Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Хтосьці нават павёз прадаваць сваё віно ў сталіцу. Потым і за мяжу. Адкрылі вінны завод.

Дзецям не давалі есці вінаград, але віно піць дазвалялі. Пі, коьлкі хочаш... Маладое, сонечнае віно, смак якга год назад, а можа і не год, можа гэта ўчора было, смак якога яшчэ нядаўна ведала адна Алена. Цяпер яна адна не рабіла з сонечных гад віна, хоць яе вінаграднік быў самым шчодрым, самым багатым у горадзе.

І зноў усё навокал стала шарэць... Шарэлі дамы, вуліцы, співаліся, шарэлі людзі... Сваркі, крык, кроў і брыдкі вінны перагар панавалі паўсюль, анват у школе... І яе. Аленіны дзеці разам са сваімі аднакласнікамі пачалі піць маладое віно, нават самая меньшая, Каміла... Алена трымалася да апошняга. Але зноў павуціна пачала зацягваць куты, сшарэлі на вокнах фіранкі, сшарэлі сукенкі, моль накінулася на самыя лепшыя ейныя і дзяўчат сукенкі.

Вінаград, які яшчэ нядаўна так любілі есці дзеці, псаваўся і сам па сабе набываў гаркавы, хмельны прысмак віна. А наперадзе ізноў восень, зіма. Фаўн у турме. Дзеці не слухаюцца. Вакол усе співаюцца і звярэюць. Трэба шукаць паратунку. Але не тут, не ў гэтым горадзе. Не ў гэтай краіне.

5. Пражская рапсодыя

Дзіркі на адзежы можна зацыраваць карункамі. І шэрае павуцінне пад месячным святлом наліваецца срэбрам. Алена ехала ў Еўропу. Ехала ў дзіўнай, падобнай на сярэдневечныя іспанскія строі, затканай срэбрам карункавай сукенцы з высокім гатычным каўняром. І туфлікі таксама свяціліся срэбрам. Яна ехала ў карункавую загадкавасць Прагі. Каб адразу з цягніка ступіць на подыум Дом амадэляў. На подыўм, дзе яна мусіць дэманстраваць гэтыя дзіўўныя шыкоўныя строі. У якіх павуцінне вечнасці пераўтвараецца на вачах у адмысловыя сярэбраныя карункі.

Яна крочыла, яна ступала так, як яе вучылі, асцярожна, на кожны крок прыўздымаючы сярэбраны вэлюм і шэры, белы аксаміт. Але ніхто не глядзеў на яе. Хіба што задумлівы, самотны маладзік. Па вуліцах, вечаровых, анчных пражскіх вуліцах рэхам блукала цішыня. І залатое, барвовае карункавае лісце клёнаў пад святлом месяца набывала сярэбраны, металічны бляск, яно, здавался, вось-вось зазвініць. Як рыцарскія латы. Як мусяць звінець латы вунь тых рыцараў, што асцярожна ступаюць па залітай месячнай плынню брукаванцы. Але ж іх зусім не чуваць. Яны крочаць, як прывіды... А можа, яны і ёсць прывіды?

Адзін з рыцараў наблізіўся да подыўма і, стаўшы на адно калена, працягнуў ёй, алене, белую ружу, якая пад месячным святлом таксама стала сярэбранай.

Алена не бачыла, хто хаваецца ў рыцарскім убранні. Не бачыла ні твару, ні нават рукі. Усё хаваў халодны метал. Хто ведае, можа, пад пальчаткамі, пад жалезнаю маскай не было ні рукі, ні твару. Але яна ўзяла гэтую белую, засыпаную сярэбраным пылам ружу і прыняла ягонае маўклівае запрашэнне сыйсці з подыўму і прагуляцца па восеньскай вечаровай Празе...

Яна абаперлася на ягоную руку. Ці, можа. усяго толькі пальчатку і па-ранейшаму не чуючы ягоных крокаў, пайшла з ім. Па пустых вуліцах разлілося мілагучнае рэха ейных абцасікаў.

Маўчаць было страшна, маўчаць было немагчыма, нясцерпна. І яна пачала гаварыць, расказваць, спавядацца.

Яна расказала свайму маўкліваму Рыцару пра тое, як паехала ў свой родны гарадок і заблудзіла. Заблудзіла ў прасторы і часе. Пра тое, як, каб наталіць голад і смагу, проста з вымені смактала малако, а потым лётала на той самай белай карове. Расказала пра Фаўна, пра ягоную сядзібу, пра вежу. З вакна якой было відаць возера, воблака і храм, пра іхніх з фаўнам дзяцей, пра новага гарадскога Галаву і пра трагедыю з вішнямі, якія за ноч раптам преатварыліся ў шэрыя здані, у бясплодныя шкілеты. І пра падобныя на мяккія жывыя кроплі бурштыну вінаградныя гронкі, што выраслі на іхнім гародзе і неслі ў сабе столькі сонечнага святла, столькі энергіі... І каб усе людзі наталялі смагу толькі іхнім сокам... Толькі сокам, а не віном... Тут яна ўздыхнула. Глыбока, да безвыходнасці. Цяпер Фаўн у турме. А дзеці. Іхнія цудоўныя дзеці співаюцца, іх спойваюць віном, выціснутым з узгадаваных ёю чароўных бурштынавых гронак. І яна не можа. яна бяссільная хоць чым-небудзь ім дапамагчы.

