Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Паненка (замілавана)

Не чараўнічы дым і фіміям, А іншы пах лагодзіць сэрца нам.

Маладзіца

Нібы цячэ амброзія з памосту, Душу вярэдзіць нават.

Старая пані

Кветкі ўзросту, Нектар і мёд у гожым юнаку, І я такому аддала б руку.

Уваходзіць Алена.

Мефістофель (сам сабе)

Царыца прыгажосці! — Аднак спакойны я, — не вабіць штосьці.

Астролаг

Якое хараство, не выбраць слова — Усё ў ёй дасканала, адмыслова! Няма, не будзе ўжо красы, як гэта, Што лепшымі паэтамі апета! І шчасця большага не прыгадаць, Як шчасце гэтым цудам уладаць.

Фаўст

Ці бачу я, ці, можа, толькі сніцца Красы адвечнай чыстая крыніца? Чым быў мне свет? Убогі і нікчэмны! Цяпер, калі я стаў красы жрацом, Які ён радасны, які прыемны! Хай расплывуся дымам, хай жыўцом Мяне ў зямлю кладуць, у дамавіну, Не адракуся ад цябе, не кіну. Той вобраз хараства, што ў лёгкай мгле Калісьці бачыў я ў чароўным шкле, Пабляк цяпер. О чысты ідэал! Імпэт душы і весняй страсці шал, Трывогі, радасці і болі, Замілаванне і пяшчотны жар Узношу я на твой алтар.

Мефістофель (з будкі)

Адумайся, вярніся ў рамкі ролі.

Маладзіца

Нішто, няблага скроена. Аднак Занадта дробная галоўка.

Паненка

Не-не, на ногі гляньце толькі,— як Ідзе нязграбна і нялоўка.

Дыпламат

Не бачыў я, блукаючы па свеце, Такога хараства ў кабеце.

Прыдворны

Павольненька да соннага ідзе.

Дама

Як не пасуе ён такой брыдзе!

Паэт

У прамянях яе красуе ён!

Дама

Селена і Эндыміён!{154}

Паэт

Багіня! Нахілілася… крананне… А вось і п’е яго дыханне… Цалуе!.. Шчасце! О, як мне зайздросна!

Дуэнья

Публічны сорам! Ганьба! Бачыць млосна!

Фаўст

Які вялікі, чысты дар!

Мефістофель

Ну годзе, Хай цешацца любоўю на свабодзе.

Прыдворны

Прачнуўся ён… Яна паводдаль стала…

Дама

І азірнулася… я так і знала…

Прыдворны

Уражаны! Як гэта дзіўна юнаку!

Дама

Каму-каму, а ёй — не навіна.

Прыдворны

І далікатна падае руку.

Дама

Яго навучыць нечаму яна! А ваш наіўны брат жыве да плешы, А ўсё ж упэўнены, што першы…

Рыцар

Які ў ёй такт! А вытанчанасць руху!

Дама

На погляд мой, мы бачым шлюху!

Паж

Каб гэта я быў тым Парысам!

Прыдворны

Я праз такую і змарнеў бы й высах!

Дама

Не штука, што сатрэцца пазалота, Бо лапалі яе, каму ахвота!

Другая

Яно, канечне, так — няма тут дзіва, Алена змалку па руках хадзіла.

Рыцар

Хай нават многім перапала нешта, Мяне здаволіла б і рэшта.

Вучоны

А я не ведаю, ці тут Алена, Ці, можа, гэта іншая царыца. На сцэне ўсё — уяўнае, падмена; А праўду скажа нам першакрыніца. Я веру толькі сведчанню Гамера: «Была яна да сэрца старцам Троі». Аналагічна ўсё: краса, манеры. Дык вось за што змагаліся героі! Уломак я сівы, аднак і мне Душу яна сагрэе й скалыхне.

Астролаг

Ён не хлапчук. Уладнаю рукою Падняў яе. Працівіцца герою Яна не можа. І герой Выкрадвае красуню.

Фаўст

Злодзей, стой! Я не дазволю, не аддам ніколі!

Мефістофель

Зусім заблытаўся няшчасны ў ролі.

Астролаг

Як можна добра бачыць з гэтай сцэны, То быў фрагмент з «Выкрадвання Алены».
Поделиться:
Популярные книги

Варяги и Русь

Лавров Александр Иванович
Всемирная история в романах
Проза:
историческая проза
5.75
рейтинг книги
Варяги и Русь

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Советы по Delphi. Версия 1.4.3 от 1.1.2001

Озеров Валентин
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Советы по Delphi. Версия 1.4.3 от 1.1.2001

Тень Нерона

Алферова Марианна Владимировна
3. Сыщик
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Тень Нерона

Сборник.Том 8

Азимов Айзек
8. Отцы-основатели. Весь Азимов
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Сборник.Том 8

Ворон

LizaMoloko
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ворон

Поварское искусство

Зеленко П. М.
Дом и Семья:
кулинария
6.25
рейтинг книги
Поварское искусство

Дневник (1887-1910)

Ренар Жюль
Проза:
проза прочее
4.00
рейтинг книги
Дневник (1887-1910)

Параллельные миры

Каку Митио
Научно-образовательная:
прочая научная литература
8.11
рейтинг книги
Параллельные миры

Распутин

Наживин Иван Федорович
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Распутин

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард