Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Капітан. Мы замак атачыць і падступіць. Тыя страляць...

Радзівіл. Па-нямецку!

Капітан. Холь ін дэр Тойфель! Ферфлюхунг! Гешворэнэр Файнд...

Радзівіл. А, чорт, яшчэ горш! Канцлер, скажы яму – хай брэша па-тутэйшаму, а будзем лічыць – па-нямецку.

Капітан. Ваш закляты вораг замак выхадзіць і біцца. То яны нас, то мы іх.

Радзівіл. Падпалілі?

Капітан. Ія.

Радзівіл. Час канчаць. Досыць ужо з ім дыпламатычных зносін і вайны. Артылерыю, штурм, сам на чале. Узяць у палон. Судзіць. Асудзіць на-на-на смерць.

Пястжэцкі. Ваша яснавяльможнасць! Караля! Які прыклад?!

Радзівіл. Так. Караля нельга. Я яму... дарую. Уласкаўлю. I – вось што я зраблю! – вярну яму свабоду і дзяржаву.

Пястжэцкі. Вялікі і мудры!

Радзівіл. Ты не хвалі. Ты да-да-давай пра бойку, пра вайну з Сандамірскім ваяводам.

Пястжэцкі. То ест правдзіва война за маёнткі Сабескіх. Война домова. Воевода Сандомежскі Ян Тарла, як сьвіня, пшэпрашам...

Радзівіл. Ой, ды кі-кінь ты гэтае свінства. Валі па-хлопску, а хай лічаць, што па-польску. А то галава баліць, цяжкая, як жлукта поўнае. Не даходзіць па-польску.

Пястжэцкі. Даслаў на яго дзве харугвы. Хай трывожаць. Пасля выступлю сам. Гэта – сапраўдная вайна. I мы ім хрыбты зломім... А што з галавою?

Радзівіл. Напіўся ўчора... Пробашча Пёкура сюды... Ох, галава ты мая, галоўка, кадоўбец божы.

Уваходзіць Пёкур.

Пан пробашч Бельскі. Нашто ты мяне ўчора напаіў, свіння такая?

Аліцыя. Ты ж не п’еш.

Радзівіл. Гэты здолеў упаіць.

Пёкур. Але, пане муй. Што там было? Палова вядра крупніку, кварта кмяноўкі ды пляшка пітнага мёду! Што гэта на дваіх здаровых драбаў?

Радзівіл. І ў пляшцы чатыры кварты. Вось сядай зараз за стол і пішы... Пяро яму. Ох, макітра ты мая! З піяньствем вальчыць тшэба. Змагацца.

Пёкур. Пішу. “Без жаднай клеменцыі маёй, яком Радзівіл...”

Радзівіл. Так. Так. Піяньствам ба-ба-бавёных се, яко не жолнерскім і негоднім сьвінім налогем, не іначей як батыжкамі каралі.

Пёкур. I па-хлопску тое самае. “Тых, хто п’янствам бавіцца, як не салдацкай і нягоднай, свінскай распустай, не іначай як батагамі караць...” Апахмяліцца б табе, княжа.

Радзівіл. Трэ... ты-ты-ты што гэта тут?! Тут закон прынялі, а ты з апахмелкай.

Пёкур. Пакуль не падпісаў – гэта ж не закон? Ну дык выпі, а пасля падпішы. Гэта зручна. Пазабівай ворагаў, а пасля выдай закон: забойства караецца смерцю. Але зваротнай сілы закон не мае. I людзям страх, і табе спакайней.

Радзівіл. Ладна. Дапісвай...

Пёкур. Дапішу: “Жэбы тыле веле кропель...” Тут ужо я, як ксёндз. Калі вып’е, то “каб столькі шмат кропель, каб столькі д’яблаў, што пры скананні бяруць с в а ю душу, бачыў...». А ты ўсё ж пахмяліся... Там Грабоўскі, пасол ад брата твайго Марціна-Мікалая чакае. Вось ты з ім аб богу пагавары дый выпі.

Радзівіл. Што такое Грабоўскі?

Пёкур. Фаварыт. Выканаўца ўсіх ягоных збродняў. Загадае Марцін – падсудка брэсцкага Грабоўскі заб’е ў карчме. Падюбоўніцу князеву па яго загаду задушыў. Забіў шляхціца Кукаўскага з жонкай – вясёлы такі чалавек. Маёнткі падпальвае. Наконт сялянскіх двароў падпаленых і мужыкоў забітых – і не кажу. Цяпер хваліцца, што заб’е брэсцкага гараднічага. А братка твой, княжа, з розуму з’ехаў. Верыць у перасяленне душ, алхімік, каменя філасофскага шукае. Ні пра што, акрамя баб, гаварыць не можа, людзей забівае. Перайшоў у юдаізм. Рабіны вакол. Суботу спраўляе. Ну, па-свойму ён правільна разважае. Яму ж невядома, які бог на небе, дуралому. Калі наш – ён крыж пакажа, а калі іхні... Ён і жанчын святых не пасаромеецца.

Радзівіл. Звар’яцеў братка.

Пёкур. Угу. I самае горшае – замест мёду і гарэлкі п’е пейсахоўку. Гэта ўжо зусім з розуму трэба з’ехаць. Ніякага параўнання – гэта і мурону ясна.

Радзівіл. Так, гэта ўжо канцы. Увесці Грабоўскага. I крычаўскіх сюды!

У залу ўводзяць Грабоўскага, Ілью Карпача і Лаўрэна. Грабоўскі ідзе да “трона”.

Грабоўскі. Чалом табе, яснавяльможны, ад не менш яснавяльможнага брата Марціна-Мікалая – недатыкальны пасол ягонай дзяржавы Грабоўскі.

Радзівіл. Ну, недатыкальны ці не – гэта мне меркаваць. Унь узброеныя вакол. Як у Берліне. Кожнай раніцы пры-прычасаныя і напудраныя, як да-да шлюбу.

Грабоўскі. Яны вакол. Але я – пасярэдзіне. Непрычасаны і ненапудраны. Але ўзброены. I шлюб мой – забойства па загаду майго пана.

Лаўрэн. Бач ты, забойства ў золаце.

Iлья. Змоўч!

Радзівіл. Цік-кава. Ану, тыя, што вакол. Зброю нагала!

Капітан, Пястжэцкі і Данаван стаюць у пазіцыю, агаліў шаблю і Грабоўскі. Б’юцца. Пасол з цяжкасцю, але абяззброіў двух першых. Данаван знемагае.

Данаван. Ферфлюхтэ вайсрусішэ швайне! Саксонія, наперад!

Радзівіл. Надзверны!

Вартавы каля дзвярэй прыяднаўся да Данавана. Ім з цяжкасцю ўдалося прыперці Грабоўскага ў кут. I тут Лаўрэн нечакана падхапіў выбітую шпагу мушкецёра і напаў на ўсіх трох, як ураган. Пацясніў.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

На Берлин!

Дорничев Дмитрий
2. Моё пространственное убежище
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.56
рейтинг книги
На Берлин!

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Гранд империи

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Невольничий караван

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
6.83
рейтинг книги
Невольничий караван

Политолог

Проханов Александр Андреевич
Проза:
современная проза
5.20
рейтинг книги
Политолог

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.17
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Отверженные (др. перевод)

Гюго Виктор
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отверженные (др. перевод)

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке