Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Чыпола ўстаў і, хістаючыся, зрабіў два крокі да рампы.

— Гляньце ж! — прамовіў ён са зласлівай сардэчнасцю. — Даўні знаёмы. Юнак, у якога што наўме, тое на языку! (Ён сказаў «sulla linguaccia», што азначае «абкладзены язык» — зноў выбух рогату.) — Я на вас надзівіўся, цяпер у мяне інтэрас да гэтага паборцы гонару con questo torregiano di Venere, гэтага ахоўцы вежы Венеры, які несумненна наперад смакуе ўзнагароду за сваю адданасць.

— Ah, nonscherziamo! [24] Пагамонім сур’ёзна! — ускінуўся хлопец, вочы ў яго бліснулі, і ён нават зрабіў такі рух, быццам хацеў скінуць пінжак і ад слоў перайсці да дзеяння.

24

Ах, годзе жартаваць! (іт.).

Чыпола прыняў гэта даволі спакойна. Ён не мы (мы трывожна пераглянуліся), кабальерэ быў сярод суайчыннікаў, адчуваў пад нагамі родную глебу. Ён заставаўся халодны, паказаўшы гэтым сваю поўную перавагу. Насмешлівым кіўком у бок маладога пеўніка і красамоўным позіркам ён запрасіў публіку пасмяяцца разам з ім з баявітасці свайго апанента, якая сведчыла пра дурнаватую абмежаванасць таго. І тут сталася нешта дзівоснае, што асвятліла гэтую перавагу вусцішным святлом і ганебным, незразумелым чынам абярнула ваяўнічае напружанне ўсёй сцэны ў нешта смеху вартае.

Чыпола яшчэ бліжэй падышоў да хлопца і неяк адмыслова паглядзеў таму ў вочы. Фокуснік нават напалову сышоў з лесвічкі, якая злева ад нас вяла ў залу, так што стаяў толькі ледзь-ледзь вышэй і амаль перад самым ваяром. Плётка вісела ў яго на руцэ.

— Значыцца, ты не схільны жартаваць, сынку, — сказаў ён. — Яно і зразумела, кожнаму ж відаць, што ты нездаровы. І язык твой — шчыра скажам, не вельмі чысты, — сведчыў пра непарадак у страўніку. Не трэба хадзіць на прадстаўленні, калі адчуваеш сябе так блага; ты і сам, я ведаю, вагаўся, думаў, ці не лепш будзе легчы ў ложак і зрабіць сабе гарачы кампрэс на жывот. Недаравальнае легкадумства было піць пасля абеду столькі белага віна — і хай бы ж добрага, а то абы-што, кіслоцце. І вось цяпер у цябе колікі, і ты ледзьве не курчышся ад болю. А ты не саромейся! Дай волі свайму целу, сагніся, гэта заўсёды дае палёгку пры кішэчных курчах.

Пакуль Чыпола гаварыў гэтую прамову спакойна і настойліва, з нейкім суровым спачуваннем, вочы ягоныя свідравалі хлопца, нібы зрабіліся сухія і гарачыя, — гэта былі незвычайныя вочы, і рабілася зразумела, што яго праціўнік не толькі з мужчынскага самалюбства не мог адвесці ад іх позірку. Ды і ўвогуле на смуглым твары Джаваноты хутка не засталося і следу ранейшай самаўпэўненасці. Ён глядзеў на кавальерэ, крыху раззявіўшы рот, і рот ягоны крывіўся вінаватай і жаласлівай усмешкай.

— Дай сабе волі, сагніся! — зноў паўтарыў Чыпола. Нічога іншага ў цябе няма! Пры такіх рэзях заўсёды курчацца. Ты ж не будзеш упірацца натуральнаму руху толькі таму, што табе гэта раяць.

Хлопец павольна падняў рукі і яшчэ да таго, як крыж-накрыж абхапіў імі жывот, пачаў нагінацца, паварочваючы корпус і нахіляючыся наперад усё ніжэй і ніжэй, пакуль, нарэшце, са стуленымі каленямі, расставіўшы пяты, амаль не сеў на кукішкі — жывая карціна болю, які курчыць чалавека, Чыпола даў яму пастаяць у гэтай позе з хвіліну, потым ляснуў у паветры плёткай і паклыпаў да круглага століка, дзе зноў выпіў каньяку.

— Il boit beacucоup [25] , — сказала дама за намі.

25

Ён шмат п’е (фр.).

Няўжо гэта было адзінае, што яе здзівіла? Нам усё яшчэ было няясна, ці дастаткова публіка разабралася ў тым, што адбываецца. Хлопец ужо выпрастаўся і стаяў, збянтэжана ўсміхаючыся, быццам толкам не ведаў, што з ім адбылося. Усе сачылі за гэтай сцэнай з палкай цікавасцю і цяпер заапладыравалі, закрычалі: «Брава, Чыпола!», «Брава, Джаванота!». Мабыць, гледачы не ўспрынялі выніку спрэчкі як асабістую няўдачу хлопца і падбадзёрвалі яго, як актора, які выдатна выканаў ролю смешнага і нікчэмнага персанажа. І праўда ж, ён вельмі пераканаўча і нават ці не занадта натуральна, нібы з разлікам на галёрку, курчыўся ад болю, паказаўшы, так сказаць, сапраўдны акторскі талент. Зрэшты, я не ўпэўнены, што трэба прыпісаць адносінам залы: ці тое такту, якім жыхары поўдня заўсёды далікатнейшыя за нас, ці тое сапраўднаму заглыбленню ў сутнасць справы.

Падмацаваўшыся, кавальерэ запаліў новую цыгарэту. Можна было зноў вярнуцца да арыфметычнага вопыту. У заднім радзе лёгка знайшоўся малады чалавек, што згадзіўся запісваць лічбы, якія яму будуць называць. Яго мы таксама ведалі; тут было столькі знаёмых твараў, што прадстаўленне рабілася нейкім як бы нават свойскім. Малады чалавек служыў на галоўнай вуліцы ў лаўцы, дзе гандлявалі садавінай і каланіяльнымі таварамі, ён шмат разоў абслугоўваў нас, вельмі ветліва і ўважліва. Пакуль ён спрытна, як прыказчык, пісаў крэйдай, Чыпола спусціўся да нас у партэр і, як раскарака, пахаджаў сярод публікі, звяртаўся то да аднаго, то да другога і прасіў назваць яму, на свой выбар, двух-, трох— альбо чатырохзначную лічбу, якую, як толькі яна злятала з вуснаў апытванага, паўтараў маладому бакалейніку, а той запісваў на дошцы ў слупок. Усё гэта з узаемнай згоды было разлічана на забаву, жарты, аратарскія адступленні. Вядома, здаралася, што артыст натыкаўся на іншаземцаў, якія не маглі ўправіцца з лічбамі на чужой мове; з імі Чыпола доўга, з падкрэслена рыцарскай галантнасцю, біўся пад стрыманыя смяшкі мясцовых, якіх ён, у сваю чаргу, бянтэжыў, просячы перакладаць яму лічбы, сказаныя па-англійску альбо па-французску. Некаторыя называлі лічбы, якія паказвалі на вялікія даты ў італьянскай гісторыі. Чыпола момантам гэта ўлоўліваў і карыстаўся выпадкам, каб мімаходзь прыпрэгчы якую-небудзь патрыятычную развагу. Нехта сказаў: «Нуль!» — і кавальерэ, як заўсёды глыбока пакрыўджаны спробай пажартаваць з яго, кінуў цераз плячук, што гэта не двухзначная лічба, на што іншы дасціпнік крыкнуў: «Два нулі!!» — і гэта спрычыніла агульную весялосць, якую на поўдні заўсёды выклікае любы намёк на натуральную патрэбу. Толькі адзін кавальерэ трымаўся пагардліва-асуджальна, хоць сам і справакаваў двухсэнсіцу; аднак, перасмыкнуўшы плячыма, ён сказаў бакалейніку запісаць і два нулі.

Калі на дошцы набралася каля пятнаццаці розных лічбаў, Чыпола папрасіў гледачоў скласці іх. Спрактыкаваныя ў матэматычных вылічэннях хай палічаць у памяці проста з дошкі, але нікому не забаранялася карыстацца алоўкам і паперай. Пакуль усе працавалі, Чыпола сядзеў каля дошкі і,крывячыся, курыў з самазадаволенай мінай, уласцівай калекам. Хуценька падбілі вынік — пяцізначны лік. Нехта назваў суму, другі пацвердзіў, у трэцяга вынік не зусім супадаў, у чацвёртага ўсё сыходзілася. Чыпола ўстаў, страсянуў попел з каптана, крыху падняў ліст паперы у правым верхнім куце дошкі, адкрыў тое, што было напісана. Там стаяла якраз гэтая самая сума, нешта каля мільёна. Ён напісаў яе загадзя.

Агульнае здзіўленне і гром воплескаў. Дзеці нават раты раззявілі. Як гэта ён так дапяў, прыставалі яны да нас. Нялёгка растлумачыць гэтую штуку, адказвалі мы, на тое Чыпола і штукар. Цяпер яны ведалі, што такое прадстаўленне фокусніка. Ну проста здорава: як рыбаку раптам забалеў жывот, а цяпер вось гатовы вынік на дошцы, — і мы ўжо з трывогай прадбачылі, што нягледзячы на запаленыя вочы і позні час, амаль палову адзінаццатай, будзе вельмі нялёгка вывесці іх адгэтуль. Без слёз тут не абыдзецца. А між тым зусім жа відавочна, што гарбач не ўжывае ніякіх маніпуляцый — у сэнсе спрыту рук, і ўсё гэта зусім не на дзяцей. Не ведаю, што пра ўсё гэта думала публіка, але з выбарам складнікоў «па сваёй волі» ўсё было яўна нячыста; вядома, не выключана, што той альбо іншы з апытаных адказваў па сваім выбары, але адно несумненна: Чыпола выбіраў сабе людзей, і ўвесь ход доследу, скіраванага на тое, каб атрымаць вызначаны наперад вынік, быў падпарадкаваны ягонай волі; аднак нельга было не захапляцца яго матэматычнымі здольнасцямі, хоць усё астатняе чамусьці не выклікала захаплення. У дадатак ягоны ўра-патрыятызм і бясконцая самазадаволенасць — суайчыннікі кавальерэ, магчыма, і адчувалі сябе ў сваёй стыхіі і здольныя былі яшчэ жартаваць, але чалавека збоку ўсё разам узятае прыгнятала.

Зрэшты, Чыпола сам спрыяў таму, каб у людзей, якія хоць трошкі нешта петрылі, не заставалася сумненняў, што да прыроды яго майстэрства, хоць ні разу, вядома, не вымавіў ніводнага тэрміна і нічога сваім назовам не назваў. Аднак жа ён гаварыў пра гэта — ён увесь час гаварыў, — але ў туманных, самаўпэўненых выразах, якія выстаўлялі яго выключнасць.

Яшчэ нейкі час ён вёў тыя самыя практыкоўкі, але спачатку ўскладняў іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, а потым усё спрасціў, каб паказаць, як гэта робіцца. Казаў проста «адгадваць» лічбы, якія папярэдне запісваў пад аркушам паперы на дошцы. Нехта прызнаўся, што спачатку хацеў назваць іншую лічбу, але менавіта ў гэты момант перад ім свіснула ў паветры плётка кавальерэ, і ў яго зляцела з вуснаў тая самая, што напісана на дошцы. Чыпола бязгучна засмяяўся аднымі плячыма. Кожны раз ён прыкідваўся здзіўленым празорлівасцю апытанага; але ў кампліментах ягоных чулася нешта іранічнае і абразлівае, не думаю, каб яны падабаліся паддоследным, хоць тыя і ўсміхаліся і ў пэўнай меры не былі супроць таго, каб прыпісаць апладысменты сабе. Мне здаецца таксама, што артыст не здабыў прыхільнасці ў публікі. У яе адносінах да яго, бадай, адчувалася непрыхаваная непрыязь і непакорлівасць; але, нават калі адкінуць проста ветлівасць, якая стрымлівала такія пачуцці, майстэрства Чыполы, яго бясконцая самаўпэўненасць не маглі не падабацца, і нават плётка, здавалася, спрыяла таму, каб бунт не вырваўся вонкі.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 9

Орлов Андрей Юрьевич
9. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 9

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Статьи

Переслегин Сергей Борисович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Статьи

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург