Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

— Зараз жа ідзі спаць, малы ты нягоднік! — крыкнула яна.

Эдгар паглядзеў на яе здзіўлена. Чаго яна гэтак злуецца на яго, ён жа нічога дрэннага не зрабіў? Але яго здзіўленне яшчэ болей узлавала яе.

— Зараз жа ідзі да сябе ў пакой! — закрычала яна шалёна, хоць і адчувала, што робіць няправільна.

Эдгар моўчкі пайшоў. Ён, уласна, страшна стаміўся і толькі праз сонны туман, які душыў яго, цьмяна адчуваў, што мама не стрымала слова і што з ім абышліся нядобра. Але ён не спрачаўся. Усё ў ім атупела ад свінцовай стомы; акрамя таго, ён вельмі злаваўся на сябе, што заснуў, замест таго каб дачакацца мамы. «Як маленькае дзіця», — з абурэннем падумаў ён, перш чым зноў заснуць.

Бо з учарашняга дня ён ненавідзеў сваё дзяцінства.

Перастрэлка

Барон дрэнна спаў уночы. Заўсёды небяспечна ісці спаць пасля перарванай прыгоды; неспакойны, цяжкі сон гэтай ноччу вельмі хутка прымусіў яго пашкадаваць аб упушчаным моманце. Калі раніцаю, нявыспаны і змрочны, ён спусціўся ўніз, насустрач яму са сваёй засады выскачыў Эдгар, радасна абняў яго і пачаў прыставаць з пытаннямі. Хлопчык быў шчаслівы, што можа хоць на хвіліну цалкам завалодаць дарослым сябрам і не дзяліць яго з мамаю. Хай ён надалей расказвае толькі яму, а не маме, настойліва прасіў ён, — бо яна, нягледзячы на абяцанне, нічога не расказала яму пра ўсе цуды. Ён засыпаў захопленага знянацку барона, які не хаваў свайго кепскага настрою, сотняй надакучлівых дзіцячых пытанняў. Да іх ён дамешваў бурнае выяўленне сваёй любові, не помніў сябе ад шчасця, што, нарэшце, ён зноў сам-насам са сваім сябрам, якога чакаў з самага ранку.

Барон адказваў непрыветліва. Гэтае вечнае высочванне, наіўныя хлопчыкавы пытанні і яго празмерная, няпрошаная любоў рабіліся для яго цяжарам. Яму надакучыла дзень пры дні важдацца з дванаццацігадовым дзіцём і балбатаць усякую лухту! Барон хацеў цяпер толькі аднаго: каваць жалеза, пакуль гарачае, застацца з Эдгаравай маці сам-насам, а гэта з-за хлопчыкавай назойлівасці было нялёгкаю задачаю. Упершыню ён падумаў з прыкрасцю, што зрабіў неасцярожна, узбудзіўшы такое гарачае сяброўства, але пакуль што ён не бачыў, як адвязацца ад дакучлівага сябра.

Усё-такі барон вырашыў паспрабаваць. Да дзесяці гадзін, калі ён дамовіўся суправаджаць Эдгараву маці на прагулцы, барон цярпліва трываў ажыўленую хлопчыкаву балбатню, амаль не слухаў яе, толькі зрэдку ўстаўляў слова, каб не пакрыўдзіць яго, і адначасова гартаў газету. Як толькі гадзіннікавая стрэлка падышла да дзесяці, барон, быццам нешта ўспомніўшы, папрасіў Эдгара схадзіць у гатэль напроці і даведацца, ці не прыехаў яго стрыечны брат, граф Грундгейм.

