Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Магда (дастае і кідае на стойку некалькі драўляных планак). Вось насы, біркі. Давай твае паловы. Складзем і паглядзім, што на носе зарублена.

Шмуйла. Няма ў нас ніякіх насоў! Адкуль насы?

За вокнамі ў гэты момант зараўла трывожна дуда.

Антох (падпявае).

Дуды над хлопцамі выюць трывожна. Над полем бітвы спявае рог. Тапчыце зямлю, легіёны божыя! Наперадзе – вораг! Над вамі – бог!

Цялецкі. Гэта што?

Гдаль. Гэта значыць – хутчэй грошыкі, Магда. Адна ты тут не паддалася са сваёй карчмою. Напаследак – паддасіся.

Поп. Размячыце, размячыце гэты вярцеп.

Магда. Ах ты, выпоўзіна!!

Поп. Хто гэта – божыя легіёны? Тыя галадранцы? I бог наш – з імі?

Антох. Тапчыце зямлю, легіёны божыя!

За вамі ваш край. I з вамі – ваш бог!

Магда. Вось біркі!

Цялецкі. Біркі не папера. Дзе папера?

Магда. Дык былы камісар Гарноўскі ўзяў. Сказаў, што ўсё скасаванае, – і ўзяў.

Гдаль. Гарноўскі? А я такі шт'o да яго маю?

Шмуйла. Узяў і ўзяў. Што, м ы ўзялі? Рукі нашы адсохні, як мы тыя паперы ад вас забіралі!

Антох. Падстаўны камісар!

Камісар. Змоўч!

Магда (бярэ, як меч, востры пожаг). Паспрабуйце толькі крануць чаго.

Гдаль. Варта! Вазьміце яе, загаліце ды пасадзіце ў ачаг, калі не адумаецца.

Магда ўзняла пожаг. Антох палез з-за стала на выручку. У гэты момант увальваюцца ў дзверы мяшчане на чале з Вашчылам, Лаўрэнам, Іванам Карпачом, Ільёй, ягоным бацькам, пісарам Бачко і Яўхімам.

Вашчыла. Так, каго гэта тут – у ачаг?

Магда. Мяне. Унь біркі, а ён доўг заплочаны патрабуе, карчму пагражае размятаць.

Шмуйла. Доўг не заплочаны! Паперы дзе? Пра камісара вярзе нешта.

Вашчыла. Ведаем пра даўгі. Той падстаўны камісар квіткі аб уплаце сабраў. А квіткоў тых за ўплочаны чынш было на дзвесце тысяч. Дый знік з імі.

Гдаль. Не чуў пра квіткі. Вінен мне горад дзвесце тысяч. Пакуль не атрымаю – не пайду.

Карпач. У кішэні яны ўжо ў цябе. Другі раз выбіваеш!

Магда. Біркі засталіся!

Ніхто не бачыць, што поп з Бесавічаў перадае “насы” Шмуйлу і той цішком кідае іх у ачаг.

Карпач. I той падстаўны камісар даў пісьмовае распараджэнне на абарону жыхароў ад гвалту.

Спыніўся ў дзвярах Вецер з узброенымі людзьмі.

Ілья Карпач. Але Шмуйла пасля ўцёкаў камісара тую паперу ў прысутнасці мужыкоў падзёр.

Гдаль. Квіткоў аб уплаце няма. I бірак няма.

Iлья. Біркі ў людзей пабоямі паадбіраў.

Магда. Біркі! Дзе мае біркі?

Лаўрэн (дастае з ачага абгарэлы пучок, узмахнуў ім на канцы заскакаў агеньчык). Вось яны, твае біркі.

Магда. Бо-о-ожа! Што ж рабіць? Аспіды! Васіліскі!

Лаўрэн (рушыў з пучком на арандатараў). Нічога! Я ім зараз агнём на мордах уплату той пазыкі выкарбую... Каб памяталі на ўсё жыццё.

Гдаль. Камісар той быў часовы, а я – заўсёдны. I плаціў грошы князю згодна кантракту. Таму калі й душу дастану з мужыка – адказваць не буду.

Лаўрэн (насоўваецца). А гэта мы паглядзім, галава карэлая! Бачыш, агеньчыку з пекла табе прынёс.

Шмуйла. Гвалт!

Бачко. Камісары гэтыя – толькі расходы!

Iлья. На іх і на світу!

Бачко. I нічога добрага, акрамя гною пасля іх!

Яўхім. Нічога не далі камісары! I надзей не пакінулі!

Iлья. Яшчэ дзвесце тысяч! Не ўратуюць скаргі!

Бачко. Мужыкі! Супраціўляйцеся! Біцеся!

Лаўрэн (паднёс агонь да аблічча Гдаля). Ну-у...

Вецер. Ціха, мужык! Ціха! (Цішыня.) Та-ак, другую шкуру дзераце, манюкі? Вось ён, мужыкі, пачатак пачаткаў. (Спакойна.) Не рабунак, не здзек, нават не біццё. Падман узняў нас на ногі. Адыдзі, Лаўрэн. Ну, давай, Гдаль. Валі адсюль. Чаго адступаеш? (Гдаль паспрабаваў прарвацца да дзвярэй, але Вецер перагарадзіў рукамі калідор з людзей.) Не, браток. Не атрымаецца. Ты адсюль не як сумленны п’янюга выйдзеш, не праз дзверы. Мае людзі сёння ў дзесяці дварах даўгавыя кнігі спалілі. Чуеш, Вашчыла? У растаўшчыка Аляксандра Вуці. I ў іншых растаўшчыкоў знішчылі судовыя рашэнні, паперы па абавязках, закладныя паперы на сенажаці, судовыя рашэнні на права валодання зямлёй, адабранай у бедных. I пазыкавыя абавязкі ў Міхала Аніскевіча, арандатара Моўшы Айзіковіча, у многіх багатых купцоў, і майно адабралі і раздалі. У Старым Стане ў багатыра Галайды аднялі і раздалі майна бедным не менш як на дзесяць тысяч. На жаль, і без ахвяр не абышлося. У Геранімаве купец Міхал Белавіцень, што наваколле разарыў і людзей біў да смерці, уздумаў супраціўляцца. То забілі яго і ягонага цесця Сымона. Не мог я мужыкоў стрымаць. (Да Гдаля.) То няўжо такую гніду пашкадуем? Чаго адступаеш? Не бойся. Замест павольнай нашай смерці ты – адразу. А кнігі твае – у агонь. Не бойся, Магда. Яны твае квіткі ў агонь, а мы іх – у агонь. Вось я сам (працягвае рукі – Гдаль забіўся і нема закрычаў). А мо хай ідзе? Без даўгавых распісак, без грошай, голы? Га, мужыкі?

Поп. Не выпускаць! Вернуцца, агаранскае адроддзе!

Антох. Ды хай ідуць. Нашто адбіраць душу? Сваю маем.

Бачко. Не маюць яны душы.

Антох. Яны не маюць. Мы маем.

Вашчыла. Ладна. Хай ідуць.

Карпач. Толькі не дзвярыма. Дзверы – для высакародных п’янюг.

Iлья. У вокны хай.

Вецер. I калі вы бліжэй Слуцка спыніцеся – наракайце на сябе. З марскога дна дастанем. Ну...

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 20

Володин Григорий Григорьевич
20. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 20

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот

Бастард Императора. Том 14

Орлов Андрей Юрьевич
14. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 14

Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Отверженные (др. перевод)

Гюго Виктор
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отверженные (др. перевод)

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Володин Григорий Григорьевич
35. История Телепата
Фантастика:
аниме
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон