Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Золатаву гэта нічога не сказала. А Ман адкрыта здзівіўся. Ман спытаў:

— Калі вы выйшлі адтуль?

— На світанні.

— Сёння?

— Так.

— З хлопчыкам?

— Так. З Дзімкам.

— Колькі, вы сказалі, гадоў яму?

— Трынаццаць.

— I ён пайшоў назад?

Камандзір панурыўся і стоена ўздыхнуў, сумна падумаўшы: «Цямніць чалавех. Цямніць. Але навошта — во загадка. Недурны, здаецца, хлопец, а маніць наіўна. Да вёскі той трыццаць вёрст».

А Шабовіч, пачуўшы гзты ўздых, дайшоў да яго сэнсу і зразумеў сваю памылку. Казала ж Аксана, што яны далёка ад Дзядзюлі. Чаму ён не падумаў, не высветліў — як далёка. Але адкрыць сваю ману цяпер — яшчэ мацней заблытацца і тым самым выклікаць большы недавер. Ды і страшна было падумаць, што з такой вось падазронасцю могуць дапытваць раненую Аксану. Няхай яна лепш паляжыць у Ганны. А ён дакажа гэтым людзям. Абавязкова дакажа! Не могуць партызаны не паверыць!

Пераканаўшыся, што не даказаў, хто ён ёсць у сапраўднасці, Шабовіч адчуў знясіленасць, ніколі не адчуваў такой фізічнай і душэўнай слабасці. Калі сутыкаўся тварам у твар са смерцю, наадварот, з’яўлялася энергія, імклівасць, мозг выдаваў думкі, што навальнічная хмара маланкі. А тут як разамлеў, размякчыўся, цела налілося стомай. Спацеў ад зморы. Хацелася толькі аднаго, каб далі легчы і заснуць.

А Золатаў імкліва падняўся, паправіў папругу, падцягнуўся, па-новаму — на насочках — прайшоўся па зямлянцы. Спыніўся над Шабовічам, агледзеў яго галаву, пабялелую макушку, што прасвечвала праз рыжыя валасы.

— Ну, а цяпер пракруцім яшчэ раз.

— Што пракруцім?

— Расказ ваш цікавы, грамадзянін падпольшчык.

Ігар засмяяўся і замаліўся:

— Якаў Міхайлавіч! Пашкадуйце. Не снедалі. Кішкі марш іграюць.

Шабовіч на зварот «грамадзянін» не звярнуў увагі. А Ман ад яго сцяўся. Ён адзін ведаў, што значыцца «пракруціць»: не даць падследчаму апомніцца, адумацца, адпачыць і вымусіць яго ўсё паўтарыць, а паўтарыць дакладна немагчыма, абавязкова штосьці забудзеш, пераставіш месцамі даты, імёны, і на гэтым цябе ловяць. I Ман таксама запярэчыў з камандзірскай рашучасцю:

— Хопіць! Давайце снедаць. Атрад абедае. Нікуды падпольшчык не дзенецца, — і да Шабовіча: — А ты падумай. А то ты, брат, «даваў пеўня». Ведаеш, як спевакі «даюць пеўня»? Ці як кукарэкае маладзенькі певень. Узляціць на плот, тужыцца…

Золатаў перапыніў яго, незадаволена крэкнуўшы. Але супраць снедання не запярэчыў.

Толькі ў гэты міг да Шабовіча дайшло, хто камандзір атрада, і ён адчуў душэўную палёгку.

Паклікалі дзяжурнага.

— Пасадзі «госця» ў зямлянку падрыўнікоў, толькі паглядзі: на мінах яны не спяць па-ранейшаму? — загадаў Ман.

— Ды пра венгра не забывай, — строга папярэдзіў Золатаў.

— За венгра я не адказваю.

Камандзіры засталіся адны.

Золатаў стаяў пасярод зямлянкі ў позе пераможцы.

— Ну, што скажаце?

