Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Пасля абеду мама, як між іншым, звяртаецца да фрэйлен:

— Зайдзіце, калі ласка, да мяне ў пакой. Мне трэба з вамі пагаварыць.

Фрэйлен моўчкі схіляе галаву. Дзяўчынкі моцна дрыжаць, яны адчуваюць: цяпер штосьці павінна здарыцца.

І як толькі фрэйлен уваходзіць у пакой, яны кідаюцца ўслед за ёю. Прыхінацца да дзвярэй, абшукваць усе закуткі, падслухоўваць і высочваць стала ў іх чымсьці звычайным. Яны ўжо не адчуваюць ні непрыстойнасці, ні дзёрзкасці сваіх паводзін, у іх толькі адна думка — разгадаць усе таямніцы, якімі ім захіляюць доступ да жыцця.

Яны падслухоўваюць. Але да іх даносіцца толькі ціхенькі шэпт. Яны нервова дрыжаць. Яны баяцца, што ўсё прапусцяць.

Але вось за дзвярамі чуваць гучны голас. Гэта мамін голас. Ён гучыць сярдзіта і злосна:

— Няўжо вы думаеце, што ўсе людзі сляпыя і ніхто гэтага не заўважыць? Уяўляю сабе, як вы выконвалі свае абавязкі з такімі думкамі і з такімі маральнымі прынцыпамі. І вось такой асобе я даверыла выхаванне дзяцей, маіх дзяўчынак! Вы ж іх зусім занядбалі…

Фрэйлен, мусіць, штосьці пярэчыць. Але яна гаворыць вельмі ціха, і дзеці нічога не могуць зразумець.

— Адгаворкі, адны адгаворкі! У легкадумных жанчын заўсёды ёсць адгаворкі. Аддаецца першаму сустрэчнаму і ні пра што не думае. А там — хоць трава не расці. І вось такая хоча быць выхавальніцай, выхоўваць дзяўчынак. Нахабства, дый годзе! Думаю, вы не разлічваеце, што вось такою я буду трымаць вас і далей у маім доме?

Дзеці падслухоўваюць за дзвярамі. Ад страху ў іх па целе бягуць дрыжыкі. Яны нічога не разумеюць, але ім страшна чуць злосны мамін голас. А цяпер яны чуюць у адказ ціхі нястрымны плач фрэйлен. З вачэй у іх цякуць слёзы. Але мамін голас робіцца яшчэ болей сярдзітым:

— Гэта ўсё, што вы ўмееце — цяпер плакаць! Мяне вы гэтым не кранеце. Такіх асоб мне не шкада. Што з вамі цяпер будзе, мяне зусім не тычыцца. Вы самі ведаеце, да каго вам трэба звярнуцца, я ў вас нават не пытаюся пра гэта. Я ведаю толькі адно: пасля таго, як вы гэтак нізка паставіліся да сваіх абавязкаў, я ні хвіліны болей не стану трымаць вас у сябе дома.

У адказ — толькі рыданні, роспачныя, нястрымныя рыданні, ад якіх дзяўчынак за дзвярамі трасе як ў ліхаманцы. Ніколі яны не чулі такога плачу. І цьмяна яны адчуваюць: хто гэтак плача, не можа быць вінаватым. Мама цяпер змоўкла і чакае. Потым яна рэзка кажа:

— Вось і ўсё, што я хацела вам сказаць. Збярыце сёння свае рэчы і заўтра раніцаю прыходзьце ўзяць разлік. Бывайце!

Дзеці адскокваюць ад дзвярэй і ратуюцца ў свой пакой. Што гэта было? Быццам маланка ўдарыла паблізу. Яны стаяць бледныя і дрыжаць. Упершыню яны сутыкаюцца з рэчаіснасцю. І ўпершыню яны асмельваюцца паспрабаваць узбунтавацца супраць бацькоў.

— Гэта подла так гаварыць з ёю, — выціскае з сябе старэйшая і кусае вусны.

Малодшую яшчэ палохаюць такія дзёрзкія словы.

— Але мы нават не ведаем, што яна зрабіла, — ляпеча яна жаласна.

— Нічога, пэўна, дрэннага. Фрэйлен не можа зрабіць нічога дрэннага. Мама яе не ведае. А потым — як яна плакала. Мне стала так страшна.

— Але, гэта было жахліва. А як мама на яе крычала. Гэта подла, чуеш, подла.

Яна тупае нагою. Слёзы засцяць ёй вочы. Тут уваходзіць фрэйлен. Выгляд у яе вельмі стомлены.

— Дзеці, я занятая сёння пасля абеду. Вы пабудзеце адны, добра? Магу я на вас разлічваць? А ўвечары я да вас прыйду.

Яна выходзіць, не заўважаючы хвалявання дзяцей.

— Ты бачыла, якія ў яе заплаканыя вочы? Я не разумею, як мама магла з ёю гэтак абысціся.

— Бедная фрэйлен!

І зноў гучаць гэтыя словы, поўныя спачування і слёз. Дзеці не ведаюць, што і думаць. Уваходзіць мама і пытаецца, ці не хочуць яны пакатацца з ёю. Дзеці адмаўляюцца. Яны адчуваюць страх перад мамаю. Іх абурае, што ім нічога не кажуць пра звальненне фрэйлен. Яны лічаць за лепшае застацца адны. Як дзве ластаўкі ў цеснай клетцы, яны лётаюць сюды-туды, задыхаюцца ў атмасферы хлусні і замоўчвання. Яны раздумваюць, ці не пайсці ім да фрэйлен і папытацца ў яе, угаварыць яе застацца, сказаць ёй, што мама памыляецца. Але яны баяцца пакрыўдзіць яе. І потым яны саромеюцца: усё, што яны ведаюць, яны ж падслухалі і высачылі. Трэба прыкідвацца дурнымі, такімі дурнымі, якімі яны былі два-тры тыдні таму назад. Яны застаюцца адны і ўвесь бясконца доўгі дзень думаюць і плачуць, а ў вушах увесь час гэтыя жудасныя галасы — злая бессардэчная водпаведзь мамы і роспачныя рыданні фрэйлен.

Вечарам фрэйлен мяльком заглядвае ў іх пакой і гаворыць ім дабранач. Дзеці дрыжаць, яны бачаць, як яна выходзіць, ім хочацца што-небудзь сказаць ёй. Але тут, ужо каля дзвярэй, фрэйлен раптам сама паварочваецца — як быццам яе спыніла іхняе маўклівае жаданне. На вачах у яе блішчаць слёзы. Яна абдымае дзяўчынак, тыя пачынаюць плакаць наўзрыд. Фрэйлен яшчэ раз цалуе іх і хутка выходзіць.

Дзеці ў слязах. Яны адчуваюць, што гэта было развітанне.

— Мы яе болей не ўбачым! — гаворыць адна праз слёзы. — Пабачыш — калі мы заўтра вернемся са школы, яе ўжо не будзе тут.

— Можа, мы наведаем яе калі-небудзь пазней. Тады яна, канечне, пакажа нам дзіця.

— Але, яна такая добрая.

— Бедная фрэйлен! — Гэта як яшчэ адзін уздых іхняга ўласнага лёсу.

— Можаш уявіць сабе, як мы будзем жыць без яе?

— Я ніколі не палюблю другую фрэйлен.

— Я таксама.

— Ні адна не будзе такою добраю да нас. А потым… Яна не адважваецца дагаварыць да канца. Але інстынктыўнае жаноцкае пачуццё выклікала ў іх да яе пашану, як толькі ім стала вядома, што ў яе ёсць дзіця. Абедзве ўвесь час думаюць пра гэта, і цяпер ужо не з ранейшаю дзіцячаю цікаўнасцю, а з замілаваннем і глыбокім спачуваннем.

— Паслухай, — гаворыць адна, — што я скажу.

— Слухаю.

— Ведаеш, я хацела б абрадаваць чым-небудзь фрэйлен, перш чым яна паедзе. Каб яна ведала, што мы яе любім і што мы не такія, як мама. Хочаш?

— Як ты можаш пытацца?

— Я падумала, што ёй вельмі падабаецца белы гваздзік, і яшчэ я падумала, што заўтра раніцаю, ведаеш, перш чым ісці ў школу, мы купім кветак і паставім іх у яе пакой.

— Калі?

— У абед.

— Яе тады, пэўна, ужо не будзе там. Ведаеш, я лепш збегаю ранічкаю па кветкі і хуценька прынясу іх, каб ніхто не ўбачыў. А потым мы паставім іх у яе пакой.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

За Горизонтом

Вайс Александр
8. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
За Горизонтом

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Газлайтер. Том 20

Володин Григорий Григорьевич
20. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 20

Эволюционер из трущоб. Том 12

Панарин Антон
12. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 12

Пески времени

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
9.02
рейтинг книги
Пески времени

Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тарасов Ник
5. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский