Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Зінаіда Антонаўна адразу ж накіравалася да начальніка будаўніцтва. Вярнулася яна хутка і ўзрадавана паведаміла:

— Ну, вось што, не сумаваць! Заўтра пачнецца закладка падмурка, і начальнік абяцаў, што першым пойдзе менавіта гэты штабель. І яшчэ ён сказаў, што дай бог, каб яго хапіла на два дні. Так што ўсё ў парадку. А цяпер давайце выканаем адну просьбу Сяргея Пятровіча.

— А якую? — зацікавіліся дзеці.

— Ды вось скардзіцца начальнік, што ёсць у яго людзі розных спецыяльнасцей, а мастакоў і пісьменнікаў няма. Адным словам, ён просіць памагчы выпусціць насценную газету. Дык што, дапаможам?

— Вядома, вядома!

Усім хацелася хутчэй узяцца за справу. Толькі Васілёк застаўся абыякавым: яго па-ранейшаму займала думка аб тым, як бы пакіраваць экскаватарам.

Зінаіда Антонаўна размеркавала паміж піянерамі абавязкі: адны разышліся па будоўлі «збіраць матэрыял», другія — у першую чаргу «мастакі» — накіраваліся ў кабінет начальніка будаўніцтва, які часова стаў рэдакцыяй. Работа над першым нумарам насценнай газеты «Будаўнік» закіпела.

«Карэспандэнты» адзін за адным прыбягалі ў рэдакцыю, наспех дыктавалі матэрыял Ніне. Заметкі адразу ж правіліся з дапамогай Зінаіды Антонаўны і перапісваліся на вялікія артыкулы ватману.

Калі работа падыходзіла ўжо да канца, дзверы нечакана расчыніліся і ў пакой увайшоў Болцікаў. Ён быў у новым касцюме з ордэнскімі калодкамі, але трымаўся сарамліва.

— Я чуў, што вы тут выпускаеце насценгазету. Скажыце, каму здаваць заметкі? — расцягнуўшы вусны ў дагодлівай усмешцы, сказаў Болцікаў.

Зінаіда Антонаўна паднялася яму насустрач.

— Калі ласка, пакіньце мне. А пра што тут у вас?

— Пра самае галоўнае, — важна паведаміў Болцікаў.— Крытыканаў тут, на будоўлі, хапае — аднаму тое не падабаецца, другому — іншае. А вось расказаць аб значэнні нашай будоўлі не кожны можа.

— Дзякуй, — адказала госцю Зінаіда Антонаўна. — Менавіта такога артыкула ў нас і не хапае.

Яна ўзяла ў Болцікава акуратна складзеныя лісткі, зірнула на загаловак, потым на подпіс і раптам усхвалявана сказала:

— Прабачце, як ваша прозвішча? Тут неразборліва…

— Казіміраў,— спакойна адказаў госць.

— А імя і імя па бацьку?

— Сцяпан Вікенцьевіч.

— Сцяпан Вікенцьевіч? — здзіўлена перапытала настаўніца. — Гэтыя імя і прозвішча мне знаёмыя. Вы выпадкова не партызанілі ў злучэнні дзядзькі Мірона?

— А як жа, усю вайну ў партызанскіх разведчыках прахадзіў,— стрымана, усміхаючыся аднымі вуснамі, адказаў Болцікаў, а яго маленькія вадзяністыя вочкі трывожна забегалі.

— Ой, як добра! — пляснула рукамі Зінаіда Антонаўна. — Мне трэба будзе абавязкова з вамі пагутарыць. Мы збіраем матэрыял для партызанскага музея аб злучэнні дзядзькі Мірона, дык вы нам раскажаце пра баявыя подзвігі разведчыкаў.

Болцікаў паморшчыўся.

— Расказаць можна, ды вось няма калі мне цяпер.

— А калі вы зможаце выбраць час? Ну, хоць паўгадзіны? — не адступала Зінаіда Антонаўна.

— Заўтра. Я буду дзяжурыць, вось вы і прыходзьце ўвечары. Тады і пагутарым.

— Прабачце, а дзе вы будзеце дзяжурыць? Я ж не ведаю, дзе вы працуеце, — дапытвалася Зінаіда Антонаўна.

— Вартаўніком працую, — па-ранейшаму ўсміхаючыся аднымі вуснамі, адказаў Болцікаў.— Сціплая пасада, але, ведаеце, старыя раны… — і ён палопаў сябе па параненай назе.

— Загадзя вам удзячная, — усміхнулася на развітанне Зінаіда Антонаўна. — Я так рада гэтай сустрэчы! — дадала яна, праводзячы вачыма шчуплую постаць. Яна заўважыла, што Болцікаў цяпер стаў асабліва моцна прыпадаць на левую нагу.

Як толькі Болцікаў зачыніў за сабою дзверы, дзеці акружылі настаўніцу.

— Зінаіда Антонаўна! Што ж гэта атрымліваецца? Мы знайшлі дзённік Сцяпана Казімірава, а ён, аказваецца, жывы.

— Магчыма, гэта іншы Казіміраў. Ва ўсякім выпадку, на Сцёпу ён ні кропелькі не падобны, ды і гадамі старэйшы… удвая. У злучэнні дзядзькі Мірона маглі быць і людзі з аднолькавымі прозвішчамі.

Дзяцей супакоіў гэты адказ, але сама Зінаіда Антонаўна была вельмі ўсхвалявана. Не, нешта не памятае яна, каб у іх злучэнні быў яшчэ адзін Казіміраў. А там, хто ведае, — злучэнне ж было вялікае. Ды і прозвішча гэта сустракаецца не так ужо рэдка. Але тут такое супадзенне! Прозвішча, імя і імя па бацьку. Гэта адразу насцярожыла Зінаіду Антонаўну. Вось чаму яна прыдумала гэты ход з гісторыяй злучэння дзядзькі Мірона. Калі яна пагутарыць з ім, распытае больш падрабязна, усё стане зразумела. Акрамя таго, Зінаіда Антонаўна, не марудзячы, напісала пісьмо былому партызанскаму камандзіру Мірону Захаравічу Дубатаўку, па ваенным часе — дзядзьку Мірону. Яна прасіла тэрмінова паведаміць, ці быў у яго злучэнні яшчэ адзін Казіміраў, і коратка расказвала пра сустрэчу з поўным цёзкам героя-разведчыка Сцёпы Казімірава. Пісьмо, відаць, будзе дастаўлена Мірону Захаравічу заўтра. Паслязаўтра яна трымае адказ.

* * *

Далёка па тэрыторыі будоўлі, па навакольных лясах разносіцца гулкі металічны звон. Бязвусы падлетак старанна б'е цяжкім гаечным ключом па падвешаным да дрэва кавалку рэйкі. Спыняюцца маторы, уторкваюцца ў зямлю вострыя рыдлёўкі, замірае ў паветры страла экскаватара. Гэты звон — сігнал на абед.

У адну мінуту зялёны лужок непадалёк ад таго месца, дзе рыецца катлаван, запаўняецца рабочымі. Яны рассаджваюцца, дастаюць бутэрброды, бутэлькі з малаком. Потым, падсілкаваўшыся, здымаюць кашулі, загараюць ці, прыладкаваўшыся дзе-небудзь у ценю, чытаюць газеты.

А хто гэтыя двое, што прабіраюцца ў далёкі канец будаўнічай пляцоўкі, дзе складзены велізарны штабель цэглы? Гэта Антак і Болцікаў. Вось яны падыходзяць да штабеля, спыняюцца.

— Тут, — паказвае Болцікаў.— Яго піянеры адшукалі.

— Атрымліваецца, яны нам вельмі дапамаглі,— задаволена адказвае Антак. — А ты ўжо гатовы быў рукі апусціць.

— Але пакуль не забяруць цэглу, да пня нам не дабрацца.

— Нічога не папішаш. — Антак адкусіў кончык цыгарэты і злосна сплюнуў.— Давядзецца чакаць…

— Чакаць? — жахнуўся Болцікаў.— Я і так па начах не сплю, ад кожнага шолаху ў пот кідае.

— А з чаго гэта раптам? Ці заўважылі што? — нахмурыўся Антак.

— Ды як быццам не… Толькі вось сёння…

— Што сёння? Кажы!

— Ды вось… Узяў напісаў ім для газеты заметку, каб пусціць пыл у вочы. Ну, панёс. А яна як убачыла подпіс, дык адразу: «А вы раптам у злучэнні дзядзькі Мірона не партызанілі?» А я ёй: «Так, вядома». А яна як паглядзіць на мяне…

— Ды хто гэта яна, кажы толкам.

Поделиться:
Популярные книги

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Мент

Константинов Андрей Дмитриевич
8. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.58
рейтинг книги
Мент

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Отморозок 5

Поповский Андрей Владимирович
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отморозок 5

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя