Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Я стукаў кулаком у дзьверы, каб выклiкаць дзяжурнага чырвонаармейца.

— Чаго стукаеш? — быу адказ. — Усе заявы толькi на паверцы ўвечары.

Трэба, значыцца, чакаць, а час так памалу цягнецца! Асаблiва ў першыя вастрожныя днi.

Прынесьлi мне ў алюмiневай мiсе чай i кусок цукру. Я прагавiта пiў гэту цёплую жыжку.

Я курыў папяросу па папяросе — i са страхам пабачыў, што ўжо засталося толькi пяць штук! Што будзе, як застануся бяз курыва! Тады ўжо, хiба сапраўды здурэю…

Пачало ўжо зьмяркацца. Пад стольлю заясьнела слабым сьвятлом электрычная лямпачка. Пры гэтым сьвятле мае памяшканьне выглядала яшчэ больш гадка.

Брр! Сьцюдзёна! Пачалася мяцелiца. 3 надворку праз пабiтае вакно ляжыць немалая куча сьнежнага пуху.

I нямаведама, што было цяжэй перажываць: цi ўсе гэтыя фiзычныя нястачы, цi жах маральных мукаў?..

* * *

Нарэшце так прагавiта чаканая паверка.

Недзе ў калiдоры грымелi замкi, чуваць былi цяжкiя крокi салдацкiх ботаў, скрыгаталi ключы, стукалi дзьвярыма, даляталi да мяне нейкiя нявыразныя галасы…

Наблiжалiся да мае камары.

Нарэшце дзьверы адчынiлiся…

— А, гэта ён?..

— Але, гэты новы.

— Калi прывялi?

— Сяньня ранiцой.

А пасьля, зварачаючыся да мяне:

— Заявления какие есть?

— Калi ласка, таварыш… Я ня ведаю, таварыш, за што мяне пасадзiлi… Тут страшэнна холадна… немагчыма… Сьнег, вецер праз вакно…

— Ну ничего!.. Праз пару дзён перавядзём вас у iншую камару… Хэ, хэ! не падабаецца ў нас?

— Я, таварыш, хачу бачыцца… Гэта немагчыма… Гэта нейкае непаразуменьне… Я хачу высьвятлiць… Дык-жа гэта няўзмогу!

— 3 кiм хочаце бачыцца, гражданiн?

— Я прашу выклiкаць мяне да таварыша Гродзiса.

— Да Гродзiса?! — чэкiсты зьдзiваваўся, пачуўшы прозьвiшча аднаго з вяльможаў. Ну, добра… мы яму даложым…

Дзьверы зачынiлiся.

Iзноў я застаўся са сваймi цяжкiмi думкамi — гэтымi непажаданымi таварышамi мае адзiноты.

О, каб можна было ня думаць!..

Як ён сказаў?.. «Праз пару дзён перавядзём»… Значыцца не на волю, а толькi ў iншую камару!.. Дый шчэ трэба сядзець у гэтай сьцюдзёнай нары пару дзён!.. Але-ж заўтра я пабачуся з Гродзiсам!.. Там усё высьвятлiцца…

Я адкрыў пушачку з папяросамi. Ужо засталiся толькi дзьве. Трэба ашчаджаць. Не! Цяпер ня буду курыць!

Пяцьдзесят разоў з кута ў кут, туды й назад — i тады толькi дазволю сабе на гэтую прыемнасьць…

А апошняя — застаецца на заўтрашнюю ранiцу.

Раааз…

Двааа…

Трыыы…

На другi дзень

На другi дзень, калi я, замёрзшы, нявыспаўшыся i без папярос, сядзеў з роспаччу ў душы на сваiх нарах, раптам дзьверы адчынiлiся.

— Пожалуйте наверх!

Павялi мяне па нейкiх няведамых мне ўсходах, калiдорах. Мяне абвеяла цяплом канцылярскiх пакояў.

Чырвонаармеец пастукаў у дзьверы.

Я апынуўся ў прасторным, добра мэбляваным габiнэце Гродзiса. Я падыйшоў да яго, як да чалавека, ад якога чакаеш вызваленьня з цяжкой прыгоды.

Гродзiс стаяў за сваiм стадом, трымаючы рукi ў кiшэнях.

