Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Я бегла, сама не ведаю, колькі. Куды я бегла ад гэтага ейнага глухога, халоднага рогату...

Дзверы ў Ганчарову майстэрню былі прыадчыненыя. Я зазірнула — на Ганчаровым месцы, за Ганчаровым колам сядзеў ягоны сын і, асветлены першым мутным святлом, выкручваў з рудое, мяккае гліны... здаецца, гарлачык... Ніколі я не бачыла яго такім... прыгожым. У ягоным позірку. У ягоных вачах сапраўды было нешта нябеснае. І як жа пяшчотна краналі, лашчылі гліну ягоныя вялікія змазоленыя рукі, і пальцы дакладна выцягвалі, выводзілі край...

Я рукою захінула запаветныя пацеркі, Змяінага цара... А ён ажыў, выслзнуў, папоўз па майстэрні. І сонечная карона заззяла безліччу дробных бурштынавых пацерак. І я зрабіла рок, я пайшла за ім. Бо гэта было маім самым запаветным, маім самым пякучым жаданнем. Ганчароў сын злякнуўся. Спыніў кола. І, здаецца. Толькі цяпер, толькі зараз нарэшце заўважыў, як мы падобныя. А я звязала ззаду. Каб не заміналі, свае чорныя бліскучыя косы і папрасіла6

— Навучы мяне ганчарыць...

Я яшчэ саромелася, чырванела, але ведала, што ён мне не адмовіць, бо ля маіх ног ласціўся сам Змяіны цар. І праз колькі хвілін я ўжо ў скураным, у Ганчаровым скураным фартуху сядзела за колам. І мой брат, мой каханы, мякка сціскаў, прывучаў да вільготнай, падатнай гліны мае рукі, мае пальцы, маю душу... Ён казаў, ён шаптаў мне на самае вуха і ягоныя сцягнутыя скураным паскам валасы казыталі маю шыю. І гэты гарлач ужо быў не тоькі ягоным, ён быў нашым з ім гарлачом. Я ўстала, і ён сам зрэзаў ніткаю яго з кола і паставіў яго на паліцу, дзе ўжо падсыхала шмат посуду. Гладышы, гаршчочкі, місачкі, спарышы трымцелі ў чаканні прагных, гарачых вогненных пацалункаў, якія там, у печы, падчас абпалу надаюць ім моцы і хараства...

Усе мае рукі былі ў гліне. І я не хацела іх мыць ці нават выціраць.... Гліна ператваралася ў частку мяне, у маё другое я... І я сама ператваралася ў гліну. Ганчароў сын ні пра што ў мяне не пытаўся і я ўжо мала пра што пыталася ў яго. Ён паставіў побач са сваім яшчэ адно кола. І цяпер мы працавалі разам. Два разы на дзень ён хадзіў дамоў карміць сваю хворую маці, якая пасля Ганчаровай смерці страціла ўсякую цікавасць да жыцця, пачала забывацца, слабець, а апошнім часам увогуле перастала падымацца з ложка. Увечары мы разам спяшаліся падаіць кожны сваю карову.

За сценамі ганчарні нас з ім чакала звыклае, сумнае, нуднае жыццё. А тут мы закасвалі рукавы, перацягвалі валасы скуранымі раменьчыкамі, я завязвала і закідвала назад косы. Мы садзіліся ў сваіх выпацканых глінаю фартухах кожны за сваё кола, бралі па важкаму кавалку мяккай, падатнай гліны і забываліся на ўсё на свеце... Мы былі шчаслівыя, мы маглі тварыць тое, чаго прасіла душа. Я сама выкруціла для змяінага цара вялікі прыгожы сподачак, замест таго, першага, які маці разбіла ў прыступе шаленства...

Змяіны цар часта прыпаўзаў дя мяне ў майстэрню і ласціўся, цалаваў мае босыя ногі...

Ганчароў сын, апантаны працаю, не звяртаў на яго ўвагі. Ён аздабляў свой посуд ланцужкамі ромбікаў ці кропачак. Я ўплятала ў свае ланцужкі карону. Бурштынавую карону Змяінага цара.

Недзе ў глыбіні душы я адчувала, я разумела, што ніколі, ні з кім не спазнаю я большага шчасця. Тая мая, нашая са Змяіным царом ноч не давала мне спакою.

— Я ніколі табе пра гэта не казаў. Але, мне здаецца, мы з табою вельмі падобныя... Ну проста, як брат і сястра... Толькі валасы ў цябе чорныя...

— Гэта мая жалоба па былых і будучых маіх грахах...

— Ты шмат грашыла?

Няхай гэтае ягонае кволае. Ледзь чутнае пытанне застанецца без адказу... Куды і навошта пайшла я сёння з Ганчаровым сынам? Хутка восень, і хмарны паўзмрок ужо ахутаў усё наўкола... Мне цяжка дыхаць, у грудзях пячэ нясцерпна... Я забылася, і ён сам развязаў мае косы і адшукаў, не, гэта я адшукала ягоныя ўпартыя, жывыя, мае вусны... У роснай халоднай траве, у гурбе ліпкай апалай лістоты, мы, няўмелыя, спрабавалі адагрэць, запаліць адно аднаго і зямлю... Бурштынам налівалася трывожная поўня... Каровы засталіся нядоенымі. Змяіны цар без малака... аўзрыд рагаталі, смяяліся. Ціха плакалі нашыя маткі... І я памірала ў ягоных моцных, прагных абдымках, абдымках Змяінага цара...

Той ноччу ў высокай траве, у гурбе лісця за майстэрняй я згубіла сваю ахоўную маентку-змеявічок, якую зрабіў перад самаю сваёю пагібеллю мой названы бацька, Каваль... І бурштынавыя пацеркі чамусьці перастаі пахнуць жывіцай. І маланкі яны не выкрэсваюць...

Да самай сваёй смерці я штовечар, падаіўшы карову, налівала ў сподачак сырадою, налівала і ставіла яго ў толькі мне вядомым запаветным куце нашага хлява. Але Змяіны цар болей ніколі не з’яўляўся мне на вочы. Ночы мае сталі пустымі і трывожнымі. Несыходная горыч з’ядала душу...

І толькі калі я прыходзіла ў майстэрню і брала ў рукі мяккую, жывую гліну...

... Навальніца скончылася. Мой саламяны павук прагна ловць крыштальныя сонечныя промні. Пад яблыняй ізноў оўна ападкаў. Белы наліў. А ля веснічак стаіць, чакае мяне Сымон. Ён кліча мяне і кладзе мне на далонь манетку. І я ўжо ведаю, што з аднаго боку на ёй выява Божай Маці, а з другога—сонечным крыжам, сонечным колам выгінаюцца вакол каранаванае галавы змяіныя хвасты... Змяіны цар выходзіць на паляванне...

— У дзяцей забраў, гуляліся, — усміхаецца Сымон, — І дзе яны яго адкапалі? Гэта ж змеявік. Самы што ні ні ёсць сапраўдны змеявік. Я чытаў, што ён ахоўвае лепш за крыжык. Можеш таксама здаць у музей. Ці сабе пакінь...

Змяіны цар заваражыў мяне сваім дыханнем...

ГОД НА ВОСТРАВЕ СНОЎ

Аповесць-мроя

Хтосьці марыць пра катэдж ці новую машыну. Хтосьці пра тое, каб знайсці на дарозе дыпламат з доларамі. Алена Глінская мроіла падарожжамі. І лёс наталяў гэтую яе непераадольную, неспатольную не тое што прагу, — смагу. Вандравала яна шмат. І кожны горад, кожаня краіна набывалі ў яе памяці непаўторнае чалавечае аблічча. Масква бачылася ёй кучараваю, кідканафарбаванай паўнагрудаю новарускаю дамай у чаранбурцы. У Санкт- Пецярбурга, строгага, падцягнутага, было нешта ад дзекабрыстаў, так-так, не столькі ад цароў, імператараў, колькі ад тых, хто выйшаў супраць іх на Сенацкую плошчу. Элегантная пані Варшава. Вытанчаная, захінутая ў вэлюм карункаў Прага. Суровы, балесны Белград. А яшчэ вясёлыя, як дзіця, бестурботныя Злучаныя Штаты, халаданватая англія, разняволеная Францыя. У Парыжы яна была гэтым летам, у чэрвені. Прывезла адтуль бутэльку корсткага чырвонага віна і салодкую, мяккую парфуму. Цяпер лета канчалася. Наперадзе заставаліся апошіня летнія выхадныя. І Алена купіла аўтобусны білет у свой родны, атулены ляснымі пагоркамі гарадок. Гарадок свайго маленства. Хто ж ведаў, што гэта будзе самая доўгая і самая незвычайная з усіх вандровак...

За вакном мільгалі белыя, чорна-белыя клавішы бяроз і сонечныя, залатыя струны соснаў. Не, гэтыя стромкія, гонкія хвоі хутчэй нагадвалі не струны, а велічныя арганныя трубы... І музыка, музыка гучала глыбокая, моцная... алена глядзела ў вакно і думала пра тое, што, пэўна ж, невыпадкова Мара — самае светлае чалавечае парыванне, раней лічылася дэманам смерці ў жаночым абліччы. У індусаў “мара” ўвогуле абазначае смерць. Ёсць, ёсць ва ўсм гэтым вельмі глыбокі сэнс. Ідэал наяве выглядае зусім не так прывабна, як у нашым уяўленні... І яшчэ Алене хацелася менавіта сёння, гэтаю дарогай дадумаць новую сваю тэорыю, паводле якой чалавечае жыццё — гэта ўсяго толькі каляндарны год. Дакладней, кожны год можа ўвабраць у сябе цалкам усё чалавечае жыццё. Яе. Аленіны, студзеньскія ўражанні за ўсе пражытыя гады выдатна кладуцца на музыку яе маленства. Яна нарадзілася ў студзені.

Поделиться:
Популярные книги

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Ярар. Начало

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Тьма и Хаос

Владимиров Денис
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Барон Бранд Берс. Том 2

Limonad
2. Бранд Берс
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Барон Бранд Берс. Том 2