Рыцар, здавалася, уважліва слухаў і анват кіаў сваёю жалезнаю маскай, не тое ў рытм з іхнімі крокамі, не тое са словамі...

А потым яны зайшлі ў нейкія дзверы, ля якіх на ланцужку вісела жалезная рука ці пальчатка, такая самая, падобная да той, на якую яна абапіралася...

У паўзмрок рыцар ступіў першым. І яна ўслед за ім пачала вобмацкам падымацца па слізкіх каменных прыступках. Крутая, вузкая спіраль вяла іх на вежу...

Прымацаваныя да сцяны блакітныя ліхтары, што ўздымаліся ўсё вышай і вышай, нагадвалі халодныя зоркі, і іх узыходжанне было ўзыходжаннем у нікуды. І калі ўжо не хапала дыхання, і словы перасядалі ў горле, над галавою нарэшце з’явіўся конус даха з зоркаю-ліхтаром на самым версе. Рыцар спыніўся і моўчкі паказаў ёй на вузкае, перавітае тонкімі металічнымі кратамі-кветкамі вакно...

За вакном блізка-блізка, руку працягні і кратай, пануры, вісеў месяц. А ўнізе ляжала вялікае месячнае возера. Яно, здавалася. Было заліта ен вадою, а волавам. У возеры люстравалася калматае чорнае воблака і затканы павуціннем каменных карункаў востраверхі сярэбраны храм.

Алена перасмыкнулася. Хіба ў Празе ёсць возера?

Але Рыцара побач з ёю ўжо не было. Месяц схаваўся за чорную хмару. Пайшоў дождж. Кроплі спяшаючы загаманіла, кожная пра сваё... Трэба было спусціцца ўніз. Адной спускацца з гэтай панурай дзіўнай вежы, як зоркамі, асветленай цьмянымі блакітнымі ліхтарамі.

І тут алена адчула, што ружа ў яе руках стыне, робіцца цвёрдай, ужо нават не халоднай, сцюдзёнай... яна сапраўды зроблена са сарэбра... ці нейкага іншага металу... Яна нежывая. І не карункі. Шэрае мяккае павуцінне вэлюмам ахутвае ўсё ейнае адзенне...

Павукі яшчэ не скончылі сваю працу, яны аплятаюць ёй рукі, яны аплятаюць ружу і, як кайданамі. Спрабуюць прыкаваць яе да сцяны. Каб яна не магла сыйсці з месца і бачыла толькі гэты месяц, гэтае возера, чорную хмару і карункавы храм.

6. Вецер вяртання

Ён быў у чорным капелюшы і даўгім, зашпіленым ан ўсе гузікі скураным плашчы. Ён быў да безаблічнасці строгім, нават суровым. Але Алена адразу пазнала яго, бо гэта быў ейны аднакласнік, з якім яны нават год ці два сядзелі за адной партай і ў якога яна была адзін час нават закаханая. Яна была закахааня ў яго. І ў шостым ці сёмым класе нават падыйшла да натаўніцы. Іхняй класнай кіраўніцы, і папрасіла, каб яе пасадзілі даяго, паабяцаўшы, што будзе яму пдапамагаць. Тады ён сапраўды выправіў усе свае двойкі, потым яна яшчэ бараніла яго на нейкім камсамольскім сходзе (яны недзе напіліся і п’яныя прыйшлі ў школу на вечар). Казалі, што Ўладзік, яго сапраўды звалі Ўладзік, скончыў фізкультурны інстытут, а пасля войска нават вучыўся на факультэце журналістыкі, потым нейкі час ізноў хадзіў пры пагонах, адны казалі ў арміі, другія — у органах.

Цяпер Уладзік. Строгі і нават суровы, запрашаў яе ў пражскую кавярню. А яна баялася заходзіць з ім у пад’езд, над якім вісела рыцарская пальчатка і згадзілася пасядзець толькі на вуліцы, за столікам пад паласатым парасонам. Хоць быў вецер. Яна расшпіліла паліто і зняла свой ліловы капялюш. Размова мусіла быць нез лёгкіх. Ім прынесклі бутэльку вінаграднага віна і два бакалы. Яна папрсіла канапкі з сырам, ён — з каўбасой і дзве кавы.

Пачынала вечарэць і з мокрых вуліц змяталі апалае лісце.

Поделиться:
Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Семьи.net (сборник)

Панов Вадим Юрьевич
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
4.40
рейтинг книги
Семьи.net (сборник)

Наномашины, "Шива"! Том 7

Новиков Николай Васильевич
7. Первый среди карапузов
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, Шива! Том 7

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Стёртые буквы

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Стёртые буквы

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина