Rubaji
Шрифт:
* * *
Знайсці б гэта месца спакою ў жыцці. Ці доўга дарогай бясконцай брысці? Хоць мець бы за тысячы год спадзяванне Травінкаю з сэрца зямлі прарасці. * * *
Той чалавек, хто вуснам смех пачуты даў, Гаротнікам адчай самоты люты даў, Як шчасця нам не даў — маркоціцца не будзем, Парадуемся — тысячам пакуты даў. * * *
Законы вечнасці не разумеем ні ты, ні я, Пісьмёны неба прачытаць не ўмеем ні ты, ні я, Заслонай змрок сэнс таямніцы засланіў, Калі ўпадзе заслона, не ўцалеем ні ты, ні я. * * *
Шабан абразіш, кажуць, хмелем чаш, Не пі ў Раджаб ты — месяц бога ўваж, Шабан, Раджаб — цвярозасцю святыя, Нап’ёмся ў Рамадан — ён месяц наш. * * *
Вінар, мы п’ём, не прапіваем клёк, Мы мокнем у віне, чаго ж ты ўзмок? П’ём кроў лазы, ты смокчаш кроў людскую, Разваж цвяроза, хто ж з нас крывасмок? * * *
Дзе кумірні, як гурыі,— шлях мой туды, Хай не ведае кубак абразы вады. Кажуць: хай табе неба пашле пакаянне, Як пашле, адашлю, каб не ведаць нуды. * * *
Нягодаў, што ў часе цякуць хуткацечна, не бойся, І лёсу, які пратрывае нявечна, не бойся, Аддай весялосці адзіны свой міг І дня, што прайшоў, што ідзе, недарэчна не бойся. * * *
Раса застыла ў ружы на далоні — гожа, Твар заравокай засвітаў на ўлонні — гожа, Пра зніклы дзень што б ні казаў — нягожа, Вясёлы будзь, забудзь той дзень, бо сёння — гожа. * * *
А майстра той, які стварыў людзей, старанны Навошта даў ім недахопы і заганы? Як формы добрыя, нашто іх разбіваць, Благія, дык чые правіны пакараны? * * *
Як шчокі цюльпану абмые вясна, З пашанай схіліся над чарай віна. Зірні на траву і запомні сягоння, Што з праху твайго заўтра ўзыдзе яна. * * *
У кола нашай радасці, бяды Пачатку і канца знайдзі сляды. Ніхто дакладна не сказаў пра тое, Адкуль прыйсці нам і пайсці куды. Поделиться:
Популярные книги
Законы Рода. Том 5
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Чевенгур
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Алхимик
Top Thriller
Детективы:
триллеры
8.32
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Адвокат империи
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00