаўся наперад, падцягваючыся рукамi па вяроўцы.

Прышэлец спынiўся, размахваючы шчупальцамi i дарэмна спрабуючы выцягнуць гарпун. Здавалася, ён задрыжаў, а потым, вiдаць, зразумеўшы, што яму не ўцячы, пакацiўся назад да Карсана, працягнуўшы да яго кiпцюрыстыя шчупальцы.

Карсан сустрэў яго з нажом у руцэ. Ён наносiў удар за ўдарам, а гэтыя жахлiвыя кiпцюры рвалi яго скуру i мяса.

I раптам Прышэлец застыў нерухома.

Зазванiў званок. Карсан расплюшчыў вочы, але не адразу сцямiў, дзе ён i што з iм. Ён быў прышпiлены да сядзення свайго касмалёта, i на экране перад iм не было нiчога, акрамя касмiчнай пустаты. Нiякага працiўнiка, нiякай неймавернай планеты.

Званок выклiку працягваў звiнець - нехта хацеў, каб ён адказаў. Чыста рэфлекторным рухам Карсан працягнуў руку i перакiнуў тумблер.

На экране з'явiўся твар Брандэра - капiтана суднабазы "Магелан". Ён быў бледны, а вочы ў яго ўзрушана ззялi.

Карсан! Я - "Магелан", - гаркнуў ён.
– Адбой. Усё кончылася! Мы перамаглi!

Экран патух - Брандэр выклiкаў астатнiх патрульных. Паволi Карсан вывеў свой карабель на зваротны курс. Паволi, не верачы сваiм вачам i вушам, ён адшпiлiўся ад крэсла i пайшоў да крана напiцца. Чамусьцi ён адчуваў страшную смагу. Ён выпiў шэсць шклянак.

Потым ён прыхiнуўся да сцяны, збiраючыся з думкамi. Цi было ўсё гэта на самай справе? Ён цэлы i здаровы. Смага была хутчэй уяўнай, чым сапраўднай: горла ў яго зусiм не перасохла. Нага...

Ён задраў штанiну i паглядзеў на лытку. Там быў доўгi белы шрам, але ён даўно загоiўся. Раней нiякага шрама тут не было. Ён расшпiлiў маланку на куртцы i ўбачыў, што яго грудзi i жывот пасечаны малюсенькiмi, амаль незаўважнымi i таксама зусiм загоенымi шрамамi. Гэта было на самай справе.

Аўтапiлот ужо ўводзiў яго касмалёт у трум базы. Захваты паклалi яго на месца, i праз iмгненне зумер паведамiў, што шлюз запоўнены паветрам. Карсан адчынiў люк i выйшаў вонкi праз падвойныя дзверы шлюза.

Ён накiраваўся проста ў кабiнет Брандэра, увайшоў i аддаў чэсць.

Брандэр выглядаў крыху ашалелым.

– Прывiтанне, Карсан, - сказаў ён.
– Ты такое прапусцiў. Вось гэта была карцiна!

– Што здарылася, сэр?

– Добра не ведаю. Мы далi адзiн залп, i ўвесь iх флот рассыпаўся на пыл! Штосьцi такое iмгненна перакiнулася з карабля на карабель - нават на тыя, у якiя мы не цэлiлiся i якiя былi за межамi нашага агню. Увесь флот быў знiшчаны на нашых вачах, а ў нас нiводнай драпiны. Мы нават не можам прыпiсаць сабе гэты гонар. Напэўна, у iх метале была нейкая нестабiльная састаўная частка, i наш прыстрэлачны стрэл выклiкаў рэакцыю. Ух, што было! Шкада, што ўсё абышлося без цябе.

Карсану ўдалося ўсмiхнуцца. Гэта было вартае жалю падабенства ўсмешкi толькi праз шмат дзён ён перажыве ўсё, што адбылося, - але капiтан не глядзеў на яго i нiчога не заўважыў.

– Так, сэр, - сказаў ён. Здаровы сэнс, а не сцiпласць падказаў яму, што ён навек праславiцца як сама апошнi iлгун ва ўсiм космасе, калi прагаворыцца хоць словам.
– Так, сэр, шкада, што ўсё абышлося без мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Хроники Тириса. Книга 3

Маханенко Василий Михайлович
3. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 3

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Гримуар темного лорда VIII

Грехов Тимофей
8. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VIII

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Товарищ "Чума" 7

lanpirot
7. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 7

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.25
рейтинг книги
Целеполагание

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Гром с севера

Мазуров Дмитрий
8. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Гром с севера