Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Ігар Арцёмавіч асекся: мімаволі падвёў да трагедыі Шабовіча. Спахапіўся.

— Пайшлі. Прагаладаўся я. Чым будзеш карміць?

Аксана Паўлаўна падняла цяжкі партфель.

— Твой ласунак. Каша грачнёвая.

— Няўжо з салам?

— З салам.

— Дзе ты крупы дастаеш? Я забыўся, калі бачыў грэчку на прылаўках.

— А я хабар бяру ад аднаго хворага толькі грэчкай, больш нічым, — засмяялася доктарка. — Ад старшыні райспажыўсаюза. Павел Іванавіч, грэчка будзе — гарантую сто гадоў жыцця. I што з Аляксеем Іванавічам?

— Выносяць на наступнае бюро. Памёр Ман камуністам — і будзе жыць камуністам. Хораша сказаў сакратар. Камуністамі мы паміралі і ў блакадным лесе, і на фронце, і ў Варкуце… Камуністамі павінны застацца…

У двары дома, драўлянага, угледжанага, іх сустрэла шасцігадовая ўнучка Стася. Хітрая лісічка. Кінулася на шыю.

— Дзядзюлечка прыехаў!

Выдумка дзядзькі Стася. Навучыў некалі свайго сына называць дзеда не дзядуля, а дзядзюля; камандзір брыгады Цімох Дзядзюля ў тыя гады быў частым госцем у іх доме. I Дзядзюля пасля смяяўся: «Быў адзін Дзядзюля, сталі два. А ты кажаш — радзее наша брыгада».

Малая атрымала новую ляльку і машыну, пабегла хваліцца падарункамі.

— Даканаеце вы мяне цацкамі. Усюды цацкі: у доме, у двары, на градах. Нашэсце нейкае.

— Няхай цешацца дзеці, у нас з табой не было.

— Пацехі ім на адну гадзіну, а пасля валяецца…

За абедам Ігар Арцёмавіч сказаў:

— Ксюта, паедзем у выходны на магілу Стася, даўно не былі.

Колькі разоў за іх доўгае сумеснае жыццё сказаў ён гэтыя словы, і кожны раз яны расчульвалі Аксану гэтак жа, як і тады, калі сказаў іх упершыню яшчэ ў партызанах, пасля блакады. «Аксана, з’ездзім на магілу Стася». Яна тады ледзьве не задыхнулася пад абвалам пачуццяў, вельмі складаных. Яны не былі яшчэ мужам і жонкай. Ман не адпусціў іх адных, даў для суправаджэння дзесятак лепшых коннікаў.

Памаўчаўшы, Аксана Паўлаўна паклала сваю руку на мужаву:

— Дзякую табе, Ігарок.

— Ну, што ты, — збянтэжыўся ён, так бянтэжыўся кожны раз.

Прыбраўшы са стала, сказала з гаспадарчай буднічнасцю:

— Ты адпачні, а я прапалю цыбулю. Дружная вясна ў гэтым годзе.

Ігар Арцёмавіч сеў на канапу, па-дзіцячаму падкурчыўшы босыя ногі, уключыў «Спідолу» і пад ціхую музыку непрыкметна заснуў.

Прачнуўся ад адчування, што на яго нехта глядзіць, чужы. Расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой лысага чалавека з маршчыністым тварам, але дзябёлага яшчэ ў паставе.

Заходзіла сонца. Біла ў вокны. I лысіна ў незнаёмага была ненатуральна ружовая.

Нейкі нядобры халадок штурхнуў у сэрца. Але ён папракнуў сябе:

«Што гэта ты, людзей пачаў баяцца?»

Спусціў ногі, пашукаў тапкі на падлозе, не адразу намацаў іх.

— Здароў, камісар, — фамільярна гукнуў незнаёмы.

— Добры дзень… вечар… але, ужо вечар, я заснуў…

— Пастарэў і ты. Не пазнаеш?

— Не пазнаю.

— Золатаў. Помніш?

«Золатаў!!! Сню я? Адкуль? З таго свету?»