Нічога не падазраючы, хлопчык, шчаслівы, што можа, нарэшце, зрабіць паслугу сябру, горды ад важнага даручэння, адразу ж ірвануўся з месца і памчаўся цераз дарогу так імкліва, што прахожыя праводзілі яго здзіўленымі позіркамі. Але ён хацеў паказаць, як старанна ён выконвае абавязак ганца. У гатэлі яму сказалі, што граф яшчэ не прыехаў і нават не папярэджваў аб сваім прыездзе. З гэтаю навіною ён пабег назад з тою ж шалёнаю хуткасцю. Але барона ў вестыбюлі не было. Тады ён пастукаў да яго ў пакой — і там нікога! Устрывожаны, ён абегаў усе пакоі, заглянуў у гасціную з раялем, у кавярню; потым кінуўся ў пакой да мамы, каб папытацца ў яе; але і мамы таксама нідзе не было. Парцье, да якога ён з роспачы вырашыў звярнуцца, сказаў, на велізарнае яго здзіўленне, што некалькі хвілін таму назад яны пайшлі разам.

Эдгар цярпліва чакаў. Па прастаце сваёй ён не падазраваў нічога дрэннага. Ён быў упэўнены, што яны хутка вернуцца, — бо ж барону трэба атрымаць адказ. Але праходзіла гадзіна за гадзінаю — і пакрысе ім авалодаў непакой. Наогул, з таго дня, як гэты чужы, спакуслівы чалавек уварваўся ў яго маленькае бесклапотнае жыццё, хлопчык увесь час нерваваўся, хваляваўся, не знаходзіў спакою. У кволым дзіцячым арганізме любое звышмоцнае пачуццё пакідае глыбокі след, як на мяккім воску. Нервовае дрыжанне павекаў узнавілася, твар зноў пабляднеў. Эдгар чакаў і чакаў — спачатку спакойна, потым страшэнна ўсхваляваны, пад канец ледзь стрымліваючы слёзы. Але ён усё яшчэ нічога не падазраваў. Ён слепа верыў у свайго цудоўнага сябра і думаў, што адбылося нейкае непаразуменне, і яго мучыў тайны страх, што ён няправільна зразумеў дадзенае яму даручэнне.

Але як дзіўна яму здалося, што калі яны нарэшце вярнуліся, абое весела балбаталі і не выказалі ніякага здзіўлення. Быццам яны зусім не заўважылі яго адсутнасці.

— Мы пайшлі табе насустрач, Эдзі, і спадзяваліся ўбачыць цябе па дарозе, — сказаў барон, нават не пытаючыся пра адказ; а калі хлопчык, спалоханы, што яны марна шукалі яго, пачаў запэўніваць, што ён бег па галоўнай дарозе, і пачаў распытваць, у які бок яны пайшлі, мама абарвала размову:

— Хопіць, хопіць! Дзеці не павінны так многа балбатаць!

Эдгар пачырванеў ад прыкрасці. Гэта была ўжо другая спроба зняважыць яго на вачах у сябра. Навошта яна гэта робіць, навошта яна так намагаецца паказаць яго дзіцём, калі ён цвёрда перакананы, што ўжо дастаткова дарослы? Няйначай, яна зайздросціць яму і хоча адабраць у яго сябра. І гэта, напэўна, яна наўмысна павяла барона другою дарогаю. Але ён не дазволіць, каб з ім так абыходзіліся, — яна гэта хутка ўбачыць. Ён здолее пастаяць за сябе. І Эдгар вырашыў ні слова не гаварыць з ёю сёння за сталом і звяртацца толькі да сябра.

Але гэты намер яму здзейсніць не ўдалося. Здарылася тое, чаго ён менш за ўсё чакаў: ніхто не заўважыў, што ён злаваўся. Ды яны і яго самога як быццам не заўважалі, а яшчэ ж учора ён быў у цэнтры ўвагі; цяпер яны размаўлялі толькі паміж сабою, жартавалі, смяяліся, быццам яго і не існавала, быццам ён зваліўся пад стол. Кроў кінулася яму ў твар, камяк падступіў да горла, дыхаць стала цяжка. З усё большай горыччу думаў ён пра сваё бяссілле. Значыцца, ён павінен спакойна сядзець і глядзець, як мама адбірае ў яго сябра — адзінага чалавека, якога ён любіў, — і ён нічога не можа зрабіць супраць, акрамя як маўчаць. Яму хацелася ўстаць з крэсла і стукнуць кулакамі па стале — хоць бы дзеля таго, каб напомніць ім аб сабе. Але ён стрымаўся, адно адклаў убок нож і відэлец і не дакрануўся болей да яды. Аднак і гэта доўга заставалася незаўважаным, і толькі калі прынеслі апошнюю страву, мама звярнула ўвагу, што ён нічога не есць, і папыталася, ці не хворы ён. «Агідна, — падумаў ён, — у яе толькі адно ў галаве, ці не хворы я, усё астатняе ёй усё роўна». Ён буркнуў, што яму не хочацца есці, і яна гэтым задаволілася. Нічым, абсалютна нічым не мог ён прыцягнуць да сябе ўвагі. Барон быццам зусім забыўся пра яго, прынамсі, ён не сказаў яму ні слова. Слёзы пяклі Эдгару вочы, і ён нават ужыў дзіцячую хітрасць — засланіўся сурвэткаю, каб ніхто не ўбачыў, як гэтыя праклятыя дзіцячыя слёзы цякуць па твары, пакідаюць на губах салёны прысмак. Нарэшце абед скончыўся, і ён уздыхнуў з палёгкаю.

У час абеду мама прапанавала разам з’ездзіць у Марыя-Шуц. Пачуўшы гэта, Эдгар закусіў губу. Ні на хвіліну не пакіне яна яго сам-насам з сябрам. Але як жа ён узненавідзеў яе, калі яна сказала, устаючы з-за стала:

— Эдгар, ты забудзеш усё, што вывучаў у школе, табе лепш пасядзець дома і пазаймацца.

Эдгар сціснуў маленькія кулачкі. Зноў яна зневажае яго перад сябрам, зноў напамінае адкрыта, што ён яшчэ дзіця, што павінен хадзіць у школу і што яго толькі церпяць сярод дарослых. Але гэтым разам яе намер быў занадта відавочны, — ён нават не адказаў і павярнуўся да яе спінаю.

— Ну вось, зноў ты пакрыўдзіўся, — сказала яна з усмешкаю і звярнулася да барона: — Няўжо так цяжка пасядзець з гадзінку над урокамі?

І тут — хлопчыкава сэрца быццам застыла і анямела — барон, які зваў сябе ягоным сябрам, барон, які смяяўся над тым, што ён любіць сядзець у пакоі, сказаў:

— Пазаймацца гадзінку-другую, думаю, не пашкодзіла б.

Што гэта — змова? Няўжо яны сапраўды ў саюзе супраць яго? Хлопчыкавы вочы ўспыхнулі ад гневу.

— Тата забараніў мне займацца. Тата хоча, каб я тут паправіўся, — кінуў ён, як бы горды сваёю хваробаю, роспачна чапляючыся за татаў аўтарытэт. Гэта прагучала як пагроза. І што дзіўна: ягоныя словы сапраўды збянтэжылі абаіх. Мама адвярнулася і нервова забарабаніла пальцамі па стале. Настала няёмкае маўчанне.

Поделиться:
Популярные книги

Каратила

Поповский Андрей Владимирович
Детективы:
боевики
6.50
рейтинг книги
Каратила

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Евангелие от зверя

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
4.57
рейтинг книги
Евангелие от зверя

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тарасов Ник
5. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Я не царь. Книга XXIV

Дрейк Сириус
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Лимитерия

Хог Лимит
Проза:
современная проза
7.50
рейтинг книги
Лимитерия

Вампир. Английская готика. XIX век

Стивенсон Роберт Льюис
Фантастика:
ужасы и мистика
7.67
рейтинг книги
Вампир. Английская готика. XIX век

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6

Черный Маг Императора 25

Герда Александр
25. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 25