Rubaji
Шрифт:
* * *
Іх шмат, хто па дарогах дзён пайшоў за небаспад, Хто з іх вярнуўся, каб сказаў пра ўсё яго пагляд? На скрыжаванні прагнасці і немачы шануйся, Не пакідай нічога, бо не вернешся назад. * * *
О небасхіл! Хто ў злосці за цябе люцей? Несправядлівасць цэніш ты, як ліхадзей. Калі б, Зямля, твае рассекчы грудзі, ў іх бы Знайшлося шмат каштоўных камянёў — людзей. * * *
Хаям! Нашто так бедаваць з-за грэху? Малы, вялікі — гэта варта смеху! Як грэху не было б, навошта дараванне? Выходзіць, дараванню грэх на ўцеху. * * *
Перш чым цябе глыне няшчадны вір, Скажы віна прынесці, о кумір. Не золата ты, дурань бесклапотны, Навошта з-за цябе трывожыць жвір. * * *
Будзь вясёлы, прывыкай да страт, Зор яшчэ на небе ўзыдзе шмат. І цагліны з праху твайго рупна Пакладуць у сцены іншых хат. * * *
Небасхіл — толькі пояс на знясіленым целе, А Джэй хун — толькі след нашых слёз, што цяплелі, Пекла — толькі іскрынка ўздыхаў нашае марнаты, Рай — імгненне адно нашай мулкай пасцелі. * * *
І я ў ганчарню завітаў, як на базар. Маўклівы ўбачыў там і гаваркі тавар, Дзве тысячы збаноў, і закрычаў адзін з іх: «Дзе пакупнік? Дзе прадавец? І дзе ганчар?» * * *
Кароны і вянцы з іх гулам я прадаю, Чалму за флейту з гукам чулым я прадаю, Ружанец — войска пасланцоў нябёсаў За піялу віна агулам я прадаю. * * *
О кон! Ты гвалт узносіш над усім, Там, дзе прыгнёт і здзек, жывеш ты ў доме тым. Сумленным дорыш боль, нягоднікам — раскошу. Няздатны, ты аслеп ці звар’яцеў зусім? * * *
І ад усіх людзей ахоўвай тайну храма, І ад усіх зладзюг, іх дух не ўпусціць брама, Што творыш з боскімі стварэннямі, зірні, І ад усіх людзей чакай таго ж таксама. * * *
Зайшоў сп’яна ў вінарню ўчора я ўначы, Там збан трымаў схмялелы старац на плячы. Спытаў я: «Ці табе, Тварэц, не сорам?» А ён: «Бог літасцівы, пі віно й маўчы!» * * *
Лазы дзявоцкую цнатлівасць не крані, Лі кроў, сячы пакайных сэрцаў карані. Залі зямлю крывёй дзвюх тысяч крывадушных, Ды ні глытка віна на дол а ні ліні. * * *
Як душы скінуць цела апранаху, Прах іншых пойдзе на магілы ў страху. А потым цэглу іншым для магіл Таксама з нашага сфармуюць праху. * * *
Кажуць: «Людзі — паборнікі строгай маралі, Уваскрэснуць такімі, якімі сканалі». І таму мы з віном і з каханкай заўжды, Каб такімі ўваскрэснуць, сканаўшы без жалю. * * *
Мне вядомы жыцця і нябыту спадман, Мне вядомы вяршынь і далінаў туман. Хай за веды пры гэтым мне сорамна стане, Як апроч хмельнаты іншы ведаю стан. * * *
Гэта чара — ёй розум пашану дае, Лоб з любоўю святою цалуе яе. А ганчар лёсу гожую чару такую, Сам стварыўшы, аб дол на кавалачкі б’е. * * *
Раз, кажуць, будуць гурыі, і рай, І мёд, і чыстага віна праз край. Не грэх цяпер віну і любым пакланяцца, Бо ўрэшце мы ў той самы прыйдзем край. * * *
А мне б купіць праснак пшанічны на таргу, Віна два маны, барановую нагу І сесці з любай у руінах, — гэткай асалодай Султан не можа цешыцца, а я магу. * * *
Ганебна імем слынным высіцца над светам, Саромецца бяды пад небасхілам гэтым. Ад соку вінаграднага п’янюткім быць Лепш, чым праславіцца зняможаным аскетам. * * *
Мне раяць: «Меней пі, бо ты — мужчына! Прычына ў чым, што п’еш віно няспынна?» «Прычына — любы твар і раніцы віно. Разваж, ці ёсць больш важкая прычына?» * * *
І сэрца кожнае, палоненае ёй, — шчаслівае, І голаў, стаўшьі пылам вуліцы тваёй, — шчаслівая, Не злуйся на яе за крыўдаў драбнату, Бо ўсё, чаму ўсміхаецца яе настрой, — шчаслівае. * * *
Заслоны таямніц не ўзняць, адужаўшы знямогу, Не ведаем, калі душа рыхтуецца ў дарогу. У сэрцы цёмнае зямлі прыстанак наш адзін. Дык пі віно — такія казкі даспадобы богу.
Поделиться:
Популярные книги
Темный Лекарь 9
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 20
20. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Приказано выжить!
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Воплощение Похоти
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Серые сутки
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 11
11. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Внук сотника
1. Отрок
Приключения:
исторические приключения
9.01