Кроў ударыла ў патыліцу, зазвінела ў вушах. Моцна забалела галава. А сэрца… як адарвалася ад сасудаў і кідаецца ва ўсе бакі, балюча б’ецца аб сценкі грудной клеткі. Так нядоўга і да інфаркту. А другі трагічна канчаецца, ён добра гэта ведае, пражыў з урачом.

Ігар Арцёмавіч спалохаўся.

«Прэч, нячыстая сіла! Аксана! Аксана! Дзе ты? Хутчэй сюды! Уратуй мяне ад гэтага чалавека! Толькі ты, толькі ты можаш уратаваць».

Не, Аксану нельга клікаць! Аксана не павінна бачыць забойцу Стася!

Хацеў падняцца, але сілы не хапіла.

— Пастарэў ты. Няхай я… А ты дзетак вучыў… спакойная работа.

— Што табе трэба ад мяне?

— Што мне трэба ад цябе? — Золатаў узяў каля стала крэсла, паставіў пасярод пакоя, сеў на яго трывала, яўна разлічваючы на доўгую гаворку.

— Што ты так няветліва? Адразу ў лоб. Так старых знаёмых не сустракаюць. Чаю прапанаваў бы. Спякотны дзень…

Не, ратунак ад гэтага чалавека адзін — моўчкі падняцца і выйсці ў сад, да Аксаны. Бліжэй да Аксаны! Даць зразумець, што гутарыць з ім не намераны і бачыць яго не жадае. Няхай ідзе прэч! Няхай згіне з вачэй!

Сабраў сілы, падняўся. Але Золатаў загарадзіў дарогу да дзвярэй. Раскінуў доўгія ногі. Глядзеў нахабна, здзекліва, з ухмылкай, задаволены, што ашаламіў сваім з’яўленнем. Напэўна, думаў: вы мяне пахавалі, а я… вось я, любуйся, камісар!

Ігар Арцёмавіч не адважыўся прайсці міма яго, усё роўна як баяўся зачапіцца за яго ногі. Адступіў у бок ад канапы, на якой сядзеў, да дзвярэй у спальню.

«А што гэта я баюся яго? Няхай ён баіцца! Ён павінен баяцца мяне! Забойца і здраднік! Кіну яму ў твар! Але спакойна, Ігар. Спакойна. Табе нельга хвалявацца. Тваё жыццё — у спакоі».

Глядзеў на выхадныя дзверы. Не хацеў, каб Аксана ўбачыла гэтага чалавека. I хацеў, каб яна ўвайшла, тут жа яна, побач, на гародзе. Толькі яна можа ўратаваць, неаднойчы ратавала.

— Дык што табе трэба?

— Не палохайся. Нямнога мне трэба. Тваё пацвярджэнне, што я быў у атрадзе. Я ваяваў… А потым прайшоў усе кругі пекла. Лагер нямецкі… Лагер савецкі…

Ігар Арцёмавіч адчуў, што яго павяло, калыхнуліся зялёныя кветкі на шпалерах, расплыліся. Ён абапёрся рукой аб касяк дзвярэй.

— Ты ваяваў? З кім?

— Як гэта — з кім? А-а, ты пра палон? А ты ведаеш, хто адаслаў мяне туды? Бандзюга з нямецкім прозвішчам. Ён спіхнуў мяне ў Каменцы з саней. Ударыў нагой. Гэта ты ведаеш?

— Гэта я ведаю. Аляксей Іванавіч сказаў…

— Сказаў? Тады ж?

— Ён не сумняваўся, што Шабовіча, — азірнуўся на дзверы — не пачула б Аксана! — ты застрэліў. Твой Іваноў пацвердзіў гэта. Больш таго — сказаў, што і Брагінскага ты… Завошта?

— I вы паверылі ўгалоўніку?

— Не было б пацвярджэння. Праз тры дні немцы блакіравалі лагер. Ты выдаў! Ты! Ты прывёў іх! — не вытрымаў, сарваўся на крык.

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Грозовой замок

Мазуров Дмитрий
7. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Грозовой замок

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.15
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2