Фаўст
Шрифт:
Абодва
Чужынец ён.Мефістофель (груба)
Ты думаеш, відаць, Што госць не можа здачы даць? Спрабуй!Сфінкс (мякка, лагодна)
Не паддавайся лепш запалу! Тут сам ты знудзішся памалу, Бо як ні радуе чужое свята, А ўсё ж свая нас кліча хата.Мефістофель
Ты апетытны верхняй палавінай І страшны ніжняю, звярынай.Сфінкс
Ты мелеш зноў сваю лухту! Мы ўдзячны лапам і хвасту — У іх і сіла наша й спрыт. І нам не страшны твой капыт!У вышыні сірэны заводзяць прэлюдыю.
Мефістофель
Адкуль сюды да вас пад шаты Занесла раптам хор крылаты?Сфінкс
Не слухай лепш! Ужо ці мала Ад спеваў іх людзей сканала.Сірэны{169}
Ці вам блытацца ахвота Там, дзе гэтая мярзота? Наша зычная капэла Дух расчульвае і цела — Да сірэн ідзіце смела.Сфінксы (перадражніваюць сірэн)
Вось зашыліся на дрэвы Нашы ўчэпістыя дзевы. Будуць слухаць толькі дурні Вашы гімны і накцюрны. Спеў сірэн — фальшывы, чмурны.Сірэны
Мы лагоды ціхай дочкі! — Гонім гнеў і злосць упрочкі! Мы — суладдзе дабраты! Мы на сушы, мы на моры, Мы ў паветранай прасторы Сёстры — вам, вы нам — браты!Мефістофель
Прыгожы голас маюць дзевы, Лагодна льюцца іх напевы Пад струн суладны, стройны зык; І хоць іх спеў так лашчыць вушы, Але мяне той спеў не ўзрушыў І ў сэрца мне ён не пранік.Сфінксы
Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца! Там кашалёк альбо ляднік, Бясчулы камень, а не сэрца!Фаўст (падыходзячы)
Як велічна! Тут нават і ў пачвары Угадваюцца моц і чары. Здаецца, ўсё, што ні пабачу, Прадказвае мне толькі ўдачу.(Паказваючы на сфінксаў.)
Эдып калісьці з імі гаварыў.{170}(Паказваючы на сірэн.)
А іх Уліс перахітрыў.{171}(Паказваючы на мурашак.)
Мурашкі золата хавалі.(Паказваючы на грыфаў.)
А грыфы сховы вартавалі. О, як я светлым згадкам рады, Я духам пранікаюся Элады!Мефістофель
Раней ты б не пайшоў на фэст Класічнай грэчаскае ночы — Цяпер шукальніку нявест Ужо не страшны патарочы.Фаўст (сфінксам)
Гібрыды звера і жанчыны, Алену ведаць вы павінны.Сфінксы
Мы не засталі ўжо Аленін час, Бо Геркулес забіў апошніх з нас:{172} Прасі парады ты ў Хірона{173} — Ён сёння недзе тут якраз — Кіруйся ўказкаю ягонай.Сірэны
Што Хірон! Ссівелы ўломак. Нас наведаўшы калісь, Шмат чаго сказаў Уліс, Шмат задаў галаваломак, І сягоння мы гатовы Паўтарыць Уліса словы. Кінься толькі сам у мора.Сфінкс
Не слухайся — зазнаеш гора! Не паддавайся! Сцеражыся, І, як вяроўкай Адысей, Парадай нашай абвяжыся І да Хірона йдзі смялей.Фаўст выходзіць.
Мефістофель (з прыкрасцю)
Які вісклівы брыдкі рой Лапоча крыллем нада мной! Ляціць так шпарка, што стралой Не ўцэліў бы і сам Алкід.Сфінкс
Які палёт, які імпэт! То зграя шумных стымфалід{174}, Што на ляту шле свой прывет, Бо, пэўна, лічыць за сваячак. У іх сцярвятніцкія дзюбы, А лапы ў іх, нібыта ў качак, І нораў іхні дзікі, грубы.Мефістофель (з удаваным страхам)
Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі?Сфінкс
Хай не палохаюць галовы Лернейскай вычварнай гадзюкі.{175} Яны адсечаны, а ўсё гатовы Сіпець на ўсіх. Што лупіш вочы? Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы, Прыгрэйся ля прыгожых парак — Ды не скруці тым часам карак. Там ламіі{176} — гурток распусты На ўсе прэтэнзіі і густы, Каханкі палкія сатыраў, Яны пяшчотна й без прынукі Усе табе пакажуць штукі — Дык ты б сабе з іх пару выбраў.Поделиться:
Популярные книги
Гримуар темного лорда VII
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Статьи из "Арабесок"
Другие редакции
Документальная литература:
публицистика
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лоенгрин, рыцарь Лебедя
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Посланник
2. Страж
Фантастика:
научная фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Игра реальностей. Дрейк
1. Город. Игра реальностей
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Американская фантастика
Библиотека литературы США
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Дневник (1887-1910)
Проза:
проза прочее
4.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Обманы Локки Ламоры
1. Благородные Подонки
Фантастика:
фэнтези
8.36
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Город костей
8. Гарри Босх
Детективы:
триллеры
8.69