Ігар паціснуў плячамі.

— Здаецца, хлопец наш. Але маё ўражанне: нямала сачыняў. Навошта? Не ўсе канцы звязаў.

— Ёсць алагічнасці, — задумліва заўважыў Ман, не сказаўшы, аднак, пра галоўную няпраўду ў расказе падпольшчыка — пра вёску, дзе засталася яго сяброўка.

— А я веру яму, — рашуча выказаўся Брагінскі. — Лагічна ўсё толькі ў пратаколах следчых ды ў раманах.

Золатава абурылі словы капітана, якога ён апякаў па-бацькоўску.

«Што ты знаеш аб пратаколах, сапляк?»

А начальнік штаба даводзіў сваё:

— А ў жыцці ўсё алагічна. Каб я расказаў, як людзі перадавалі мяне адзін аднаму — палысеў бы любы асабіст, ламаючы галаву — дзе праўда, а дзе хлусня, сачынёнасць.

— Наіўны ты чалавек, Навум, — пасміхнуўся Золатаў.

— Расказваў Дзядзюля… з’явіўся ў іх вось такі хлапчына… з Маладзечна. Столькі нагаварыў пра свае ўчынкі… Герой! Хоць тут жа вешай яму Залатую З. орку. Праверылі — нямала пацвердзілася: былі такія дыверсіі. А потым шэпча ён Дзядзюлю: «Камандзір, зрабі мне такую міну, каб я змог даехаць з ёй да Берліна. Гахну я гэтага гада Гітлера». Тут Цімоху і цюкнула. Лёгка ўстанавілі, што хлопец хворы, увесь горад яго ведаў. Вайна нарадзіла асобыя тыпы псіхічных захворванняў. Некаторыя з гэтых няшчасных добраахвотна ідуць на смерць. Адны — каб праславіцца, другія — не разумеючы небяспекі, трэція…

Золатаў выслухаў камандзіра са скептычнай усмешкай: загадкавы чалавек Ман — усяму шукае апраўданне, нават паліцэйскім, учора некаторых вывеў з-цад куль, пашкадаваў. Паўтарыў не аднаму Брагінскаму — усім!

— Наіўныя вы людзі. Шчасце ваша, што сярод вас вопытны чэкіст, а то ачмурыў бы вас гэты «казачнік». Няўжо не бачыце, што гэта за птушка! М-да, не кожны на гэта здольны. Тут трэба нюх мець. Нюх! Падрыхтаваны ён грунтоўна. Не дурні рыхтавалі. Вы дрэнна ведаеце прыёмы фашысцкай разведкі.

Наіўны малады камісар гатовы быў паверыць, што сапраўды вопытны чэкіст мае асаблівы нюх. Але Ман ведаў гэты «нюх», выпрабаваў на ўласнай шкуры, і, каб не ўзарвацца ад нахабнай самаўпэўненасці асабіста, сцяўся і старанна еёрбаў з драўлянай міскі халодны суп; цыбуляй ад супу ўжо не пахла — пахла бярозай; усяму атраду ён выразаў асінавыя лыжкі і міскі, сабе — бярозавую, не любіў горкага паху асіны, бяроза пахне хлебам.

