Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Увайшоў Золатаў, занепакоіўся:

— Ты што дзверы адчыніў? Не хапала табе яшчэ запалення лёгкіх? З тваім здароўем.

— Хтось стрэліў ці мне здалося? Я зноў правальваўся…

— Шпіён напаў на Іванова.

— Шабовіч?

— Адно гестапа ведае, як сапраўднае яго прозвішча.

— I што?

— Кааітану варта ведаць, што бывае з тым, хто нападае на каравульнага.

— Вы забілі яго? Вы забілі яго! Без дазнання, без суда. Гэта забойства! Гэта забойства!

— Навум, я люблю цябе, як сына…

— Не трэба мне любоў забойцы! Я патрабую суда над вамі! — Брагінскі закашляўся, на вуснах выступіла чорная кроў.

Золатаў аслупянеў. Ад гневу. «Я да яго з любоўю, а ён суда патрабуе. Шчанюк!»

Але мацней за гнеў ударыў страх — да звону ў вушах, да памутнення ў вачах. Такі страх перажыў дагэтуль двойчы. За невялікую памылку крычаў на яго Цанава, што выганіць з органаў. А ён добра знаў, чым канчаецца выгнанне з органаў. Другі раз — калі адчыніліся дзверы самалёта і трэба было сігануць у чорную пустэчу. Ён не зрабіў гэтага сам, яго піхнуў Іваноў і… уратаваў — ад ганьбы і суда.

Абпякла думка: калі гэты дахадзяга, з якім ён, здавалася, меў поўнае паразуменне, патрабуе суда, то Ман, які баіцца яго і ненавідзіць, — абавязкова ўчыніць такі суд. Ды і праведнік камісар будзе за суд. А чым можа кончыцца такі суд — ілюзіі не было, ведаў ён суды, нізкія і высокія, і там не вельмі ўнікалі ў сутнасць, а тут, на вайне, пры партызанскай стыхіі, анархіі…

Уявіў, як паставяць перад строем. I ніхто цябе не ўратуе. Ні Іваноў, ні рацыя, ні радыст, ні Цанава, ні сам Берыя. I не пакараюць пасля нікога. Хто стане разбірацца! Вайна. Ды і што яму з таго пакарання? У храбрага маёра памлелі ногі.

— Навум… — паклікаў і не пачуў уласны голас.

А Брагінскі закрыў твар рукамі і… плакаў. Кашляў і плакаў.

Кроў на яго пальцах выклікала ў Золатава агіду, брыдкасць і разам з тым пачуццё сваёй выключнасці — што ён умее зрабіць і робіць тое, чаго не ўмеюць усе смяротныя, што поўзаюць па зямлі, чапляюцца за жыццё. I яшчэ адно пачуццё з’явілася — неабходнасць выканаць свой абавязак, частку яго ён ужо выканаў сёння. Не дзеля ўласнага выратавання. Для перамогі. Такое ён адчуваў на Магілёўскай шашы, дзе на цэлы ўзвод здраднікаў стала менш, і два дні назад, калі з радасцю расстраляў паліцэйскага. Хіба гэта не заслуга? Толькі такія, як ён, могуць ратаваць дзяржаву ад ворагаў. I ад маладушных… ад такіх вось… што разлагаюцца зажыва і атручваюць атмасферу.

Увагу Золатава прыцягнула кабура на сцяне. Яго, Брагінскага, пісталет. У нагах вісіць. Ва ўсіх іх так вісяць пісталеты. Падхопішся па трывозе — зброя перад вачамі, пад рукой.

На насочках ступіў у той бок, нячутна выцягнуў пісталет з кабуры. Брагінскі, пэўна, пачуў шчаўчок узвода і адняў рукі ад твару. Убачыў нацэленае на яго дула пісталета. Вочы яго напоўніліся жахам. Але крыкнуць ён не паспеў.

Золатаў пастаяў над ім у бяздумнай прастрацыі, бадай, спалоханы, што ў шчыліне на гімнасцёрцы, якую зрабіла куля, не з’яўляецца кроў. Але цела ўміг выцягнулася і апруцянела. Бяскроўны, ці што?

Спалохана азірнуўся на дзверы, паклаў пісталет на падлогу, туды ж скінуў яшчэ гарачую руку капітана.

Выскачыў з зямлянкі, закрычаў асіплым ад перажывання голасам:

— Таварышы, браткі! Брагінскі застрэліўся! Навум застрэліўся!

Першая прыбегла Матрона. Ускочыла ў зямлянку і тут жа падалася назад, перахрысцілася.

— Адмучыўся, нябога.

Падыходзілі партызаны гаспадарчага ўзвода, дзяды, якія бачылі нямала смерцяў. Матрона падышла да мёртвага, загаласіла, быццам асмялела пры сваіх.

— А вочкі мае ненаглядныя! Якія ж яны прыгожыя ў цябе былі! Што сліўкі ў ранішняй расе, — націснула пальцамі на павекі, каб закрыць вочы. — Мужчынкі, пятачкоў ні ў кога няма?

— На, патроны палажы.

— Патроны — грэх.

Скрыжавала рукі нябожчыку на грудзях яго. А пісталет апасліва і агідліва засунула нагой пад тапчан.

Золатаў плакаў. Наўзрыд. Шчыра плакаў. Толькі ў пачатку сваёй работы ў органах ён перажываў вось гэтак, калі ўчыніў несправядлівасць — прысудзіў да смерці невіноўнага, раскайваўся і плакаў над падзеннем сваім. Пасля, акрамя страху і лёгкіх пакут сумлення, такія стрэсавыя эмоцыі не ўзнікалі. Душа яго зачарсцвела.

Партызаны спачувалі Золатаву: як любіў маёр раненага хворага капітана, які, нягледзячы на стан здароўя, да драбніц планаваў і распісваў нямала нечаканых адмысловых аперацый. Ман і партызаны бераглі яго светлую галаву і самога начальніка штаба на спланаваныя ім аперацыі не бралі, хіба перад нападзеннем на гарнізоны выязджаў ён на разведку і рэкагнасцыроўку. Ігар нярэдка выказваў захапленне сур’ёзным жартам:

«Будзеш ты, Навум, генералам».

Золатаў успамінаў гэта і многае іншае і… плакаў.

Ман і Ігар з конным узводам вярнуліся позна ўвечары.

Дзядзюля пацвердзіў. Аксана казала пра мужа свайго Станіслава Шабовіча і папярэджвала, што ў выпадку правалу яе ў горад можа прыйсці або ён, Стась, або камандзір групы Піліп Станулін, толькі ім яна расказала дарогу.

Устрывожыўся Цімох Пятроьіч, што сувязная яго раненая і ляжыць непадалёк у Задвор’і. Тут жа накіраваў у вёску разведчыкаў. Таму і затрымаліся, што чакалі іх звароту. Аксану не знайшлі.

— Трохі бянтэжыць прозвішча гаспадыні, якое назваў ваш госць. Не задворскае. Але калі яна тут, паўраёна перавярну, а Аксану знайду. На Дзядзюлю можна спадзявацца, не падвядзе; каго любіць — жыцця за таго не пашкадуе, а сувязную сваю, па ўсхваляванасці яго відаць, любіць, як дачку.

Шабовіч нешта цямніць. Трэба не спадзявацца на Золатава, пагаварыць самім, у душу яго заглянуць. Якія прыёмы ў асабіста — ён, Ман, ведае, на ўласнай скуры выпрабаваў.

Трэба не допыт — размова чалавечая. Так яны гаварылі ў дарозе, гойдаючыся ў сёдлах. Асудзілі сябе, што далікатную справу — устанаўленне асобы падпольшчыка даручылі чалавеку з комплексам следчага. Што з таго, што ён начальнік асобага аддзела. Лічылі, што не трэба ім такая пасада. Навошта? Без яго яны не абароняцца ад шпіёнаў, не выявяць здраднікаў? У іх цэлы атрад следчых, і сул вышэйшы — партызанскі, народны.

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Печать пожирателя 5

Соломенный Илья
5. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 5

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Династия. Феникс

Майерс Александр
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Невеста Коупленда

Филлипс Сьюзен Элизабет
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.53
рейтинг книги
Невеста Коупленда

Прайм. Альянс

Бор Жорж
5. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Альянс

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23