Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

А яшчэ, як на бяду, у вiленскай польскай прэсе зьявiлiся некарысныя для Аляхновiча зацемкi. Тым часам, як ГПУ распаўсюджвала вестку, што ён на службе ў польскай разведцы, — у Вiльнi ў польскiх газэтах зусiм выразна пiсалi аб ягоных сувязях iз Саветамi…

Новы «лягавы»

У нашую камару далi новых вязьняў.

Разлучылi мяне з маiм першым вастрожным таварышом: перавялi яго ў iншую камару. Ягонае месца, як iнфарматара «верхнiх паверхаў» аб тым, што ў нас дзеецца i гаворыцца, заняў iншы «лягавы» [9] нейкi К. Гэта быў чалавек ужо каля 60-ёх гадоў, засуджаны за шпiянаж на карысьць Польшчы на дзесяць гадоў вастрогу. Сядзеў спачатку ў Полацку.

9

Гэтак называюць у вастрозе даношчыкаў.

ГПУ пастанавiла выкарыстаць яго дзеля сваiх мэтаў. За паслугi дакляравалi яму… волю. У хуткiм часе. На працягу ня больш як трох месяцаў.

Перавялi яго ў Менск. Давалi яму лепшы паёк. На абед ён атрымоўваў кусочак мяса, трынаццаць папярос у дзень, большую за iншых колькасьць цукру й да г. п.

Ад часу да часу К. атрымоўваў i грошы на купляньне харчоў. Наiўны стары чалавек глыбака верыў у дакляраваную яму волю, пiльна сачыў нас, прыслухоўваўся ў камары, а калi iншыя выходзiлi «на прагулку», рэвiзаваў нашы рэчы — i страшэнна быў зьдзiўлены, калi прамiнулi тры месяцы, калi прамiнула й шмат больш, а дакляраванай яму волi ня ўбачыў.

Перад намi матываваў свае надзеi, ведама, нейкiмi новымi акалiчнасьцямi, што выясьнiлiся ў ягонай справе, i на падставе якiх ГПУ быццам мелася звольнiць яго раней.

Бедны, верыў у свой хуткi выхад на волю i ў iмя волi працаваў на загубу iншых зьняволеных.

Аднак, у 1932 г. убачыў волю, але, праўда, не дзякуючы ГПУ. Польскi ўрад абмяняў яго разам з iншымi на зьняволеных камунiстых.

Карцэр

У нашых падвалах быў карцэр для непаслухмяных, якiя працiвiлiся вастрожнаму рэжыму, або для тых, якiя не хацелi ў часе допытаў прызнавацца. Гэта быў лёх пад усходамi. Сыры, цёмны, бяз нараў. Столь была гэткая нiзкая, што тамака немагчыма было стаяць, можна было толькi сядзець або ляжаць на падлозе. Праз пару дзён перабываньня ў гэтым карцэры вязень выглядаў так, як па цяжкой хваробе.

Часьцей за ўсё ў карцэр пападалiся жанчыны. Часта было чуваць iз калiдору iхныя крыкi, як чэкiстыя кiдалi iх у гэтую нару пад усходамi.

Адзiн раз пацягнулi ў карцэр вясковую жанчыну, якую прывялi ў падвал разам iз дзецьмi. Страшэнны быў крык на калiдоры, калi адрывалi мацi ад дзяцей. Доўга было чуваць нейкую барацьбу, мабыць, жанчына старалася супрацiўляцца. Канец канцоў удалося няшчасную ўсадзiць у карцэр. Крык, аднак, трываў далей. Нейкi роўны, рытмiчны крык-енк, для мяне ўжо знаёмы; недзе я ўжо чуў нешта падобнае.

Я прытулiўся да дзьвярэй i пачаў прыслухоўвацца. У вёсцы беларускай ёсьць звычай галасьбы на хаўтурах. Чытачы! Вы лепш за мяне ведаеце гэта. Ведаеце, як, iдучы за труной, бабы галосяць…

Нешта падобнае я чуў цяпер. Толькi гэта ня былi завучаныя, паўтораныя шмат разоў словы, гэта была страшная iмправiзацыя жанчыны з народу, якая ў часiны найвялiкшага напружаньня болю выражала сваё гора скандаванымi тырадамi.