— На ноч пасадзім яго ў «радыёрубку», рацыю перанясём сюды, — сказаў Золатаў, здзівіўшы і Мана, і Кіпеня, і Брагінскага. На якія ахвяры ідзе камандзір спецатрада! Над рацыяй ён дрыжэў, як над самай каштоўнай уласнасцю. Рацыя, разумеў, бадай, адзін Ман, была для Золатава той усемагутнай зброяй, на якой трымаецца не толысі яго аўтарытэт начальніка асобага аддзела, але і яго ўлада над камандзірам, над камісарам. Свае радыёграмы ён не паказвае. Тыя, што датычацца дзейнасці атрада, адрасаваныя ў партызанскі штаб, яны сачыняюць калектыўна, але невядома, наколькі дакладна яны шыфруюцца, робяць гэта двое — ён, Золатаў, і радыст, і ніхто іх не можа пракантраляваць. Рэдка знаёміць Золатаў іх і з адказамі Цэнтра, яго, золатаўскага, наркаматаўскага. Для іх прызначаюцца радыёграмы штаба, шыфры якіх перадаў Дзядзюля. Апошняя такая радыёграма «Усім атрадам Мінскай зоны» — аб Мінскім падполлі. Яго, Мана, яна занепакоіла паспешлівай абагуленасцю, а Золатава ўзрадавала, ён гаварыў пра яе так, быццам ведае пра падполле ўсё. А што ён ведае? Роўна нічога. Паслухаў разважанні Дзядзюлі, яго здагадкі, сумненні.

Пад «радыёрубку» Золатаў прымусіў спецыяльна зрубіць хаціну накшталт лазні, бо пад зямлёй не той эфект работы рацыі, ды і сыра ў зямлянцы для такой тонкай і дарагой апаратуры. У доміку гэтым было адзінае акенца, закратаванае, дубовыя дзверы, цагляная печка, і начаваў там радыст, хоць на гэты аб’ект і склад боепрыпасаў ставіўся асобны вартавы — акрамя тых, што ахоўвалі лагер.

— Ну, што — падумаў?

— А што мне думаць? Я расказаў усю праўду.

— Усю ці не ўсю — гэта мы пабачым. Пачнём з таго, як арыштавала вас гестапа, — Золатаў знарок назваў орган, якога не існавала ў Мінску, каб выклікаць арыштаванага на спрэчку — няхай да канца выявіць сваю дасведчанасць у структуры фашысцкіх органаў. Але цяпер Шабовічу было ўсё роўна — гестапа ці СД, якая розніца, яшчэ там, у камандзірскай зямлянцы, ён прыйшоў да думкі, што лепш не ўнікаць у дэталі, не паказваць сваю дасведчанасць, лепш прыкідвацца прастачком.

— Давай характарыстыкі «карцёжнікаў».

Але змораны, галодны Шабовіч расказваў нехаця, «жаваў», прапускаў шмат што з таго, што расказваў у першы раз, ды і прастаком пачаў прыкідвацца. Не пачуўшы эпізодаў, характарыстык, якія запомніліся, Золатаў радаваўся сваёй інтуіцыі: усе адбываецца гэтак жа, як многа разоў у яго багатай практыцы — падследны пачынае выкручвацца і канчаткова заблытваецца. I хоць у адказ на яго пытанні падпольшчык дакладна аднаўляў прапушчанае, гэта ніколькі не ўплывала на пераконанні следчага. Па сутнасці, уся ўвага Золатава і была занята тым, што ён вылаўліваў разыходжанні ў першых паказаннях і цяперашніх, ад пытанняў амаль адмовіўся, разважыўшы, што чым больш арыштаваны наблытае, тым лягчэй яму будзе пераканаць суддзяў — Мана, камісара і нават Брагінскага. Добра працавалася, калі не трэба было пераконваць начальства, наадварот, яно папракала яго за лішнюю гуманнасць. Залаты час быў! Цяпер ён рабіў адно: спыняў падследчага, хоць той і без таго гаварыў, што гуму цягнуў, — каб запісаць яго паказанні, асабліва дакладна запісаць разыходжанні з тым, што чулі «лапухі». Ён прымусіць яго падпісаць пратакол допыту — няхай пачытаюць.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Семьи.net (сборник)

Панов Вадим Юрьевич
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
4.40
рейтинг книги
Семьи.net (сборник)

Кодекс Охотника. Книга XL

Винокуров Юрий
40. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XL

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.39
рейтинг книги
Князь Мещерский

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Целого Мира Мало

Джиллиан Алекс
Любовные романы:
современные любовные романы
8.88
рейтинг книги
Целого Мира Мало