— В чём дело?

— Таварыш!.. Я да вас, таварыш!.. Што здарылася? На што мяне арыштавалi? Дык-жа-ж ужо ўсё было высьвятлена…

— Перш-на-перш, — засычэў Гродзiс, — я для вас гражданiн, не таварыш. Гусь свинье не товарищ. А па-другое, у чым рэч?.. Толькi каротка, бо я ня маю часу.

— За што мяне арыштавалi?

— Як за што? Ха-ха-ха! Вось дык пытаньне! А старыя грахi адпакутваць ня трэба?.. Ды што тут шмат казаць! Як вас паклiчуць на допыт, там пагаворыце… А цяпер — марш у камару!

— Але-ж, таварыш!.. выбачайце!.. Грамадзянiн!.. Цi доўга я буду сядзець у гэтай халоднай камары? Гэта-ж немагчыма!..

— Што? Нядобра? — засьмяяўся iранiчна чырвоны вяльможа, гэтаксама, як учорашнi чэкiсты на паверцы. — Ну, добра. Заўтра вас перавядуць у iншую камару… Ну, i марш з iм! — кiнуў каманду чырвонаармейцу, што стаяў пры дзьверах.

Мой таварыш

Гродзiс датрымаў слова.

На другi дзень пасьля гэтае гутаркi мяне перавялi ў iншую камару, дзе была падлога з дошчак, цэлыя вокны, дзе, апрача нараў, стаяў стол i два ўслончыкi. Тут было цёпла. Калёрыфэры цэнтральнага аграваньня былi такiя гарачыя, што на iх можна было сушыць сухары.

Тут я сядзеў ужо не адзiн: я сустрэўся тутака з другiм вязьнем.

Пачалi гутарыць. Мой таварыш быў латвiйскiм афiцэрам. Быў кiраўнiком разьведкi на пагранiччы. А трапiў сюды вось якiм чынам.

Жыў блiзка гранiцы. Год назад, у вадзiн зiмовы вечар, нехта пастукаўся ў дзьверы хаты. Гэта быў адзiн з ягоных разьведчыкаў, якi прыйшоў да яго з савецкага боку быццам у справах службовых.

Калi госьць з савецкага боку расьсеўся й пачалася ryтарка, у гэты час, карыстаючыся, што дзьверы ўжо ня былi зачынены на ключ, уварвалася ў хату васьмёра ўзброеных людзей у чырвонаармейскiх шынэлях. Афiцэр, здагадаўшыся аб зрадзе, схапiў браўнiнг i пачаў страляць у тых, што напалi на яго. Але пасьпеў толькi аднаго ранiць. Iншыя кiнулiся на яго, абяззброiлi, пабiлi, забралi ўсе паперы й пацягнулi сваю ахвяру на савецкi бок. Жонка афiцэра, якая прыбегла на шум, пабачыўшы, што робiцца, выбегла з хаты, каб паклiкаць на падмогу блiзкую ваенную старожу. Але не пасьпелi яшчэ латвiйскiя жаўнеры хапiцца за зброю й выбегчы на вулiцу, як ужо тыя, што напалi, апынулiся разам са сваей ахвярай каля суседняга лесу на савецкай тэрыторыi. Жаўнеры не маглi страляць у ўцекачоў, каб не пацэлiць у свайго афiцэра.

Усё гэта сталася ў працягу нядоўгiх часiн.

Пабiтага, ашаломленага неспадзеўкай, прывялi да найблiжэйшага посту ГПУ, падганяючы ўдарамi прыкладаў.

Ён ведаў, што яго чакае. Пагрозамi, абяцанкамi i цэлым апаратам спосабаў, якiя ведае толькi ГПУ, патрапiлi стэрарызаваць яго гэтак, што ён выдаў усiх сваiх супрацоўнiкаў, якiя жылi на савецкай тэрыторыi.

Была iнтэрвэнцыя латвiйскага ўраду. Была выслана нота. Але ўсё дарма, бо… яго прымусiлi напiсаць на паперы, што ён… перайшоў гранiцу — дабраахвотна!

Поделиться:
Популярные книги

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Магия камня

Назимов Константин Геннадьевич
6. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Магия камня

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 6