Каля дзьвёх гадзiн, ня спыняючыся, трывала гэтая песьня бунту i ненавiсьцi, пасьля пачала сцiхаць, ажно зацiхла зусiм. Ня ведаю, цi жанчына заснула, цi можа самлела.

Я дрыжэў, слухаючы голас гэтай шчырай, нявыдумнай, але беспасярэдня з душы вырванай роспачы.

Апiсаць гэта цяжка. Трэба гэта чуць, каб зразумець, уцямiць…

Расстрэлы

Расстрэлы адбывалiся штораз часьцей. Рэдка мiнаў панядзелак, каб аўтамабiль не павёз кагосьцi на Камароўку.

Нiхто з нас ня ведаў, што яго чакае. Адзiн меў больш шансаў быць расстрэленым, другi менш. Вось i ўся рознiца.

Наш вастрожны гумар стварыў адмысловы назоў: «паехаць на месяк» або «атрымаць тры залатнiкi». Тры залатнiкi — гэтулькi важыць куля з нагану. I сьмяялiся, i жартавалi няраз тыя, хто вось заўтра меўся атрымаць падарунак — трохзалатнiковую кулю з нагану ў патылiцу.

Страшна было глядзець на гэты сьмех i чуць гэтыя жарты. Здавалася, што гэта ўжо сьмяецца, вышчырыўшы свае зубы, чалавечы чэрап.

Гук аўтамабiльнага матору, аднак, электызаваў усiх. Сьмех змаўкаў, гутарка спынялася, сваркi зацiхалi… Ужо чуваць у калiдоры хаду… Iдуць. Ужо… Не… Абмiнулi нашую камару. Недзе заскрыгатаў у дзьверах ключ…

Усе замерлi ў страху.

Чакаюць.

Нехта шапоча:

— Бяруць iз суседняе камары…

— Цiха! — сычаць злосна iншыя.

— Мабыць…

— Маўчы, каб цябе…

Чуваць праз сьценку: «Собирайся с вещами».

Нiколi наперад ня кажуць, што вядуць на расстрэл. Толькi ў калiдоры…

На калiдоры нейкая кароткая барацьба, нейкi заглушаны, што няздолеў вырвацца з грудзей, крык…

Рот запхнуты тампонам. Рукi зьвязаны…

Зноў хада колькi параў ног. Гудзеньне матору аддаляецца. Зноў цiшыня. Ува ўсiх зьбялелыя твары, вочы блiшчаць перапудам. Час плыве. Камарныя жыхары памалу вяртаюцца да свайго вастрожнага жыцьця…

Але доўга яшчэ адчуваецца подых сьмерцi.

Маем яшчэ перад сабою цэлую ноч. Уначы аўтамабiль можа прыехаць яшчэ раз. А заўтра аўторак. Часам i ў аўторак бяруць на расстрэл, калi чамусьцi не пасьпеюць у панядзелак… I толькi ў сераду можам уздыхнуць свабодна: да чарговага панядзелку…

Няраз кандыдаты на расстрэл умаўлялiся iз сваймi таварышамi гэтак:

— Як мяне паклiчуць, пакiну ў камары свой паяс, мiску або нешта iншае… Калi гэта будзе толькi перавод у iншую камару, тады прышлю наглядачага, каб прынёс пакiнутую рэч. Калi-ж здарыцца накш…

Ня трэ было канчаць гэтае фразы: усе добра ведалi, што можа здарыцца «накшага».

Iнсцэнiзацыi

Здаралася, што з вязьнем, якi не хацеў прызнавацца да пастаўленых яму абвiнавачаньняў або ня выконваў нейкiх iншых дамаганьняў сьледчага, калi нават карцэр не памагаў, разыгрывалi вось якую штуку: выклiкалi з камары, зьвязвалi рукi, везьлi ў камароўскi лес i тамака, над выкапанай ямай, прылажыўшы рэвальвэр да галавы, дамагалiся прызнаньня, дакляруючы тады дараваць жыцьцё.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Гроза богов

Мазуров Дмитрий
10. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Гроза богов

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Элегия войны

Злобин Михаил
4. Хроники геноцида
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Элегия войны

Газлайтер. Том 38

Володин Григорий Григорьевич
38. История Телепата
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 38

Клинок Судеб

Глушков Владислав
Проза:
современная проза
5.75
рейтинг книги
Клинок Судеб

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Обрыв

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл