Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Падзеі ў атрадзе ашаламілі і камандзіра і камісара. Аляксей Іванавіч анямеў і аглух — нічога не хацеў слухаць, ні пра што не выказваў сваё меркаванне. Толькі аддаваў кароткія каманды, катэгарычныя як ніколі, асякаючы кожнага, хто, як раней, спрабаваў паразважаць: а можа, так лепш?

Ігар у першыя хвіліны разбушаваўся.

— Я застрэлю гэтага бандзіта Іванова! Крымінальная морда!

Золатаў плакаў над целам Брагінскага. Золатаў не абурыўся на гэтыя словы, спакутаваным слабым голасам нагадаў:

— Іваноў — работнік органаў, мой намеснік.

Ман выштурхнуў з зямлянкі, дзе пахла крывёй і прывялай елкай, свайго гарачага камісара. Пад соснамі строга загадаў:

— Каб я не чуў такіх слоў! — а потым папрасіў: — Пры ім не гавары нічога падобнага. Не давай волю сваім эмоцыям. Нікога ты не застрэліш. А цябе застрэляць. А табе трэба жыць. Нам з табой трэба жыць, Ігарок, чалавек ты мой дарагі. А вакол ворагі, вакол фашысты… I ў нас не ўсё так проста, як табе здаецца.

Але раніцою Ігар зноў сутыкнуўся з Золатавым. Прапанаваў пахаваць іх у адной магіле, Брзгінскага і Шабовіча. Вот тут Золатаў злосна абурыўся. Крычаў, што гэта знявага камандзіра Чырвонай Арміі, камуніста, пагразіў, што выступіць перад партызанамі і давядзе… фактамі давядзе — у яго інтуіцыя, чуццё чэкіста, — хто такі чалавек, які напаў на вартавога; сапраўдны падпольшчык не стаў бы такім чынам уцякаць з атрада, пастараўся б даказаць, хто ён, з чым прыйшоў.

Аляксей Іванавіч панура маўчаў. Сурова маўчаў. Нават Золатаў не адважыўся аспрэчваць, калі камандзір загадаў атрадным цеслярам зрабіць дзве труны.

Брагінскага пахавалі ў цэнтры лагера каля камандзірскай зямлянкі. Самую доўгую і прачулую прамову сказаў Золатаў; развітваючыся, цалаваў нябожчыку лоб, рукі.

Грымеў салют.

Труна з целам Шабовіча доўга стаяла за ровам на прасецы на паваленых бярвеннях. Да яе — паказалі сляды — нават падыходзілі галодныя ваўкі; ды, відаць, блізкая страляніна спалохала іх. На пахаванні прысутнічалі Ігар, Баслычыха ды чацвёра партызан, што капалі магілу і апускалі ў яе труну. Камісара-атэіста да слёз расчуліла Матроніна малітва. Але паказаць байцам свае слёзы ён не меў права, адварочваўся, глядзеў у неба. Снег перастаў ісці, неба ачысцілася ад хмар і ззяла, што вымытае, мацнеў мароз. Неба дало адчуванне няспыннасці, дало прагу жыцця. Хаваў ён сяброў раней, хаваў блізкіх — не плакаў. А гэтага хлопца ён упершыню ўбачыў два дні назад. Чаму ж вочы наліліся слязамі? Ад малітвы? Не раскісай, камісар! Табе трэба ваяваць і… жыць. Успомніліся словы камандзіра.

«Нам з вамі трэба жыць, дарагі Аляксей Іванавіч. Для людзей…»

Зрабілі памінальны абед — па Брагінскім. Строгі камандзір, былы цвярозы ўпраўляючы спірттрэста, дырэктар завода, які з ашчаднасцю скупога гаспадара ахоўваў недатыкальны запас «гаручага» — для медыцынскіх патрэб, першы раз дазволіў партызанам выпіць.

Золатаў напіўся. Упершыню на людзях, не тоячыся. I зноў плакаў. Гэта ўражвае, калі плача мужчына. Яму спачувалі.

На другі дзень у яго балела галава, ён пахмяляўся. Пад вечар ужо, як бы ўспомніўшы, хоць у сапраўднасці гэта не выходзіла і з п’янай галавы (смерць Брагінскага перашкодзіла яму зрабіць гэта ў першы дзень, у адсутнасць камандзіра і камісара), Золатаў сказаў Ману:

— Дай фурманку, камандзір. Паеду забяру падпольшчыцу.

Аляксею Іванавічу што над вухам стрэлілі, ён не адразу паверыў пачутаму.

— Каго?

— Яго напарніцу.

— А вы ведаеце, дзе яна?

— Я ўсё ведаю.

— Дзе?

— Недалёка. Пад бокам у атрада. Работалі сінхронна. У Макрыцы. У Ганны Прыхач.

— У ка-го?

I сцяўся ўвесь — што спружына, каб не выдаць свайго здзіўлення.

Ганна Прыхач — яго сувязная. Яго. Асабіста. Не атрада. Пра гэта ведалі толькі Ігар і Матрона. Кухарка прыносіла ад Ганны звесткі пра дзейнасць акупацыйных улад у навакольных вёсках, пра паліцэйскіх, пра карныя часці. Сама Ганна ў атрад не прыходзіла. Але сынок яе, Міколка, высачыў неасцярожную Баслычыху і з’явіўся ў атрад: прыміце яго ў партызаны. Адаслалі назад пад аховай двух партызан. З’явіўся ў другі раз. Прыйшлося Аляксею Іванавічу самому адвозіць малога да маці. У сядле.

— Пра што задумаўся?

— Я сам паеду.

Золатаў абурана падхапіўся.

— Зноў не давяраеш? Зноў! Мне?!

— Я давяраю. Але я адказваю за тваё жыццё! Што мне скажа Цанава, калі я не ўпільную такога разведчыка?

— Не іранізуй.

— Я не іранізую. Якая можа быць іронія? Не да яе.

— Вось іменна — не да іроніі. Але не думаю, што ў такой аперацыі неабходна прысутнасць нас двух.

— Неабходна!

Спыніліся за гародамі ў хмызняку. Золатаў не разумеў, навошта такая асцярожнасць, ведаў, што ў гэтай невялічкай вёсачцы, двароў на дваццаць, ніводнага паліцэйскага няма. Але на гэты раз вырашыў ва ўсім падпарадкоўвацца Ману, бо той ведае тут кожную сцяжыну і людзей, іх псіхалогію. Ды і не тое здзівіла, дзе спыніліся, а тое, як пайшоў камандзір, з якой упэўненасцю, ведае, выходзіць, дзе хата гэтай Ганны.

Гаспадыні дома не было. Сустрэў іх у двары Міколка — калоў дровы. Здзівіўся і ўзрадаваўся. Але камандзір даў яму знак — прыклаў палец да вуснаў, — і хлзпец ні словам, ні рухам не выдаў сваё знаёмства з партызанамі.

Ман спытаў:

— Дзе твая госця?

Міколка адказаў не адразу.

— Аксана.

— У хаце.

Увайшлі ў хату. Хлопец вачамі паказаў на бакоўку. Ман заглянуў туды. Спалохаў жанчыну. Яна сядзела без кофтачкі, пэўна, ёй нядаўна перавязалі плячо — закручана ў адбеленае палатно.

— Адзявайся. Паедзем.

— Куды.

— Да Стася твайго, — сказаў Золатаў, заглядваючы праз плячо Мана.

Камандзіру здалося, што асабіст ударыў яго ў патыліцу — так зазвінела ў галаве.

«Здзекуецца, падлюга! Да Стася… Не, яе ты ке адашлеш…»

— Ой, дзядзечка, родненькі! — па-сялянску, па-дзявочаму выявіла Аксана сваю радасць.

— Хадзіць можаш?

— Ды я скакаць магу, калі да Стася. А трэба — на жываце папаўзу. Міколка! Памажы мне адзецца!

Але ў левы рукаў не надзела ні кофтачкі, ні паліто — балела яшчэ. Аднак па хаце хадзіла ледзьве не прыскокам.

— Міколачка, брацік мой, дай я цябе пацалую. Мамку пацалуй і Міцьку. Скажы: кланяюся я ёй нізка, у ногі кланяюся.

Міколка шмаргнуў носам. Ды калі Золатаў выйшаў першы з хаты, Аляксей Іванавіч абняў хлопца, падбадзёрыў:

— Не бядуй, партызан. Трымай хвост трубой.

— Патрымаеш тут, калі даюць па хвасце.

— Хто?

— Хто?! Матка.

— Хіба маміны плескачы ў залік? Радуйся ім, дзівак. Вырасцеш — дзякаваць будзеш.

Але ўсё роўна хлопец што медаль атрымаў, калі камандзір ад свайго імя падзякаваў яму і маме.

— Да саней не ідзі, не трэба, каб убачылі, як ты праводзіш нас. У людзей доўгія языкі.

Прыехалі на двух санях. На першых — ён, Ман, сам за фурмана, Золатаў, целаахоўнік яго Іваноў, на другіх — двое партызан. Цяпер, калі ў сані села Аксана, Іванову прыйшлося перасесці, хоць зрабіў ён гэта неахвотна.

Нікога не здзівіла, калі камандзір развярнуў фурманку ў другі бок. Ехалі сюды — ледзьве перабраліся цераз не замерзлую яшчэ рэчку, намачылі сена, на якім сядзелі, ледзьве не набралі вады ў халявы, стоячы ў санях.

Поделиться:
Популярные книги

Устав от масок

Метельский Николай Александрович
9. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Устав от масок

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Мы – Гордые часть 8

Машуков Тимур
8. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы – Гордые часть 8

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Старый, но крепкий 9

Крынов Макс
9. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 9

Этот мир не выдержит меня. Том 1

Майнер Максим
1. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 1

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2